Форум № 35 / 1213 за 2015-08-29
Чужых талерак нам не трэба! Як сваю знайсці?..
Не будзем шукаць адказ на пытанне "Колькі маладых спецыялістаў не даязджаюць штогод да першага рабочага месца?". Няма сэнсу. Нават калі і знойдзем "дэзерціраў"… У дадзеным выпадку пытанні хутчэй узнікаюць у адрас навучальных устаноў, што іншым разам набіраюць студэнтаў ці не з вуліцы. Безумоўна, частка таленавітых выпускнікоў вырашае працягнуць навучанне па профілі. Дай ім Бог. Астатнія дыпламаваныя (што не даехалі і не даедуць) будуць працаваць па спецыяльнасці хіба што пад прымусам, што цалкам выключае любыя праявы творчасці. Нам гэта трэба? А гаворка сёння пра тых, хто ўчора занёс у райцэнтраўскі інтэрнат чамаданы, а сёння ўпершыню прыступіў да выканання працоўных абавязкаў і не надта ведае, як сябе паводзіць, каб працаваць не на згубу сваіх і чужых нерваў, а на ўласны аўтарытэт… Рэдакцыя вырашыла, што такім маладым спецыялістам ад культуры якраз дарэчы прыдадуцца парады тых бібліятэкараў ды клубнікаў, што пасля адпрацоўкі засталіся там, дзе і пачыналі творчую кар’еру.
Далей
|
№ 31 / 1209 за 2015-08-01
НявыЗНАЧаНАЯ прафесія
Некалі, рыхтуючыся да свайго першага працоўнага дня на пасадзе загадчыка літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, адкрыла кнігу МХАТаўскага “калегі” Паўла Маркава і не змагла стрымаць усмешкі. Вельмі трапна напісана: “Наўрад ці сярод тэатральных прафесій можна знайсці больш нявызначаную і няўдзячную, чым загадчык літчасткі. Ці сакратаром дырэкцыі ён павінен быць, выпісваць кантрамаркі неабходным тэатру людзям, адказваць на ўсялякія лісты, ці даваць інфармацыю ў газеты — у большасці выпадкаў яго абавязкі не маюць пэўных рамак. Яны могуць быць пашыраны да неабдымных памераў ці, наадварот, зведзены да мінімуму, не адпавядаючага самому яго найменню”. У новым стагоддзі тая нявызначанасць не толькі практычна не змянілася, але і згуляла злы жарт: некаторыя тэатры пачалі адмаўляцца ад літчасткі як “неадпавядаючай патрабаванням часу”... Дык ці патрэбен сучаснаму сцэнічнаму мастацтву той “незразумелы” супрацоўнік?
Далей
|
№ 30 / 1208 за 2015-07-25
Які будынак без цаглінак?
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” зноў давёў, што ён жывейшы за ўсіх жывых калег, і на радасць сваім прыхільнікам выпусціў альбом, а да яго — альбом кантрольны. Гэта значыць, адразу два рэлізы з песнямі, якія калектыў выконвае на канцэртах, але якія на пласцінках яшчэ не выдаваліся: адзін беларускамоўны (“Прысвячэнне Майстру...”), другі — рускамоўны (“Хмель молодой”). Вядома, мы маглі б пайсці торным шляхам і адрэцэнзаваць іх у рубрыцы “Аўдыя&Відэа”, але дзяржаўныя калектывы робяць падобныя маштабныя рэлізы нячаста. Таму і мы вырашылі падтрымаць пачын артыстаў эксклюзівам і пагутарыць пра гэтыя работы ў фармаце “круглага стала” музычных крытыкаў: рэдактара аддзела газеты “Культура” Надзеі БУНЦЭВIЧ (далей — Н.Б.), намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Дзмітрыя ПАДБЯРЭЗСКАГА (Д.П.) і спецыяльнага карэспандэнта “К” Алега КЛІМАВА (А.К.). А ў дадатак да гутаркі — рэзюмэ ад мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага аснамбля “Песняры” Вячаслава ШАРАПАВА.
Далей
|
№ 28 / 1206 за 2015-07-11
Карфаген мусіць быць зруйнаваны? Альтэрнатыва — на А4
Дыскусіі вакол мастацкай адукацыі на Беларусі вядуцца ўжо гадамі, але пераважна на розных пляцоўках — як рэальных, так і віртуальных. Таму і не дзіва, што кожны з іх удзельнікаў зазвычай застаецца пры сваім меркаванні, а апаненты наўрад ці бываюць пачутымі нават супрацьлеглым лагерам. Мы ж вырашылі парушыць гэтую заганную традыцыю і прадаставіць для зацятых “халівараў” свае палосы: акурат па сканчэнні юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вельмі хочацца верыць, што ў дадзеным выпадку спрацуе вядомая прымаўка “Discussio mater veritas est”. Але адразу заўважым, што ісціна адкрываецца толькі тады, калі самі ўдзельнікі спрэчак імкнуцца яе дасягнуць.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Народнікі як класікі?
