Тэма № 17 / 1352 за 2018-04-28
Плакат павінен чапляць
Шпацыруючы міма Купалаўскага тэатра, я — як, напэўна, і многія іншыя мінакі — не раз спынялася, каб паглядзець на плакаты, прысвечаныя яго спектаклям: “Дзве душы”, “Запалкі”, “Каханне як мілітарызм”, “Войцэк”… Кожны з іх прыцягваў увагу сваёй вынаходлівасцю. Але наўрад ці многія з гледачоў змогуць назваць імя іх аўтара. Дызайнер Настасся ПАНЦЭВІЧ, якая тыя плакаты рабіла, цяпер жыве
ў Польшчы, але для нашай размовы адлегласць не стала перашкодай — чаго, на жаль, не скажаш
пра супрацоўніцтва ў сферы дызайну.
Далей
|
Старэйшына беларускага дызайну
3 — 4 красавіка 1987 года адбылася знакавая для савецкага дызайну падзея. У Маскве ў Калоннай зале Дома Саюзаў прайшоў Устаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР. Прысутнічалі 615 дэлегатаў з усіх куткоў “адной шостай часткі сушы”. 25 з іх — з Беларусі. Адзін з іх быў абраны членам Праўлення навастворанага саюза.
І менавіта яго аднагалосна абралі прэзідэнтам Саюза дызайнераў тады яшчэ БССР, які быў заснаваны ў Мінску 14 снежня таго ж 1987 года.
На жаль, імя гэтага чалавека вядомае толькі прафесіяналам. Затое, яго творамі захапляюцца самыя шырокія масы. Многія мінчукі памятаюць, якое моцнае ўражанне выклікала ва ўсіх з’яўленне на нашых вуліцах тралейбуса чацвёртага пакалення “Вітаўт”. А сваім густоўным і эфектным абліччам ён абавязаны менавіта Аляксандру ДЛАТОЎСКАМУ. 24 красавіка старэйшына беларускага дызайну адсвяткаваў сваё 80-годдзе.
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Кропка біфуркацыі
Наш тэатр літаратурацэнтрычны? Чаго ніколі не сцерпіць аўтар у перакладанні свайго твора на сцэну? Над гэтымі пытаннямі разважалі ўдзельнікі творчай дыскусіі “Літаратура і тэатр: шляхі ўзаемадзеяння”, якая ладзілася на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Аглядальнік “К” занатавала самыя цікавыя моманты гэтай размовы.
Далей
|
№ 13 / 1347 за 2018-03-31
“Звалка” без статусу
Гады чатыры таму я напісаў пра збіральніка якараў з Бешанковічаў Андрэя Трубецкага. Калекцыя
ў яго — не абы-якая. Пэўныя экзэмпляры даводзілася даставаць аж са дна Заходняй Дзвіны! Адзін з якараў, пяцілапы, аказаўся ўзростам у 300 гадоў. Да таго ж, у прыватным зборы Андрэя ўжо — амаль чатыры тысячы экспанатаў рабочага рыштунку і самых розных прылад. Трубецкі назваў калекцыю “Інструмент ад неаліту да сучаснасці”. І карыстаецца яна, як кажуць, павышаным попытам у аматараў роднай культуры і гісторыі. Таму з радасцю вырашыў вярнуцца да тэмы прыватнай установы культуры.
Далей
|
№ 12 / 1347 за 2018-03-23
“Нам трэба ведаць праўду пра тыя падзеі...”
З нагоды стагадовага юбілею падпісання ІІІ Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла пра яе незалежнасць, па ўсёй краіне ладзіцца мноства самых розных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай важнай для станаўлення нашай дзяржаўнасці даце. У іх ліку — і шматлікія музейныя выставы, і навуковыя публікацыі, і размаітыя імпрэзы.
Тэму ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР закрануў падчас сваёй сустрэчы з таленавітай моладдзю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. “Нам трэба ведаць праўду пра тыя падзеі, — адзначыў беларускі лідар. — Не заклейваць, не выдзіраць з кантэксту. Але ганарыцца гэтым, калі гэта было так, не трэба. Гэта была сумная старонка, і ў гісторыі многіх народаў падобных сумных старонак была маса”.
Далей
|
Шлях да суверэннай Беларусі
Напярэдадні ўгодкаў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “1918: БНР — Ідэя. Край. Дзяржава. Крок да Незалежнасці”, а Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрасіў на вернісаж свайго праекта “Мы ёсць народам!”
Далей
|
№ 11 / 1346 за 2018-03-17
Расшыфроўка імгнення
Мы шчыра верым, што наша памяць — гэта нашы ўласныя ўспаміны. Мы памятаем пра сваё дзяцінства, сям’ю ды наогул пра наш род. Але насамрэч носьбітамі памяці часта з’яўляюцца нейкія артэфакты — бабуліны ручнікі, акуляры дзядулі, татавы гальштукі ці наш першы ровар, які “перайшоў у спадчыну” ад старэйшага брата. Без погляду на іх мінулае часцяком проста забываецца. Сапраўднымі ж архівамі памяці з’яўляюцца сямейныя фотаальбомы.
Далей
|
Ці цяжка быць назіральнікам?
Тыповая сям’я — яна якая? Вялікая ці маленькая? Дружная альбо канфліктная? Можа, гэтыя людзі не родныя адзін аднаму, аднак іх лучыць любоў. А можа, іх знітоўваюць крэўныя повязі, але яны ніколі не могуць знайсці агульнай мовы. Выстава “Родны склон” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў закранае размаітыя праблемы трансфармацыі і разумення сям’і ў сучаснасці.
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Каму вёз кнігі Купала?
Так сталася, што ў масавай свядомасці Янка Купала ўжо даўно забранзавеў, зліўшыся ва ўяўленні людзей у непарыўнае цэлае з яшчэ адным народным паэтам Беларусі Якубам Коласам. Аднак жыццё аўтара
“Жалейкі” мае шмат аспектаў і нюансаў. Адзін з іх мала каму сёння вядомы — гэта бурлівая грамадска-палітычная дзейнасць на ніве беларускага адраджэння. Пытанню, як маглі ў адным чалавеку сумяшчацца лірычны паэт ды прагматычны палітык, і прысвечана выстава “Абуджаная жалейка”, якая адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|