“Залаты Купідон” стрэліць трапна
2 верасня на галоўнай сцэне ў Шклове, дзе праходзяць урачыстасці, звязаныя з правядзеннем Дня беларускага пісьменства, вызначацца пераможцы новай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, якую сёлета зацвердзіў Савет Міністраў Рэ-
спублікі Беларусь.
Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам.
Анатоль АЎРУЦІН — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомы паэт, каменціруючы падзею, зазначыў: конкурс павінен запоўніць пэўны вакуум, які меў месца ў літаратурным жыцці краіны. А жыццё гэтае не спынялася, празаікі і паэты стваралі новыя творы, друкавалі іх. Ініцыятары правядзення новага літаратурнага конкурсу вырашылі, што варта вызначаць лепшыя творы, якія ў сваім жанры паўплывалі на культурнае жыццё Беларусі.
За пункт адліку быў узяты 2006 год. А генератарам дадзенай ідэі быў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх папулярных раманаў Мікалай Чаргінец.
Далей