Prof-партфоліа № 5 / 1183 за 2015-01-31
Хто ты, сучасны бібліятэкар?
Цягам 14 месяцаў — з лістапада 2013-га да канца 2014-га — супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася сацыялагічнае даследаванне айчынных бібліятэкараў. Прывяду толькі адну лічбу: у анкетаванні прынялі ўдзел больш за 900 супрацоўнікаў сферы з усіх раёнаў, а на расшыфроўку даных і іх аналіз давялося патраціць блізу года!… Што і казаць, праца сталася адной з маштабных у найноўшай гісторыі айчыннай бібліятэчнай справы. Вынікі даследавання накіраваны ў адпаведныя ўпраўленні Міністэрства культуры ды ў Інстытут культуры Беларусі.
Далей
|
№ 4 / 1182 за 2015-01-24
Тры-чатыры разы на год…
Маёй маці, колішняй настаўніцы, — 87-ы год. Але абысціся без чытання не можа. Кнігі ёй бярэ ў адным з мінскіх бібліятэчных філіялаў мая старэйшая сястра. Мяняе, у сярэднім, кожныя два тыдні. Словам, маці — чытачка актыўная. І справа тут не ў адукацыі. Мае вясковыя неадукаваныя цёткі ў тэмпах чытання адставалі ад маці не нашмат. Я, карацей, даўно зрабіў выснову, што пенсіянерства ніяк не замінае заставацца бібліяфілам. Наадварот, гэты занятак на вёсцы (ды яшчэ ў зімовы час) застаецца, бадай, адзіным сродкам спрычынення да сусветных скарбаў мудрасці, духоўнага хараства ды прагі суперажавання.
Далей
|
Музейны хэштэг
Міжнародны праект “Culture Themes” паназіраў за сучаснікамі і адзначыў іх моцную любоў да сэлфі — аматарскіх аўтапартрэтаў, зробленых на ўласныя гаджэты: тэлефоны, планшэты, фотакамеры. У выніку ужо два гады, як 22 студзеня — Міжнародны дзень музейнага сэлфі.
Далей
|
№ 3 / 1181 за 2015-01-17
Народныя абрады: ці ўсе ім рады?
Не сакрэт, што імклівае развіццё сродкаў камунікацыі, павышэнне мабільнасці насельніцтва, такія ўжо звыклыя працэсы глабалізацыі ды ўрбанізацыі прыводзяць да трансфармацыі, перараджэння, а часам і знікнення народных абрадаў. Для беларускай культуры сёння гэта асабліва актуальна. Прыняцце хрысціянства ў даўнія часы, савецкая ўлада, затым разбурэнне “жалезнай заслоны” і плынь моды на іншаземнае — усё гэта знішчальным віхраслупам прайшлося па вытоках нашай культуры, разбураючы яе падмурак, выціскаючы з народнай памяці ды жыцця глыбінныя сэнсы абрадавых і рытуальных дзеянняў, прадметаў, сімвалаў.
Далей
|
“Пахаванне стралы” ў... Афрыцы?
Як навучыцца любіць традыцыйную беларускую культуру? Напэўна, трэба адчуць сябе беларусам — чалавекам са слаўным радаводам і не абы-якімі духоўнымі прынцыпамі, што стагоддзямі назапашваліся продкамі! На пытанні “К” адказвае загадчык аддзела народнай традыцыйнай культуры Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына ГЛУШЭЦ.
Далей
|
№ 2 / 1180 за 2015-01-10
А які ваш маркетынгавы ход?
Ганаровы статус “Культурная сталіца Беларусі” з рук Гродна перайшоў у 2015-м годзе да іншага знакамітага беларускага горада — Брэста. Як тут прымуць гэтае званне, якія козыры прыхаваны, што цікавага і адметнага чакае мясцовую публіку ды гасцей цэнтра рэгіёна? Пра гэта карэспандэнт “К” даведаўся з першых вуснаў, запытаўшыся пра творчыя планы ў кіраўнікоў некаторых устаноў культуры горада. Дадамо да кантэксту гутаркі і тое, што 2015-ы абвешчаны яшчэ і Годам моладзі.
Далей
|
№ 52 / 1178 за 2014-12-27
Родны народны
Народнаму тэатру ў Талачыне споўнілася 90 гадоў. Такім векам не кожная вялікая сцэна можа пахваліцца. Ад гуртка аматараў ён дарос, прынамсі, да статусу мясцовай славутасці. Напэўна, дзякуючы таму, што ім кіравалі неабыякавыя таленавітыя людзі: Цімафей Пляшко, Аляксей Савік... Апошнія дзесяцігоддзі “за стырном” — рэжысёр-пастаноўшчык Святлана Васільева. Прапануем некалькі яе маналогаў.
Далей
|
№ 51 / 1177 за 2014-12-20
Фестываль прыехаў у сталіцу
У мінулую пятніцу, 12 снежня, у Палацы культуры МТЗ прайшла якасна новая для сталіцы акцыя: у Мінск з Паставаў прыехаў Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Аўтар і каардынатар праекта — Тадэвуш Стружэцкі. Дакладней кажучы, прайшоў канцэрт фестывальных лаўрэатаў. Яшчэ яго можна было назваць генеральнай рэпетыцыяй перад юбілейным (25 гадоў) фэстам, што пройдзе ў Паставах наступным годам. Урэшце, справа не ў назвах, справа ў тым, што такога сталіца яшчэ не бачыла. Але, па ўсім было заўважна, засталася задаволенай…
Далей
|
Сустрэцца ў Гомелі. Тэатральным!
У той час, як бурлілі жарсці Нацыянальнай тэатральнай прэміі, у Гомелі пачалося сваё свята з нагоды 75-гадовага юбілея Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|