Векапомнае № 21 / 1564 за 2022-05-21
Дзяўчаткі, пастарайцеся вярнуцца!
Праект называецца "Ведаць і памятаць гэтыя імёны". Гаворка пра вызваліцеляў Бярозаўшчыны, якія дэманстравалі падчас Вялікай Айчыннай вайны цуды гераізму. А нагодай для даследчай дзейнасці стаў падарунак ад жыхаркі Брэста Наталлі Ілятавай, якая летась наведала наш музей.
Далей
|
№ 13 / 1556 за 2022-03-26
Пра што шумяць лясы Усакіна
Хачу распавесці пра тое, як захоўваецца гістарычная памяць у нашым раёне, жыхары якога зрабілі істотны ўнёсак у барацьбу з фашызмам. Рэха Вялікай Айчыннай вайны гучыць у нашых сэрцах і па сёння. Размова — пра леташнюю маштабную рэканструкцыю трох асноўных помнікаў Клічаўшчыны. Гэта мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Усакіна”, мемарыял на месцы знішчаных і не адроджаных вёсак Вязень і Сялец і партызанскія могілкі спецатрада КДБ “Слаўны” на выспе Верамееўка сярод Усакінскіх балотаў. Сёння гаворка — пра “Усакіна”.
Далей
|
№ 8 / 1551 за 2022-02-19
Глядзець і памятаць несупынна
Фільму “Ідзі і глядзі” ўжо без малага сорак гадоў, але да дрыжыкаў ён працінае па-ранейшаму. І справа не толькі ў неаспрэчным таленце яго рэжысёра ды іншых стваральнікаў, але таксама і ў вусцішнай тэме, якую яны так бескампрамісна ды бязлітасна ўзнялі.
Гэтай “нязручнай” для любой нармальнай псіхікі старонкай гісторыі — злачынствам карнікаў на акупаваных тэрыторыях — здавён цікавіцца і маскоўскі рэжысёр-дакументаліст Леанід СІТНІКАЎ. Цяпер ён адначасова працуе над дзвюма сумеснымі беларуска-расійскімі стужкамі. Першая прысвечана пакручастым і драматычным акалічнасцям стварэння кінашэдэўра Клімава, а другая — яго адмоўным героям.
Далей
|
№ 27 / 1518 за 2021-07-03
Курган Славы як клічнік Гісторыі
Гэты архітэктурна-скульптурны мемарыял пад назвай “Курган Славы” па сваёй гістарычнай значнасці і прафесійнай якасці вось ужо амаль паўстагоддзя, нароўні з мемарыяламі ў Хатыні і Брэсце, лічыцца найвыдатнейшым творам беларускага манументальнага мастацтва. Размешчаны ён у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці на 21-м кіламетры магістралі, якая вядзе ад сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт “Мінск-2”.
Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944-га ў час найбуйнейшай наступальнай аперацыі “Баграціён” трапіла ў акружэнне, у так званы “Мінскі кацёл”, 150-тысячная групоўка фашысцкіх
войск. Гэтая, мабыць, адна з самых грандыёзных аперацый Другой сусветнай вайны, якая праводзілася арміямі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў разам з партызанамі, пачалася 23 чэрвеня 1944 года і завяршылася 29 жніўня поўным вызваленнем Беларусі. Потым ужо вялікая бітва з фашызмам пракацілася практычна па ўсёй Усходняй Еўропе...
Далей
|
№ 19 / 1510 за 2021-05-09
“Таварыш мой, успомні імёны медыкаў!”
Чым далей у часе адступаюць падзеі Другой сусветнай вайны, тым больш манументальным бачыцца подзвіг нашага народа ў барацьбе з фашызмам.
На захопленай ворагам беларускай зямлі стаў разгортвацца магутны партызанскі рух. Ён падрываў тыл праціўніка, трымаў яго ў пастаянным напружанні, перашкаджаў бесперабойнай перабросцы жывой сілы тэхнікі захопнікаў. Партызаны вызвалялі ад акупантаў значныя тэрыторыі і ўзнаўлялі там савецкую ўладу. Да канца 1943 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 20 партызанскіх зон. Яны кантралявалі каля 60 працэнтаў нашай зямлі.
