аКно ў свет № 13 / 1243 за 2016-03-26
Далягляды мініпрынту
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” вядомая як арт-пляцоўка, дзе звычайна дэманструецца перспектыўнае мастацтва — маладзёжнае альбо эксперыментальнае. Звыклымі для наведвальнікаў галерэі сталі экспазіцыі работ навучэнцаў мастацкіх каледжаў і студэнтаў мастацкіх ВНУ Беларусі і сумежных краін, а таксама сталых творцаў, што шчыруюць у кірунках і стылях, якія ў беларускай культурнай прасторы трактуюцца як не надта ўласцівыя. Нядаўна ў галерэі адбылася выстава сучаснай эстонскай графікі “Miniprint Tallinn”. Гэта культурная акцыя, прэзентацыя якой адбылася ў 2011 годзе, мае, як мне падаецца, папулярызатарскі чыннік.
Далей
|
Тэатр можа быць у кіно
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн” усё больш упэўнена дакранаецца і да такога ў многіх сэнсах “нябачнага” віду мастацтва, як музыка, намагаючыся зрабіць яе больш “візуальнай” і заўважнай у культурнай прасторы. Адметныя музычныя праекты дэманстраваліся на фестывалях “ТэАРТ”, “Лістапад”. А цяпер у кінатэатрах ладзяцца трансляцыі лепшых спектакляў свету — драматычных, балетных, оперных. Сярод апошніх — нашумелы моцартаўскі “Дон Жуан” з Пярмі, па некалькіх намінацыях вылучаны на расійскую Нацыянальную тэатральную прэмію “Залатая маска”.
Далей
|
Хто яны — нашчадкі рэалізму?
Сёння рэалістычнае мастацтва пад уплывам сучасных мастацкіх плыняў церпіць ад сур’ёзных выпрабаванняў, аднак цікавасць да яго ў гледача па-ранейшаму не згасае. Пра гэта сведчыць экспазіцыя “Нашчадкі рэалізму” вядомых маскоўскіх мастакоў Уладзіміра Лепяшова і Барыса Кляменцьева, што адкрылася ў Бабруйскім мастацкім музеі.
Далей
| |
№ 11 / 1241 за 2016-03-12
Персанальны ўнёсак у культуру
Так супала, што ў Даўгаўпілсе я шпацыравала па зусім асобных, не звязаных паміж сабой маршрутах, выбіраючы тое, што, гледзячы з Мінска, здавалася незвычайным або малазнаёмым. Ураўнаважваў гэтыя падзеі ўдзел гараджан у культурных практыках.
Далей
|
Пад “Ветах” у Нью-Дэлі
11 — 13 сакавіка ў горадзе Нью-Дэлі праходзіць сустрэча дэлегацый з 155 краін свету для таго, каб прадэманстраваць асаблівасці і хараство кожнай нацыянальнай культуры, аб’яднаць людзей розных веравызнанняў і традыцый, падтрымаць мір на планеце. Фестываль “Мастацтва жыцця” сабраў каля трох з паловай мільёнаў удзельнікаў, у ліку якіх будуць і нашы суайчыннікі. Беларусь прадставіць беларускі нацыянальны танец, харэографам-пастаноўшчыкам якога з’яўляецца Алена РЫБЧЫНСКАЯ, рэжысёр многіх дзяржаўных святаў і канцэртных выступленняў, тэатральных пастановак. А працуе яна загадчыкам сектара развіцця сацыяльных галін Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Інавацыі традыцый
Мінск з лекцыямі наведаў японскі дызайнер Русукэ Нанкі. Ягоная творчасць ахоплівае прадметны дызайн, арганізацыю прадметна-прасторавага асяроддзя, выставачныя экспазіцыі, эстэтызацыю гарадской прасторы. Аднак такая шматаблічнасць задзейнічана пад адзіную мэту: майстар дбае пра захаванне і развіццё нацыянальнай традыцыі ў дызайне і яе папулярызацыю.
Далей
| |
№ 10 / 1240 за 2016-03-05
“Viva la музыка!” ад Співакова
16 — 21 лютага ў Беларусі прайшоў IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае", закрануўшы не толькі Мінск, але і Магілёў. Прапануем вашай увазе заканчэнне матэрыяла пра творчую сустрэчу з Уладзімірам СПІВАКОВЫМ, якая адбылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў час форуму.
Далей
|
Рэклама, выстава, сувенір
Рэгіна Лопанэ — дырэктар музея, у якім захоўваецца самая буйная ў Еўропе калекцыя твораў Мсціслава Дабужынскага — аднаго з тых, пра каго “К” неаднойчы пісала ў рубрыцы “Вяртанне імёнаў”, удзельніка творчага аб’яднання “Мир искусства”. Да “мирискусников” адносіўся і Леў Бакст, чые творы зараз прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі. Дык вось, творы Дабужынскага ў рамках выставы Бакста "паходзяць" акурат з Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно, якім кіруе спадарыня Рэгіна.
Далей
|
Краса паводле Юндзі
Кітайскі піяніст Юндзі Лі ў Мінску ўпершыню. Малады музыкант пазнаёміў сталічную публіку з уласнымі інтэрпрэтацыямі польскага класіка Фрэдэрыка Шапэна. Гастролі маладога выканаўцы, пачаўшыся ў беларускай сталіцы, працягнуцца ў Францыі, Аўстрыі, Германіі, Расіі, ЗША.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|