Больш за два майскія тыдні Лідскі дзяржаўны музычны каледж віраваў вялікімі і маленькімі падзеямі VII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча. Як заўжды, ён праходзіў па розных узроставых групах (ад пачаткоўцаў да навучэнцаў профільных навучальных устаноў сярэдняга звяна) і па розных спецыяльнасцях: цымбалы, балалайка, домра і мандаліна, гітара, баян, акардэон. Звярнуўшыся да некаторых членаў журы, мы паспрабавалі вылучыць найперш “праблемныя зоны” выхавання юных музыкантаў. Але “ў кадры”, вядома, апынуліся і станоўчыя моманты творчага спаборніцтва, якое практычна ўсе ацанілі па вышэйшых балах.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
А як выхоўваць?
Журналісты "К" наведалі тэматычныя мерапрыемствы дзіцячай творчасці і рэфлексуюць на тэму таго, якімі спосабамі закладаць паняцце патрыятызму ў новае пакаленне і як фарміраваць у дзятвы ўсведамленне значнасці памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Далей
|
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Тэндэнцыі аўтэнтыкі
З 24 па 26 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшла ІХ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці этнаантраполага Зінаіды Мажэйка)”. Дадзеная канферэнцыя цягам дзевяці гадоў з’яўляецца адзіным у рэспубліцы сістэмным інавацыйным навукова-практычным праектам па канцэптуальным даследаванні актуальных напрамкаў захавання, вывучэння, пераймання і папулярызацыі фальклору. Сёлета навуковая падзея праходзіла ў памяць Зінаіды Мажэйка — лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, доктара мастацтвазнаўства, этнамузыколага і аўдыявізуальнага антраполага, аўтара даследаванняў па экалогіі традыцыйнай культуры. У канферэнцыі ўзялі ўдзел 120 даследчыкаў з 10 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Латвія, Славакія, Малдова, Польшча, Нігерыя, Кітай) і 15 фальклорных калектываў. У час сустрэчы з адказнымі за розныя напрамкі даследчай і практычнай дзейнасці прадстаўнікамі аргкамітэта канферэнцыі — прафесарам Энгельсам ДАРАШЭВІЧАМ, загадчыкам кафедры этналогіі і фальклору Вячаславам КАЛАЦЭЕМ, этнафоназнаўцам Таццянай ПЛАДУНОВАЙ — былі агучаны наступныя пытанні.
Далей
|
№ 14 / 1192 за 2015-04-04
Ля-ля-фэ?..
Вам рэжуць слых тэксты асобных песень некаторых нашых артыстаў? І нам таксама. З “асобнымі” нават пагарачыліся: у наш час трэба здолець пачуць такую кампазіцыю, словы якой не выклічуць у вас жадання знайсці нумар тэлефона выканаўцы і выказаць яму ўсё, што думаеце пра яго творчасць — у негатыўным ключы. Гэта датычыцца і рускамоўных твораў, і, на яшчэ большы жаль, беларускамоўных. Таму гаворка ў дадзеным матэрыяле пойдзе пра апошнюю катэгорыю. “К” звярнулася да вядомых кампазітараў і музыкантаў — аўтараў музыкі розных жанраў з просьбай даць ацэнку айчыннаму песеннаму мастацтву ў яго тэкставай частцы ды распавесці пра тое, якому вершаванаму матэрыялу яны аддаюць перавагу. Працягваем гаворку!
Далей
|
№ 11 / 1189 за 2015-03-14
Ці насамрэч “усе разам”?
Напрыканцы студзеня “К” пісала пра маладзёжную выстаўку ў Брэсце пад назвай “Усе разам-2”. У публікацыі была засяроджана ўвага на пытанні “кадравага рэзерву”: пераемнасці пакаленняў у выяўленчым мастацтве Брэста і рэгіёна. Cёння прапануем чытачам маналогі трох тамтэйшых мастакоў. Першы з іх, Міхаіл Канькоў, належыць да сярэдняга пакалення творцаў. Ён адзін з арганізатараў праекта. Двое іншых, Марыя Радзько і Міраўлад Палачыч, — яго ўдзельнікі. Яны паспяховыя прафесіяналы і не апошнія людзі ў мясцовай супольнасці. Пра творчую "кухню" і бачанне перспектыў маладымі — у сённяшнім “Форуме”.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 18
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|