Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа і стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы адзначаны аўтарскі калектыў у складзе дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Вадзіма Лакізы, навуковага супрацоўніка дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” Руслана Кнігі і галоўнага архітэктара праектаў філіяла “Брэстрэстаўрацыяпраект” адкрытага акцыянернага таварыства “Белрэстаўрацыя” Вольгі Нічыпорчык.
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначана калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” — за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення і рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта “Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў”.
Cпецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета быў уганараваны майстар народных мастацкіх рамёстваў Мар’ян Скрамблевіч. Самабытны майстар з’яўляецца супрацоўнікам Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, філіяла Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.