Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Ментальнасць краю — у яго краявідах
15 студзеня 80-я ўгодкі адсвяткавалі чатыры беларускія вобласці — Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Мінская. Юбілей стаў нагодай для шматлікіх культурных праектаў, што будуць доўжыцца яшчэ не адзін тыдзень. Выстава ў Віцебскім мастацкім музеі, якая адкрыла шэраг святочных падзей у сваёй вобласці, засведчыла, што край, які асацыюецца з імёнамі Пэна, Шагала, Азгура, Шчамялёва, спарадзіў і цэлую плеяду іншых таленавітых творцаў. Без сумневу, адзін з найлепшых спосабаў рэпрэзентаваць родную зямлю — паказаць яе вачыма мастакоў.
Эшафот, які стаў п’едэсталам
Адзін з сумных юбілеяў гэтага года — 75-годдзе знішчэння карнікамі вёскі Хатынь. З гэтай нагоды вядомы на ўвесь свет мемарыяльны комплекс, які адлюстроўвае трагедыю беларускага народа ў гады вайны, рыхтуе цэлую праграму мерапрыемстваў. А распачала яе прэзентацыя новай скульптуры, якая ўпрыгожыць музейную экспазіцыю.
Мастацтва тлумачыць на пальцах
У кастрычніку 2016 года Беларусь ратыфікавала прынятую Генеральнай Асамблеяй ААН дзесяцігоддзем раней Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Гэта значна актывіравала інклюзіўныя праекты ў розных прафесійных галінах. У культурнай у тым ліку. Але яшчэ да падпісання дакумента Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адным з першых у краіне распачаў дзейнасць у гэтым кірунку.
Хочацца, каб ён сыграў яшчэ
Так атрымалася, што адно з першых у маім жыцці інтэрв’ю было з Пятром Юрчанковым-старэйшым. Пётр Пятровіч падараваў мне, тады яшчэ зялёнай журналістцы, вялізную паўтарагадзінную гутарку, якая проста зацягнула мяне ў кіно і тэатр, ды пакінула штосьці такое ў душы, што нават з часам патлумачыць нельга. Так здарылася і ў дачыненні сына Пятра Пятровіча — Пеці Юрчанкова-малодшага. Мы пазнаёміліся — і адразу пасябравалі. Сяброўства адбылося на “золку” нашых кар’ер і трывала нядоўга, але водгук тых душэўных стасункаў захаваўся на ўсё жыццё.
Сімфонія зіхатлівага пылу
Персаналка віцебскага мастака і дызайнера Аляксандра Вышкі “13-ты цуд свету” праходзіць не ў галерэі, а ў аднайменным сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры, куды людзі ідуць, здавалася б, зусім не па мастацтва. І тым не менш — глядацкі поспех пераўзышоў чаканні арганізатараў, і таму выставу, якая мусіла завяршыцца ўжо ў сярэдзіне студзеня, было вырашана прадоўжыць да пачатку сакавіка.
Словы пра Раю Баравікову
Мастак і літаратар Адам ГЛОБУС працягвае цыкл свах сяброўскіх нарысаў пра вядомых беларускіх творцаў.
Трэці з гітарнага куфэрка
Напэўна, было б правільным паставіць гэтага музыканта першым у шэрагу ягоных калегаў, у якіх я браў інтэрв’ю, паколькі і ў свеце гітарнага мастацтва ён вядомы больш, ды і валодае на “выдатна” не толькі гэтым інструментам. Але так ужо выйшла, што меў зносіны я з ім пасля гутарак з Валерыем Дзідзюлем і Ірынай Ігнацюк.
Бязмерныя берагі эпохі Юрыя Васільева
18 студзеня 2018 года пайшоў з жыцця выбітны фатограф, педагог, грамадскі дзеяч Юрый Сяргеевіч Васільеў. Адзін з заснавальнікаў і знакавых асобаў фотаклуба “Мінск”. Мастацкі кіраўнік галерэі “Свет фатаграфіі”. Ганаровы сябра Беларускага аб’яднання фатографаў. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Сябра рэдкалегіі газеты “Культура”.
А колькі, пане дабрадзею, ваш жарэбчык каштуе?
Калі ў раённага цэнтра няма легенды, яе варта прыдумаць. А калі ёсць? Трэба яе давесці да кандыцыі культурна-гістарычнай каштоўнасці і эканамічнай значнасці. Сапраўдны брэнд — не яркі лапік на састарэлым адзенні. Ён павінен працаваць. На станоўчы імідж раёна, яго турыстычную ды інвестыцыйную прывабнасць. А на Зэльвеншчыне і прыдумляць нічога не трэба было. Тут яшчэ ў XVIII стагоддзі дзейнічаў Ганненскі кірмаш, другі па значнасці пасля Лейпцыгскага. Заставалася толькі вярнуць яго з гістарычнага нябыту і надаць яму другое дыханне.
Фігура, замры!
“К” сабрала фотакалекцыю фігур фізкультурнікаў у Мінску. Экспанатаў хопіць на выставу. Але ці патрэбны гораду парк савецкай скульптуры?

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2018 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»