Куфар-радца № 44 / 913 за 2009-10-31
|
Аўцюкоўскія жарты? Сапраўды… смеху варты!
Работнікі сельскіх устаноў культуры ўсё часцей просяць уключаць у змест “Куфра-радцы” гумарыстычныя мініяцюры. Просьба зразумелая: і ў клубах, і ў бібліятэках дзейнічае нямала самадзейных тэатраў. Задаволіць гэтую просьбу газеце дапамог пісьменнік Уладзімір Ліпскі і зборнік “Аўцюкоўскія шуры-муры”, выдадзены летась. Аўтар — старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — з задавальненнем пагадзіўся дапамагчы сельскім культасветнікам. Маўляў, сакавіты аўцюкоўскі жарт будзе прыдатным для любога масавага мерапрыемства. Дарэчы, жыхары гэтай вёскі звяртаюцца адзін да аднаго не іначай як “каласок” і “калінка”. А загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і рэжысёр Усебеларускага фестывалю народнага гумару Пётр Гуд рэкамендуе работнікам культуры выкарыстоўваць гэтыя мініяцюры на святах гумару, зборных і тэматычных канцэртах (у якасці фрагментаў канферансу), у гульнёвых сюжэтна-забаўляльных праграмах; паасобку і разам, надаўшы жартам агульную сюжэтную лінію (а дзея можа адбывацца на сцэне, вуліцы, вясковай плошчы)… Карацей, прастора для вашай творчай фантазіі— самая неабсяжная.
Далей
|
Свята чаю і мёду
Сёння мы друкуем сцэнарый “Свята чаю і мёду”, створаны ў аддзеле культурна-дасугавай дзейнасці Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Распрацоўка гэтая падалася яркай, нешараговай, запамінальнай. Сёлета Свята чаю і мёду было праведзена ў Сілічах з удзелам мастацкіх калектываў Мінскай вобласці, сабрала вялікую ды ўдзячную аўдыторыю. Свята аказалася не проста займальнае, але і карыснае: яно прапагандуе здаровы лад жыцця. Яго з поспехам можна ладзіць у любым рэгіёне Беларусі, дапаўняючы дзею мясцовай фактурай, узбагачаючы ўласнымі фальклорна-мастацкімі магчымасцямі…
Далей
|
Жылабыла Ёлачка
Наперадзе яшчэ адзін, апошні, восеньскі месяц, а мы раім нашым чытачам падумаць і пра надыходзячыя навагоднія святы. У гэтым выпуску “Куфра-радцы” прапануем п’есу “Жыла-была Ёлачка” драматурга Васіля Ткачова. Думаецца, яна, аздобленая вершамі паэта Уладзіміра Мазго, прыйдзецца даспадобы многім аматарскім і школьным тэатральным калектывам, якія лічаць, што лепшы навагодні падарунак — гэта цікавы, вясёлы і яркі спектакль. Дарэчы, да вершаваных радкоў прапануем вам напісаць музыку. У такім выпадку рэпертуар вашага калектыву папоўніцца не проста дзіцячым спектаклем, а музычнай казкай.
Далей
|
№ 32 / 900 за 2009-08-08
“Шашачная культура”
Cёння ў “Куфры” — заданні першага тура конкурсу на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый і новыя творы нашых аўтараў. Уключайцеся ў конкурс!
Пачынаем конкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый. Неабходна будзе рашыць 20 заданняў. У гэтым выпуску першыя заданні — № 202 (1) — № 206 (5). За знаходжанне пабочных рашэнняў або за доказ таго, што пазіцыя не рашаецца, будуць налічвацца дадатковыя балы. Рашайце конкурсныя заданні і кампазіцыі нашых аўтараў. Жадаем поспехаў!
Далей
|
“КУФАР-РАДЦА”
Выпуск № 8 (32)
УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ VІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ ФАЛЬКЛОРНАГА МАСТАЦТВА “БЕРАГІНЯ”
Шаноўныя культасветработнікі! Жнівеньскі “Куфар” прапануе на сваіх старонках Умовы правядзення VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Тэатральны складнік — п’еса Васіля Ткачова, прысвечаная вострасацыяльным пытанням барацьбы з дзіцячым алкагалізмам. Думаецца, твор гэты дапаможа ў прапагандзе здаровага ладу жыцця. Да новых сустрэч!
Далей
|
Пазакласны ЎРОК
Нягледзячы на тое, што жнівень — час летніх адпачынкаў, і своеасаблівай “сіесты”, наш “Куфар-радца” не стамляецца гаварыць не толькі аб прыемным. Гэтым разам, працягваючы публікацыю п’ес, пакліканых прыцягнуць увагу нашых чытачоў да здаровага ладу жыцця, мы прапануем вострасацыяльны твор пад назвай “Пазакласны ўрок”. Тэмы прадухілення, барацьбы з дзіцячым п’янствам і алкагалізмам як адзін з аспектаў шматвектарнай сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы, у тым ліку і ў галіне абароны дзяцей, скіраванай на фарміраванне здаровай і сацыяльна адказнай асобы,— гэта той бок грамадскага жыцця, дзе патрабуецца заўсёдная ўвага кожнага канкрэтнага чалавека. Акурат на гэтым акцэнтуе сваю і нашу ўвагу аўтар п’есы гамяльчанін Васіль Ткачоў.
Далей
| |
№ 23 / 891 за 2009-06-06
Ухвалена Глебавым
Шаноўныя культасветработнікі!
Каб вы паспелі падрыхтаваць да пастаноўкі ў сваіх калектывах п’есу “Маленькі Ясь і Папараць-кветка, або Прыгоды ў ноч на Івана Купалу”, мы вырашылі прапанаваць вам яшчэ адзін “Куфаррадцу” запар. Па традыцыі, старонкі ягоныя паспрыяюць і пашырэнню рэпертуару вакалістаў ва ўстановах культуры нашай краіны. І адкрывае гэты выпуск песня Дзмітрыя Даўгалёва на верш Васіля Віткі “Беларусь”, прасякнутая высокай любоўю да роднай краіны, нашай Беларусі. Чарговы, ужо 30-ы па ліку, “Куфар” будзе карысным асабліва цяпер — у час летніх канікул школьнікаў.
Да новых сустрэч!
Далей
|
№ 9 / 877 за 2009-02-28
выпуск №№ 1 — 2 (25 — 26)
Шаноўныя культасветработнікі!
Сённяшні здвоены выпуск “Куфра-радцы” прапануе вам матэрыялы для падрыхтоўкі тэатральных і музычных прадстаўленняў да 65-й гадавіны вызваленя Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Знайшоў сваё адлюстраванне на старонках “Куфра” і Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы дыскатэк, які ладзіць Міністэрства культуры краіны.
Традыцыйна на нашых старонках аматараў шашак чакае “Шашачная культура”.
Да новых сустрэч!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|