Культура пачалася з... № 44 / 1170 за 2014-11-01
Тэатр!
— У кожнага жыццё, разуменне культуры, пачынаецца з матулі. Гэты чалавек закладвае ў дзіця каштоўнасці, якасці, прынцыпы, разуменне свету, адчуванне шчасця. Так, вялікую ролю адыгрываюць і іншыя — тата, бабулі і дзядулі, яшчэ нехта, — але тое, якімі мы станем, у асноўным залежыць ад маці.
Далей
|
№ 42 / 1168 за 2014-10-18
…любові да бліжняга
— Мяркую, што перш-наперш культура пачынаецца з бацькоўскага выхавання, але ім не заканчваецца. Хаця я бачыла і іншыя прыклады, дзе ўсё наадварот: тыя, у каго дзяцінства было поўнае магчымасцей, цікавых падзей, добрых прыкладаў, не заўсёды вырастаюць культурнымі людзьмі. А ёсць і тыя, хто сам з сябе зрабіў чалавека, без дапамогі, самастойна. Таму трэба яшчэ людзей любіць, каб яны гэта адчувалі.
Далей
|
№ 40 / 1166 за 2014-10-04
Памяць пра...
— У Цюмені да мяне падышла немаладая жанчына і паказала пажоўклы ад часу аркуш паперы. На ім было напісана: “Паведамленне. Ваш бацька, Уладыкін Пётр Савельевіч, 1895 года нараджэння, тэлефаніст 918 ст. палка, 250 ст. дывізіі, радавы, загінуў 25 лютага 1944-га, згодна з данясеннем, пахаваны: лес 15 км. на ўсход ад в. Азяраны Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці…”.
Далей
|
№ 39 / 1165 за 2014-09-27
Сынкавіцкая царква
— У савецкія часы нас з братам таемна пахрысцілі і мы пачалі цікавіцца хрысціянскай архітэктурай. У адным з альбомаў натрапілі на здымак царквы-крэпасці ў Сынкавічах. У выглядзе гэтага помніка здзівіла спалучэнне духоўнай прыгажосці і манументальнай трываласці. Тагачасная савецкая архітэктура, якая атачала навокал, не выклікала моцных эмоцый, бо не валодала такімі рысамі. Вайсковае і хрысціянскае, зброя і малітва, вайна і вера... Захацелася пазнаёміцца з культурай таго часу.
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
Школьная навука
— Школьную навуку я спасцігаў спачатку ў родных Сіманавічах, пасля — у Вульцы Сіманавіцкай, а потым ужо і ў Драгічыне. Вясковая дзятва тады размаўляла толькі на той гаворцы, якую чула ў хаце. І мяне ўжо тады, у школьныя гады, зацікавіла тое, што ў розных паселішчах Драгічыншчыны размаўляюць па-рознаму. З таго часу я і пачаў цікавіцца народнай культурай, гаворкамі, фальклорам… Запісваў песні ад сваёй матулі, ад вяскоўцаў…
Далей
|
№ 37 / 1163 за 2014-09-13
Спадчына
— Дваццаць два гады працую ў Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестры. І як слушна заўважыў Міхаіл Фінберг, “…культура — гэта высокі прафесіяналізм”.
Далей
|
№ 36 / 1162 за 2014-09-06
Бацькі...
— Мае бацькі вельмі любілі народную культуру, народныя песні, народныя традыцыі. Таму і я, натуральна, не палюбіць гэта проста не мог. Бо не сакрэт, што для кожнага чалавека бацькі — гэта людзі, якія фарміруюць сістэму каштоўнасцей, характар, ствараюць з нас асоб. Памятаю, мой бацька, Сцяпан Фёдаравіч, неаднойчы прыязджаў у Мінск пад час майго студэнцтва. І першае месца, куды мы з ім накіроўваліся, быў тэатр. Так што, мяркую, не надта памылюся, калі скажу, што мае бацькі стварылі з мяне таго чалавека, якім я зараз з’яўляюся. Да таго ж, я вельмі ім удзячны за тое, што яны падтрымлівалі маё імкненне стаць бібліятэкарам.
Далей
|
№ 35 / 1161 за 2014-08-30
Бабуліны казкі
— Так, менавіта з бабуліных казак і песень пачалася для мяне беларуская культура. Справа ў тым, што калі мне споўнілася восем месяцаў (а нарадзіўся я ў вёсцы Пугачы, што на Валожыншчыне), бацькі аддалі мяне гадавацца да бабулі Ганны, мамінай маці. Яна жыла ў невялікім сяле Лягезы, за пяць кіламетраў ад нашага паселішча.
Далей
|
№ 34 / 1160 за 2014-08-23
Сялянская праца
Так, так. Маё дачыненне да культуры пачалося з простай сялянскай працы. Вы ж не забывайце, што ёсць дакладнае азначэнне слову “культура”: гэта ўсё, што ад душы створана і ствараецца чалавекам. Дарэчы, толькі на першы погляд сялянская праца выглядае такой простай ды немудрагелістай. Насамрэч усё абсалютна не так. Вы толькі паспрабуйце ёй заняцца. Ды не абы-як, а са стараннем і сумленнем...
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|