“Кручок” закідвае “лясны” чалавек
Выдатнаму графіку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерыю Славуку 7 красавіка споўнілася шэсцьдзесят гадоў. З гэтай нагоды ў музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрылася яго персанальная выстаўка, дзе прадстаўлены новыя станковыя серыі, а таксама ілюстрацыі да казак і энцыклапедычнага выдання “Беларускі фальклор”.
Цікава, што В.Славук не любіць даваць назвы сваім выстаўкам. Графіка, лічыць ён, гаворыць сама за сябе, тут не трэба нічога дадаваць. А фантазіраваць і прыдумляць мастак імкнецца ў сваіх работах, кожная з якіх – асобны свет, населены дзівоснымі істотамі. Мастак нібыта запрашае гледача адчуць у фантастычных дзеях уласныя настроі, мары, чаканне цуду. Ні ў адным з яго графічных лістоў няма застылых, халодных форм, механічнай бездакорнасці. Усе яны адлюстроўваюць гармонію навакольнага свету, выяўляюць шчырыя пачуцці і перажыванні сапраўднага творцы.
Далей