Далей
|
№ 12 / 880 за 2009-03-21
“Уся Хатынь гарэла...”
Відаць, кожны, хто хоць аднойчы пабываў на мемарыяльным комплексе “Хатынь”, не забудзе гэтай цішыні, дзе толькі звон раз у паўхвіліны не парушае яе, а нагадвае. Звон сярод цішыні, мармуру і апошняга сакавіцкага снегу, у якія, бы на паперу, запісана-запомнена рукамі стваральнікаў мемарыяльнага комплексу і Памяццю народа трагедыя гэтай — адной з соцень знішчаных у гады вайны — вёскі.
Ці можа і сёння так жа востра балець гэтая Памяць? Можа, калі і праз дзесяцігоддзі словы сведчанняў гучаць выракам нелюдзям… Можа, калі не прыпыняецца ланцужок, па якім перадаецца — ужо генетычна — страшнае полымя Хатыні… Можа, калі мы вяртаемся зноў і зноў у 22 сакавіка 1943 года…
Далей
|
№ 8 / 826 за 2008-02-23
Вызваленне Віцебска ў мультымедыйным праекце
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Шмырова ажыццяўляе мультымедыйны праект “Яны змагаліся за Радзіму”. Ён будзе рэалізаваны ў горадзе над Дзвіной на працягу 2008 — 2009 гг. Каардынатар праекта — дырэктар музея Ірына Шышкова. Асноўная яго мэта — увекавечванне памяці аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны — ураджэнцах Віцебска, якія зараз пражываюць ці пражывалі з 1944 па 2007 год у розных куточках Беларусі ды іншых рэспублік былога СССР. Музей звяртаецца да ветэранаў, іх дзяцей і ўнукаў, сваякоў і знаёмых з просьбай дасылаць вядомыя ім звесткі, успаміны, фатаграфіі, якія сведчаць пра гераічны час вызвалення Віцебска. Увесь сабраны матэрыял будзе аформлены ў электронным выглядзе, размешчаны ў Інтэрнеце, таксама плануецца выпусціць серыю брашур. Арыгіналы дасланых успамінаў будуць захоўвацца ў музеі М.Шмырова. Па выніках гэтай працы будзе створана праграма “Яны змагаліся за Радзіму”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе прэзентацыю плануецца правесці 9 мая 2009 г.
Далей
|
Фрыц Шменкель — Герой Савецкага Саюза
Ішоў лістапад 1941 г. Гітлераўскія войскі блізка падышлі да Масквы. У гэтыя дні нямецкі яфрэйтар Фрыц Шменкель пакінуў сваю частку ў раёне Вязьмы. Без зброі, без рыштунку ішоў ён ад вёскі да вёскі, шукаў партызан. У сяле Падзелішча на Смаленшчыне ён зайшоў у дом Паручыкавых, гаспадар якога быў партызанскім сувязным. Адсюль Фрыц Шменкель трапіў да партызан. “Я не фашыст, я камуніст”, — упарта цвердзіў ён. З дапамогай перакладчыка распавёў пра сябе. Нарадзіўся 14 лютага 1916 г. у Германіі у горадзе Відзаў. У 1938 г. быў прызваны ў армію. Каб не служыць нацызму, дэзерціраваў у кастрычніку 1939 г., за што быў зняволены на паўтара года ў турме Таргау. Адбыўшы тэрмін, ён добраахвотнікам пайшоў на фронт. Толькі жонка Эрна правільна зразумела яго развітальныя словы: “Цяпер я ведаю, што мне рабіць”.
Далей
|
№ 19 / 785 за 2007-05-12
Інтанацыя ўздыху
Унікальную кнігу, я сказала б, кнігу жыцця напісаў і выдаў журналіст і пісьменнік-дакументаліст, мой настаўнік і сябра Раман ЯРОХІН. Раман Аляксеевіч пазваніў мне: «Воля, прыяздждай, кніжка табе падпісана. Толькі не здзіўляйся. У ёй – 944 старонкі!».
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|