Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ідэалісты і празорцы
60 відаў ракападобных, 30 відаў малюскаў, 21 від рыб, 149 відаў птушак… Ці ведае шаноўны чытач, што менавіта асобе беларускага вучонага з-пад Маладзечна слыннае возера Байкал абавязана рэпутацыяй аднога з унікальных у свеце? З вялікай разнастайнасцю насельнікаў? Самага глыбокага? Бенедыкт Дыбоўскі з Сенніцы, вучоны з імем, прызнаным у Еўропе, карэнным чынам змяніў у ХІХ стагоддзі стаўленне да найбуйнейшага вадаёма, калі Байкал лічыўся практычна незаселеным. Тое, што лёсы беларускіх вучоных вартыя шматлікіх экранізацый, — у гэтым зноў і зноў пераконвае нас студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”, няўрымслівая на пошукі і вяртанне забытых імёнаў у айчынную гісторыю.
Кантактна-тэатральна
Большасць спраўляе пачатак новага года 1 студзеня. Наш Вялікі тэатр — 13-га, ладзячы баль. Кітайцы — сёння. Старадаўнія славяне — з надыходам вясны. А Магілёўскі абласны драматычны тэатр — штогод з 21 да 27 сакавіка: менавіта ў гэтыя дні, пачынаючы з 2006-га і незалежна ад надвор’я, тут праходзіць Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Сёлета яму спаўняецца 15 гадоў.
Памятаем!
Мне даводзілася сутыкацца з тым, што маладыя і адносна маладыя людзі — мае суграмадзяне, для якіх Вялікая Айчынная ўжо даволі далёкая гісторыя, з цяжкасцю ўсведамляюць жахі акупацыйнага рэжыму на беларускай зямлі. У іх проста ў галаве не ўкладваецца, што такое ўвогуле магло быць, што людзі маглі так абыходзіцца з людзьмі.
Альтэрнатывы “экскаватарнай археалогіі”
Тэма археалагічнай спадчыны апошнім часам несупынна прыцягвае ўвагу СМІ — ды, на жаль, зусім не з нагоды сенсацыйных адкрыццяў. Інцыдэнт у ваколіцах Гальшанскага замка, дзе “экскаватарным метадам” былі выяўленыя (і пашкоджаныя) старыя пахаванні, літаральна праз пару тыдняў бадай паўтарыўся ў Слуцку — падчас будаўніцтва супермаркета на тэрыторыі Ніжняга замка. У абодвух выпадках умяшальніцтва грамадскасці, а затым і Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паўплывала на ход падзей і спыніла працы. Але асадак, так бы мовіць, застаўся. Пра тое, як палепшыць стан рэчаў у галіне, пра ўвагу да якой з боку дзяржавы сведчыць хаця б прыняцце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у снежні 2015 года адмысловага Указа № 485, мы вырашыліі запытацца ў кампетэнтных экспертаў. Першым з іх запрасілі да гутаркі Ігара ЧАРНЯЎСКАГА. Думаецца, выбар зразумелы: археолаг, які шмат гадоў адпрацаваў начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры краіны, ведае гэтую праблематыку з розных бакоў — як юрыдычнага, так і практычнага.
Пакінуць нельга знішчыць. Дзе коска?
Рост гарадоў — працэс, бадай, адвечны, і гэтаксама вечныя праблемы, якія з ім звязаныя. Як знайсці баланс паміж стварэннем камфортных умоваў для развіцця гарадской прасторы ды жыцця гараджан — і захаваннем цікавых узораў архітэктуры мінулых гадоў? Як можа ўплываць на будучыню будынка ягоны гістарычны лёс?
Кароль Лір і яго музы-ліры
На ўваходзе ў Купалаўскі мне далі цяжкі белы каменьчык на ўсю далоню — з датай прэм’еры і каронай, як на афішы. Я пажартавала: “Чаму ж тут няма галоўнага надпісу? Маўляў, у артыстаў — не кідаць”. Тады я не ведала, што гэтыя словы могуць спраўдзіцца. Бо так і ёсць: шпульнуць каменьчыкі крытыкі ў кагосьці з артыстаў, кожны з якіх на свой лад імкнецца зрабіць усё магчымае і немагчымае, рука не паднімецца.
