Старая ратуша
Летась споўнілася 410 гадоў нясвіжскай ратушы, самай старой з тых, што захаваліся на Беларусі. У горадзе ўжо прывыклі бачыць яе адноўлены будынак. Здаецца, так было заўсёды, але, перабіраючы фотаздымкі, зробленыя яшчэ некалькі гадоў таму, узгадваеш, што ратуша даўно не была такой велічнай і прыгожай, як зараз. Яе магутныя сцены, стромкая вежа, моцныя цяжкія дзверы, выцягнутыя аконныя праёмы— усё гэта робіць будынак
адметным у архітэктуры горада. І як у фільмах пра рыцараў, уяўляецца старадаўняя ратушная плошча з людскім гоманам, пошчакам капытоў, гукамі вяшчальных труб.
Далей