“Храбры ў баі, нясмелы ў быце”
Ці ўсталёўваць помнік мецэнату і генерал-маёру Сямёну Зорычу, да якога мела ласку сама Кацярына ІІ, шклоўцы вырашалі самі. На працягу некалькіх месяцаў гісторыя жыцця і спраў знакамітага расійскага рэфарматара і авантурыста XVIII стагоддзя друкавалася ў мясцовых СМІ, і жыхары Шклова мусілі выбіраць: або ўхваліць у вяках асобу заснавальніка Шклоўскага кадэцкага корпуса і прыгоннага тэатра, або пакінуць яго постаць у Леце. І талерку вагаў перацягнула Неардынарнасць: 2 верасня ў Шклоўскім гарадскім парку адкрыецца помнік графу Сямёну Зорычу — першы помнік на Беларусі, прысвечаны часу Барока.
Над стварэннем манумента працавалі архітэктары Юрый Градаў і Георгій Сіваеў скульптары Уладзімір Слабодчыкаў і Алег Варвашэня. Якім чынам ствараўся помнік, якой была і якой паўстане постаць графа Зорыча — аб гэтым “К” распытвала аднаго з аўтараў помніка, скульптара Уладзіміра СЛАБОДЧЫКАВА.
Далей