аКно ў свет № 31 / 1209 за 2015-08-01
Што па-за мурамі?
Луўр, Прада, Эрмітаж, Дрэздэнская ды Кракаўская галерэі, Траццякоўка, Палац Дожаў… Па іх ужо ходжана-пераходжана, гледжана-перагледжана, выдадзены іхнія каталогі, даведнікі. Але ж творы майстроў выяўленчага мастацтва раскіданы па свеце — па адным-два — і па Божых дамах, і па палацах, і па прыватных зборах. У турыстычных вандроўках нам шкада страчваць час на гэтыя “адзінкі”. Але яны і дапаўняюць веды пра вялікіх творцаў, і ўражваюць нас нязвыклымі сюжэтамі творчай спадчыны, і нечаканымі падзеямі, адбітымі на палотнах, — па сутнасці, невядомых. Дык, мо, зацікавімся і глянем на тое, што ж па-за мурамі?
Далей
|
№ 30 / 1208 за 2015-07-25
У Луўр ці ў Музей Міцкевіча?
У Навагрудку, у Доме-музеі Адама Міцкевіча, працуе выстаўка з фондаў французскага музея нашага земляка пры Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Было прывезена 16 гравюр ХІХ стагоддзя да твораў “Гражына”, “Конрад Валенрод” і “Пані Твардоўска”, выдадзеных у 1863-1864-м. Гравюры Станіслава Лукомскага па малюнках Антонія Залескага створаны да познаньскіх выданняў Міцкевіча.
Далей
|
Зарабілі — і ў Іспанію!
Пару тыдняў таму народны хор народнай песні “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры вярнуўся з паездкі ў Іспанію. Артысты пабывалі там не як турысты, а як госці: выступалі на VI Міжнародным фальклорным фестывалі, што ладзіўся ў горадзе Льёрэт-дэ-Мар.
Далей
|
№ 29 / 1207 за 2015-07-18
Класы, “лабы”, а галоўнае — аналіз
Беларус Андрэй КАЦІКАЎ — першы сярод нашых суайчыннікаў, хто праз год скончыць амерыканскі Музычны каледж Бэрклі. Скарыстаўшыся яго прысутнасцю ў Мінску, “К” папрасіла Андрэя распавесці пра падабенствы і адрозненні навучання музыцы ў Беларусі і Злучаных Штатах Амерыкі. Дзелімся з вамі яго маналогамі.
Далей
|
№ 26 / 1204 за 2015-06-27
Урокі плавання між стэрэатыпаў
Фестываль амерыканскага дакументальнага кіно ўвесну адбыўся ў мінскім кінатэатры “Перамога” не ўпершыню. Праграму “Незнаёмая Амерыка” прадстаўлялі рэжысёр Жан-Мішэль Дысар і прафесар Майкл Рынаў. Паказаная мінчанам дакументалістыка “дала магчымасць незнаёмым людзям абмяркоўваць сур’ёзныя рэчы”. Канцэпцыйна ж яна грунтавалася на тым, каб адрознівацца ад галівудскай прадукцыі — ігравых фільмаў, дзе прадказальна працуюць складнікі поспеху. Раскрыццё асобы ў супрацьстаянні стэрэатыпам — вось што цікавіць аўтараў стужак, знятых у 2012 — 2013 гадах, кожная з якіх мае па некалькіх міжнародных узнагарод.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Ансамбль у “абойме”
Акурат 70 дзён у Кітаі правёў Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. У цікавай размове пра гэта ўдзельнічалі мастацкі кіраўнік калектыва, народны артыст краіны, прафесар Валянцін ДУДКЕВІЧ, балетмайстар-пастаноўшчык Аляксандр АЛЯШКЕВІЧ, пад кіраўніцтвам якога ладзілася паездка, і салістка ансамбля Юлія ГАЛАВІНА.
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
Дзе граюць гуслі, а дзе — не...
У Вільнюсе прайшоў фальклорны фестываль “Skamba skamba kankliai” (“Граюць, граюць гуслі”). Імпрэза ладзіцца з 1973 года ў апошні тыдзень мая. Танцы на вуліцы, кірмаш рамеснікаў, стравы народнай кухні, прэзентацыя кніг, кінапаказ і, канечне ж, спеўныя гурты з усёй Літвы, а таксама з Эстоніі, Украіны, Грузіі, Фінляндыі, Расіі, Нідэрландаў, ЗША. Сёлета гуртоў з Беларусі не было, а летась краіну прадстаўляла танцавальная этнашкола гурта “Гуда”.
Далей
|
Акарына ў Будрыа
У невялікім італьянскім горадзе Будрыа, што непадалёк ад Балоніі, адбыўся міжнародны фестываль акарын. Сёлета ўпершыню нашы землякі прынялі ўдзел у гэтай культурнай падзеі. Беларусь прадстаўлялі трыа акарыністак з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — Настасся Думанская, Інэса Шчука, Настасся Барысёнак, — а таксама майстар-кераміст Іван ДАШКОЎ, які для чытачоў “К” падзяліўся сваімі ўражаннямі ад форума.
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Ззянне нябесных крылаў
Зусім нядаўна гэты квартал шэрых дамоў, дзе да вайны размяшчалася яўрэйскае прадмеце з драўлянай забудовай, мала хто ведаў з гасцей польскай сталіцы. Але здарыўся цуд: пасярод непрыкметнага кварталу Муранова з’явіўся сапраўдны шэдэўр архітэктуры — Музей гісторыі польскіх яўрэяў. Унікальны будынак спраектаваў фінскі архітэктар Райнэр Махламякі. “Гэта ліхтар, што асвятляе месца публічнай прасторы. І “пушка”, і сам “торт” — усё ў адным”, — сказаў пра свой твор аўтар праекта.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|