Форум № 20 / 1146 за 2014-05-17
У Беларусі бываем (ня)часта… + усе артыкулы цыкла
Калі ласка, набярыцеся цярпення, знайдзіце колькі хвілін і прачытайце матэрыял, што завяршае серыю артыкулаў, прысвечаных нашым поп- і рок-выканаўцам, якія цяпер працуюць за мяжой, а таксама тым з іх, хто не скарыстаўся магчымасцю паслужыць сучаснаму музычнаму мастацтву па-за Беларуссю. Згодны?
Далей
| |
№ 19 / 1145 за 2014-05-10
Усе — на хакей! А пасля — і ў музей…
Нарэшце, дачакаліся! У Мінску распачалося міжнароднае першынство — Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года! Забіты першыя шайбы, праліты першыя слёзы: ад радасці за перамогу ўлюбёнай каманды ці ад роспачы за яе паражэнне на лядовай арэне… Але ж не толькі відовішчамі жыве чалавек… Шматлікія прыезджыя паспелі ўжо паблукаць па вуліцах Траецкага прадмесця і нават наведаць Мір ды Нясвіж. І гэта толькі пачатак іхняга спазнання Беларусі…
Далей
|
№ 18 / 1144 за 2014-05-03
У Беларусі бываем (ня)часта…
Гэта перадапошні матэрыял цыкла пра айчынных музыкантаў, перад кім некалі паўстала дылема: з’язджаць з краіны або не з’язджаць (прычыны на тое былі творчыя і не вельмі). Ён прысвечаны, у асноўным, якраз тым, хто не стаў выпрабоўваць лёс радыкальным спосабам ды застаўся ў роднай Беларусі. Хоць, напрыклад, лідар ВІА “Харлi” сёння разрываецца на дзве “хаты”. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
|
№ 17 / 1143 за 2014-04-26
Першыя дзесяць тысяч "Дзесяці стагоддзяў..."
Ужо акурат месяц у Нацыянальным мастацкім музеі працягваецца свята для ўсіх тых, хто не абыякавы да нашай выяўленчай культуры, і для тых гасцей ды турыстаў, у каго ёсць жаданне даведацца, што, уласна кажучы, уяўляе з сябе беларускае мастацтва, дзе яго карані, у чым ягоная асаблівасць у сусветным кантэксце, і, наогул, як складваўся лёс нашай духоўнай спадчыны на працягу цэлага тысячагоддзя.
Далей
|
№ 16 / 1142 за 2014-04-19
У Беларусі бываем (ня)часта…
Гэтым матэрыялам мы працягваем тэму, закранутую ў папярэдніх нумарах нашай газеты (№№ 13 і 15): чаму беларускія музыканты з’язджаюць з краіны і як складаецца іх жыццё ўдалечыні ад радзімы. Перад вамі — чарговая порцыя нявыдуманых аповедаў ад айчынных выканаўцаў, якія, пакаштаваўшы замежных “хлеба і відовішчаў”, усё ж вярнуліся ў Беларусь.
Далей
|
№ 15 / 1141 за 2014-04-12
У Беларусі бываем (ня)часта…
Мы працягваем знаёміць вас з работамі беларускіх артыстаў, якія сёння рэалізуюцца не на радзіме. “Убачыць Францыю — і заваяваць яе”, “Масква паверыла Шадзько” — такія падзагалоўкі можна было б смела даць двум наступным аповедам.
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
Рассмяшылі пакуль не свайго коміка...
Сёння ў айчыннага тэлегледача вялікі выбар разнастайных гумарыстычных перадач на любы густ. Вось толькі большасць з іх — прадукт хай сабе і высакаякасны паводле тых або іншых стандартаў, але — цалкам замежны альбо створаны на аснове запазычаных (за немалыя грошы) фарматаў. Беларускія ж аналагі пераважна расійскіх забаўляльных тэлепраектаў па шэрагу прычын не прывабліваюць масавага гледача. Адказаць на пытанне, чаму так сталася, вырашылі журналісты “К” на “лятучцы”, прысвечанай 1 красавіка — Дню гумару.
Далей
|
Раённага метадыста выклікалі-2?
Сёння працягваем тэму, распачатую ў артыкуле, апублікаваным у “К” № 10 за 8 сакавіка. Гаворка ішла пра план аптымізацыі раённых метадцэнтраў культурна-асветніцкай работы, іх штатаў, абавязкаў. Нашы работнікі культуры — людзі сумленныя. У пэўных раёнах названы план, даведзены Міністэрствам культуры, ужо выкананы. Прычым у асобных выпадках аптымізацыя ды рэарганізацыя не прывяла да скарачэння колькасці метадыстаў. І кожны раён ідзе да “метадычнай” аптымізацыі сваім шляхам, з улікам канкрэтных умоў ды магчымасцей. Збольшага вядомы і надзённыя задачы: генерацыя творчых ідэй. Застаецца вызначыцца з перспектывай: РМЦ стане акумулятарам інфармацыі для вышэйстаячых інстанцый ці наросціць аналітычныя “мускулы” для прагнознай стратэгіі развіцця. Гэтым разам у абмеркаванні праблем прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нараўлянскага райвыканкама Віктар ЗАХАРАНКА, дырэктар Докшыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Святлана ВЯЛІЧКА, дырэктар Ваўкавыскага метадычнага цэнтра Наталля МУДРЫК. Формат — ізноў жа, он-лайн-канферэнцыі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|