Стратэгія начальніка аддзела № 51 / 1125 за 2013-12-21
Сакрэт замкнёнага кола
Краснаполле — адзін з рэгіёнаў, аддаленых і ад сталіцы, і ад абласнога цэнтра. Яшчэ адна “доўгатэрміновая” асаблівасць яго ў тым, што пэўная частка земляў знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага забруджання. Тым не менш, культура мясцовая — адна з яркіх не толькі на Магілёўшчыне. “К” неаднаразова пісала і пра аматарскі тэатр, адзін з найстарэйшых у рэспубліцы, і пра творчыя магчымасці маладзёжнага цэнтра “Міраж”, якім зайздросцяць у іншых раёнах.
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
“А юрыст не пашкодзіў бы…”
Ашмянскі раён магутны зладжанай ды ініцыятыўнай камандай работнікаў культуры, якія супольна “нараджаюць” самыя розныя трансгранічныя творчыя праекты, ярка “ажыўляюць” фестывальныя Гальшаны, супрацоўнічаюць са спонсарамі… А ў кіраўніка аддзела — заўжды свой прынцыповы погляд на рэчы, з’явы і праблемы.
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
Профі старэюць, замены ім няма…
На Міёршчыне даўно прыжыліся і паспяхова развіваюцца розныя творчыя праекты, генерыруюць і ажыццяўляюць якія мясцовыя работнікі культуры. Але гаворка гэтым разам закране іншы, не менш важны — праблемны — аспект сённяшняй дзейнасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Далей
|
№ 47 / 1121 за 2013-11-23
“Без гаспадарчай групы я не гаспадар”
Камянеччына — вароты ў Белавежскую пушчу. Але гаворка сёння не пра турыстычныя магчымасці раёна. І не пра будучы рок-фэст, што мяркуецца зладзіць у антуражы Камянецкай вежы. Расповед пойдзе пра пытанне, знаёмае кожнаму начальніку аддзела: пра рамонт устаноў культуры, пра эканомію і беражлівасць, непарыўна з ім звязаных. Пытанне, як вядома, даўно перарасло ў агульнарэспубліканскую праблему.
Далей
|
№ 46 / 1120 за 2013-11-16
Альтэрнатыва дыскатэцы
Журналісцкія камандзіроўкі бываюць і цікавыя, і сумныя. Паездкі “К” на Рагачоўшчыну трапляюць у лік першых. І гэта тлумачыцца тым, што мясцовыя работнікі культуры даўно і стала займаюцца праектнай дзейнасцю, а грошы для рэалізацыі нестандартных ідэй знаходзяць самі. Лепшага доказу творчай самадастатковасці і не прыгадаць. Гэта і стымулюе пастаянны журналісцкі інтарэс. У выніку з’яўляюцца публікацыі, карысныя, як нам падаецца, для росту самадастатковасці іншых аддзелаў.
Далей
|
№ 45 / 1119 за 2013-11-09
Прысталічча: кадры — з першага курса
Мы вельмі рэдка звяртаем увагу на рэгіёны, што знаходзяцца, так бы мовіць, пры абласных цэнтрах. Тым больш — на Мінскі раён, які нібыта знаходзіцца ў цені сталіцы. Між тым, менавіта гэтая акалічнасць дадае рабоце тамтэйшых аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адказнасці ды напружанасці. І распавесці пра задачы ды праблемы Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага і Мінскага раёнаў — не сякеру пад лавай знайсці.
Далей
|
№ 43 / 1117 за 2013-10-26
"Варвараўская свечка" — таксама ідэалогія…
Не будзе, напэўна, памылковым сцвярджэнне, што Мсціслаўскі раён Магілёўшчыны — унікальны і па геаграфічным месцазнаходжанні, і па колькасці гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей. Побач — Расія. І замежныя турысты без стомы скіроўваюцца не толькі ў Пустынкі, не толькі да шматлікіх сельскіх цэркваў, але і ў сам раённы цэнтр, дзе захавалася старадаўняя забудова. Плюс да ўсяго — неймавернай прыгажосці прыродны ландшафт. Нездарма мулявінскія “Песняры” ў свой час упадабалі гэтыя мясціны як родныя…
Далей
|
№ 42 / 1116 за 2013-10-19
Розніца паміж “павінна быць” і “ёсць”
Дубровенскі раён знакаміты (і не толькі на роднай Віцебшчыне) фестывалем “Дубровенскія галасы...”, што даўно набыў трывалы міжнародны розгалас, традыцыйнымі рамёствамі, якія развіваюцца сістэмна і мэтанакіравана, бібліятэчнымі інавацыямі (менавіта тут адкрыўся, падаецца, першы бібліятэчны “рэстаран” з багатым па спажыўнасці кніжным “меню”) і трывалымі, плённымі сувязямі аддзела і кіраўніцтва райвыканкама… Чытач скажа: “Так павінна быць у кожным аддзеле”. Але паміж “павінна быць” і “ёсць” — велічыня, якой вымяраецца прафесіяналізмам начальніка аддзела.
Далей
|
№ 39 / 1113 за 2013-09-28
А кадры — толькі свае
Алена Ястрэмская кіруе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёне, шчыра скажам, адмысловым. Па-першае, 148 яго кіламетраў мяжуе з Літвой. Па-другое, рэгіён вельмі маленькі, шматнацыянальны, усё — навідавоку. Вось гэтыя акалічнасці і ўплываюць на стратэгію дзейнасці работнікаў культуры.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|