аКно ў свет № 41 / 1219 за 2015-10-10
Музейны “Байканур”
Не так даўно дэлегацыя з Беларусі і Швецыі, у якую ўваходзіў і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, наведала Казахстан. “К” папрасіла Алега Рыжкова распавесці пра музейны вопыт гэтай краіны.
Далей
|
№ 40 / 1218 за 2015-10-03
Смак, песні, Пір Асман
Прызнаюся: буду неаб’ектыўным, бо люблю гэтую зямлю, як ніякую іншую замежную. Тут, у царкве Добраславеннага князя Міхаіла Цвярскога, мой будучы дзядуля з маёй будучай бабуляй павянчаліся. Тут, на ганаровым месцы, проста пад мурамі той жа царквы, што на схіле гары Мтацмінда, якая гаспадарыць над Тбілісі, мой дзядуля і будзе пахаваны. Тут, непадалёк, у завулку з былой назвай Тарыэла, які выходзіць на вуліцу Цхінвальская, яны і жылі. Тут нарадзіўся мой тата. У Тбілісі, Батумі, у вёсцы Чыбаці жывуць мае крэўныя па бацьку і па маці з паралельных, ужо цалкам грузінскіх, родаў. Люблю грузінскую паэзію, літаратуру, гумар, музыку, песні, стравы і, канешне ж, грузінскае кіно. Як жа мне быць “аб’ектыўным”, апісваючы ўражанні ад краю, які называюць Сакартвэло, Іверыя, Джорджыя, Грузія.
Далей
|
Джаз, трыа, Ваня
Джаз у Мінску любяць. Доказам таму — запоўненыя залы ў час фестываляў, філарманічных канцэртаў, а таксама велізарная аўдыторыя джазавых вечароў на плошчы Свабоды, што прайшлі летам. Аншлаг быў i на канцэрце польскага трыа Дамініка Вані, якім адкрыўся новы сезон “Джазавых вечароў у філармоніі”. Партнёры піяніста Вані — кантрабасіст Максімільян Муха і ўдарнік Давід Фартуна.
Далей
|
№ 38 / 1216 за 2015-09-19
Што купляюць у беларусаў?
Акрамя таго, што Ягелонскі кірмаш ў Любліне — гэта свята творчасці, магчымасць абмену вопытам між майстрамі, сродак наладжвання дыялогу паміж Польшчай і яе суседзямі з усходу, вельмі істотны камерцыйны бок імпрэзы. Галоўная мэта кірмашу традыцыйна — гандаль. У той жа час некаторыя майстры кажуць, што ў першую чаргу хацелі паказаць выстаўку сваіх вырабаў, прэзентаваць на кірмашы культуру Беларусі. А гандаль, маўляў, — справа дзясятая. Іншыя распавядаюць, што большую частку прывезеных вырабаў распрадалі ўжо ў першы дзень. Неаднаразова адзначалася, што пакупнікоў прываблівае прадавец, апрануты ў традыцыйны строй, ахвочы да размоў. Па суб’ектыўных назіраннях, часта шмат людзей збіралася ля кропак, дзе гандлююць ежай, керамікай, упрыгожваннямі. Некалькі майстроў падзяліліся з “К” сакрэтамі камерцыйнага поспеху сваіх вырабаў.
Далей
|
Класік і класікі
Казаць пра сталую цікавасць да беларускай літаратуры за мяжой, напэўна, пакуль не выпадае. Але ў плане экспарту свайго “інтэлектуальнага прадукту” Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа можа даць фору многім айчынным таваравытворцам. Акурат цяпер сінхронна працуюць выстаўкі ў Вільнюсе і Санкт-Пецярбургу, наперадзе — Калінінград... Па словах дырэктара ўстановы Зінаіды КАМАРОЎСКАЙ, такая насычаная міжнародная дзейнасць стала ўжо завядзёнкай. Адзін з яе сакрэтаў — уменне выбудаваць паралелі паміж беларускім Песняром і тымі творцамі, што жылі ў іншых краінах ды і ў іншыя эпохі. Зінаіда Мікалаеўна мяркуе, што ў большасці выпадкаў гэта магчыма.
Далей
|
№ 37 / 1215 за 2015-09-12
Што па-за мурамі?
Дванаццаць прац мастака-казачніка Білібіна ў адной мінскай радзіне, і яшчэ адна — у другой.
Далей
|
№ 36 / 1214 за 2015-09-05
Што трэба, каб стала цікава?
Сёння ў сталіцы пачынаюцца гастролі Свярдлоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі — як і тры гады таму, на сцэне нашага Музычнага тэатра. Разлічаныя амаль на месяц, яны становяцца “ўверцюрай” да Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, бо тэатр з Екацярынбурга неаднаразова ўганароўваўся расійскімі “Залатымі маскамі” і лічыцца адным з заканадаўцаў мод на постсавецкім музычна-тэатральным алімпе. Невыпадкова сярод прывезеных спектакляў значную долю складаюць мюзіклы, напісаныя для гэтай трупы. Пра тое, як наладжана праца з творцамі і як фарміруецца рэпертуар, пайшла размова з Аленай АБЫДЗЁНАВАЙ — памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Свярдлоўскай музкамедыі.
Далей
|
У кемпінгу са смокінгам
Уладзімір АВАДОК — кіраўнік оперна-сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік тэатра “Галерэя”. У ліпені гэтага года ён стаў асістэнтам італьянскага дырыжора, кіраўніка тэатра “La Scala” у 1986 — 2005 гадах, кіраўніка Чыкагскага сімфанічнага аркестра, ганаровага дырэктара Рымскай оперы Рэкарда Муці.
Далей
|
№ 35 / 1213 за 2015-08-29
Вяртанне Лалівуду
Першы Фестываль пакістанскага кіно прайшоў у Мінску на пачатку жніўня ў кінатэатры “Цэнтральны”. Так, танцы, спевы, каханне… Так, стрэлы і бойкі… Але новы кінематограф гэтай краіны дэманструе глядацкі патэнцыял. Як вам сусветныя зборы ў 3,9 мільёна долараў? Менавіта столькі сабраў блакбастар “Удар” Білала Лашары, што быў прэзентаваны беларускай публіцы ў рамках форуму. Зборы іншай карціны — “Бін Рой” Маміны Дзюрэйд — 2,4 мільёна долараў, але гэта пакуль: сусветная прэм’ера стужкі адбылася толькі ў ліпені.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|