“Каложскі Дабравест”: музыка па-за часам
Неўзабаве Гродна стане цэнтрам духоўнага прыцягнення. Больш за 800 удзельнікаў харавых калектываў ужо выступіла ў адборачных турах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. 19 лютага маштабная падзея збярэ ў горадзе над Нёманам 37 лепшых хароў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. Упершыню прыхільнікаў “…Дабравеста” чакаюць выступленні калектываў з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі. Да слова, апошнім часам на фестываль прыязджае рэкордная колькасць калектываў-удзельнікаў!
Ружовы на шэрым
Дзіва дзіўнае, дакументальная беларуская стужка, пракат якой мусіў доўжыцца не больш за пару тыдняў, ідзе ў кінатэатрах Мінска ўжо больш за два месяцы. “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа — кіно-развага пра Мінск, прысвячэнне гораду 2010-х, “альфа” і “бэта” свядомасці беларусаў, ды зараз ужо і незабыўны партрэт мастака Захара Кудзіна, які трагічна сышоў ад нас напрыканцы 2019-га. Яго смерць падштурхнула да напісання тэкста пра фільм, што атрымаў выдатны пракатны і фестывальны лёс.
Батлейка з… капелюша
Даруйце, але вялікую колькасць навін, датычных Калядаў, Шчодрыкаў і Старога Новага года, я, як і папярэджваў, праігнараваў. Усё добра ў пару. Месяц амаль заканчваецца. Вось Вадохрышча якраз бы да месца згадаць. Але навіны дасылаеце са спазненнем. Для большай аператыўнасці параю тэлефонам пакарыстацца, адшукаць Рагіна і перадаць фактуру “з пылу і жару”. А пакуль што пастараюся кампенсаваць нястачу ўласнымі ўспамінамі.
Высокае неба Пятра Данэліі
23 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага пейзажыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данэліі. Пры жыцці я называў яго, вядома ж, з імем па бацьку — Пётр Аляксеевіч, хаця мы сябравалі шмат гадоў. Дыстанцыю адчуваў заўсёды. І прычынай таму была не толькі значная розніца ва ўзросце: проста, ён быў выдатны мастак, прычым сапраўдны, і належыў да пакалення тых “апошніх з магікан”, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу.
“Каралеў я не іграла…”
“Знамянальна, што так супалі даты: 100 гадоў Купалаўскаму тэатру, 100 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Пекура. Пра гэта абавязкова трэба было згадаць”, — звярнуўся да публікі вядучы творчай вечарыны “Каралеў я не іграла” Аляксандр Падабед. Тэатр імя Я. Купалы ў свой юбілейны год распачаў новы цыкл “Легенды Купалаўскага тэатра”.
“Ой там, пад Шчадром…”
Калядны карнавал “Конікі”, які праводзіцца на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку, атрымаў нядаўна статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці (НКС) Беларусі. Толькі тут спраўляюць абрад, у якім асноўны персанаж — конь з вершнікам. Пра тое, колькі часу існуе такая традыцыя, гарадчукі спрачаюцца. А навукоўцы адназначна падкрэсліваюць: конь — татэмная жывёла ў славян, звязаная з культам сонца, што натуральна менавіта на Каляды, у пераломны перыяд года пасля зімовага сонцавароту.
Словы ўдзячнасці і смутку...
Тыдзень таму пайшла з жыцця знакаміты харавы дырыжор, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, двойчы лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны, кандыдат педагагічных навук, прафесар Альбіна Пякуцька. Яе сыход — вялізная страта для ўсёй нацыянальнай культуры. Але з намі былі і застаюцца гонар за яе ўнёсак у развіццё харавой справы, памяць пра тыя адчуванні прыгажосці, радасці, свята, якія яна дарыла і сваім мастацтвам, і самой сваёй асобай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2020 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»