Тэма № 26 / 1413 за 2019-06-29
Феерыя і любоў да жыцця
Казачны свет, створаны Аленай Кіш каля 80 гадоў таму, цікавіць ды натхняе і творцаў сучаснасці. Узімку мастак Максім Осіпаў прадставіў у сталіцы серыю жывапісных работ “Отсебятина”, анансуючы яе так: “Алена Кіш і шэраг іншых вялікіх аўтараў сталі інструментам, а “маляванкі” — формай аповеду, які вывальвае на пацеху публікі мае страхі, дасягненні і комплексы”. А ў маі на адным з будынкаў у вёсцы Чарэя Максім стварыў яшчэ і “першы ў краіне мурал у жанры маляванага дывана”, як ён сам жартуе. Неўзабаве падобны роспіс з’явіўся і ў Маладзечне. Аўтар распавёў “К”, чаму маляваныя дываны — гэта феерычна.
Далей
|
№ 24 / 1411 за 2019-06-15
Бацькі чытаюць — чытаюць дзеці?
Яшчэ ў рамках міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі” ў мінулым месяцы давялося прысутнічаць на круглым стале, прысвечаным тэме “Дарослыя праблемы дзіцячага чытання”. Казалі шмат, прыгожа, яскрава, па тэме, але ў большасці — тэарэтычна. Практыкаў, якія штодзённа маюць зносіны з дзецьмі-чытачамі, чамусьці не было. Сама ж маю багаты вопыт, і як бібліятэкару мне хочацца шмат сказаць пра чытанне і малодшых школьнікаў, і старшакласнікаў, бо праблемы ёсць ва ўсіх групах.
Далей
|
№ 23 / 1410 за 2019-06-08
“Навігатар” вядзе дадому
Пётр Шумаў і Восіп Цадкін — ураджэнцы нашай зямлі — доўга і мусова “бадзяліся” па іншых землях свету. Адзін рабіў фотапартрэты выбітных асобаў першай паловы ХХ стагоддзя — Шагала, Бакста, Маякоўскага, Цвятаевай, Эйнштэйна ды іншых. Другі спрабаваў сродкамі манументальнага мастацтва зрабіць адбітак свайго няроўнага і непрадказальнага часу ў такіх выбітных скульптурных выявах, як “Навігатар”, “Музычнае трыа”, “Менады”, “Хрыстос”, “Разбураны горад”…
І вось на гэтым тыдні яны вярнуліся да нас. Пётр Шумаў — шыкоўнай выставай фотапартрэтаў у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Восіп Цадкін — скульптурай “Навігатар”, усталяванай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.
Далей
|
№ 22 / 1409 за 2019-06-01
Колькі крокаў ад ідэі да шэдэўра?
За эфектнай лаканічнасцю тэатральнага плаката стаяць дзясятак адкінутых ідэй, наматаныя ў пошуку патрэбнай лакацыі для фотаздымак кіламетры, гігабайты эскізных кадраў і графічных файлаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на пошук менавіта той выявы, якая зможа раскрыць сутнасць задумы рэжысёра. Дызайнер Вялікага тэатра Беларусі Аніка НЯДЗЕЛЬКА імкнецца зрабіць такую афішу, каб нават прыбраўшы з яе назву спектакля, глядач змог інтуітыўна адчуць, пра што ён будзе.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
У тую суботу мы не грашылі
Так, у мінулую суботу мы не грашылі. Пад спякотным шумілінскім небам мы смяяліся: хто ўпотай і сарамліва, хто адкрыта, размахваючы рукамі і размазваючы па твары слёзы радасці. Абыякавымі да ўсяго заставаліся толькі два поні, якія драмалі ў цяньку гарадскога парку ў чаканні маленькіх вершнікаў. Астатняе Шуміліна смяялася. Як і належыць на свяце гумару Віцебскай вобласці “Смяяцца— не грэх” — ужо XV па ліку.
Далей
|
№ 20 / 1407 за 2019-05-18
Шоу ў музейным дворыку
Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі, у акцыі сёлета возьмуць удзел больш за 100 дзяржаўных устаноў краіны. Некаторыя — ужо ў 14 раз.
Сваю праграму да акцыі падрыхтавалі не толькі музеі. Дыяпазон удзельнікаў сёлета вельмі размаіты — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, прыватныя галерэі, установы адукацыі і нават тэматычны рэстаран у савецкім рэтра-стылі! Так што, як бачым, імпрэза год ад года пашырае свае межы.
Далей
|
Каласы, што пад сярпамі нашымі
Нагода для гэтага інтэрв’ю — даволі незвычайная. Падчас адной з апошніх камандзіровак даведаўся, што ў маёй роднай Ветцы музейная зорка Галіна НЯЧАЕВА, з якой мы знаёмыя з дзяцінства, перастала кіраваць Музеем
стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Дырэктарам стаў Пётр Цалка, які раней узначальваў гомельскі філіял веткаўскага музея. Сітуацыя для свету рэгіянальнай культуры, прама скажам, нестандартная. Таму і звярнуўся да Галіны Нячаевай, каб зразумець, што ж здарылася. Гутарка,
натуральна, выйшла далёка за межы наменклатурнай, так бы мовіць, тэматыкі.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
“Дызайн — гэта заўсёды пра чалавека”
Чалавек займаецца дызайнам з таго часу, як прырода саступіла яму сваю эвалюцыйную функцыю, і ён пачаў актыўна пераўтвараць сябе і навакольны свет. І хаця само слова design з’явілася ў ХVI стагоддзі, яго вытокі можна знайсці яшчэ ў каменным веку. Але ж доўгая гісторыя не паспрыяла стварэнню ўніверсальнай формулы.
Што значыць быць дызайнерам сёння, распавядае “К” Уладзімір ГОЛУБЕЎ.
Далей
|
№ 16 / 1403 за 2019-04-20
Нам засталася спадчына. Якія будуць прапановы?
Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцін сёлета надзвычай удала супаў з рэспубліканскім суботнікам. Пагатоў, ужо не першы год у нас ёсць традыцыя адзначаць гэтае свята з рыдлёўкай або сякерай у руках — падчас талакі на тым ці іншым аб’екце спадчыны, які патрабуе нашага ўдзелу.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 14
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|