Стыпендыя для чарадзея
Так, у нас няма багатых месцазнаходжанняў нафты, газу, дыяментаў ды золата. Але ёсць нешта іншае, не менш каштоўнае. Гэта як у вёсцы Гарадная, што на Століншчыне: не было тут спакон веку ўрадлівай зямлі, вось і пачалі весці рэй ганчарных спраў майстры.
Так і павялося на нашай зямлі: глінамесаў, саломкапляцельшчыкаў, разьбяроў ды ткачых — што каласоў у полі. І кожны на вагу золата, і кожны ў сваёй справе — чарадзей. Неаспрэчнай заслугай нашых работнікаў культуры з’яўляецца тое, што старадаўнія рамёствы ў большасці сваёй адноўлены і развіваюцца.
Пра гэты нялёгкі пакручасты шлях я размаўляў з загадчыкам аддзела традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларысай БЫЦЬКО. Нагодай для гаворкі стаў пленэр ткачых, які прайшоў у Маларыце на пачатку ліпеня. Але мы не абмяжоўваліся толькі гэтай тэмай.
Далей