Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Шкадаваць грошай на развіццё мастацтва ў Беларусі не будуць
6 сакавіка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя і творчая сустрэча з намінантамі на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. У падзеі прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Якраз беларускі Лідар і ініцыяваў правядзенне гэтага мерапрыемства, як і папярэдняе знаёмства з дасягненнямі намінантаў на суісканне дзяржпрэміі ў галіне навукі і тэхнікі, каб да падпісання ўказа асабіста азнаёміцца з прэтэндэнтамі на высокую дзяржаўную ўзнагароду.
Кніга кніг: тое, што стварае чалавека
10 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала цэнтрам святкавання Дня праваслаўнай кнігі, што адзначаецца сёлета ў рамках 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. З гэтай нагоды галоўная кніжніца краіны арганізавала буйную і сапраўды ўнікальную выставу, праз якую можна прасачыць гісторыю кнігі на працягу амаль 2 тысяч гадоў. Гаворка вядзецца, вядома ж, пра Біблію.
Аскепак Горада Сонца ўжо страчаны?..
Лёс пасёлка Трактарнага завода даўно вісіць у паветры, але ўрэшце крытычная сітуацыя стала схіляцца да фатальнага зыходу. Ужо ў сакавіку запланаваны знос першай часткі ансамбля — адзінаццаці двухпавярховак. На іх месцы маюць паўстаць сучасныя жылыя гмахі. Як часта бывае ў такіх выпадках, пік грамадскага клопату пра аб’ект спадчыны назіраецца акурат наконадні прыезду спецтэхнікі. Публікацыі і рэпартажы ў найбуйнейшых СМІ і экскурсіі, якія збіраюць сотні людзей, прыцягнулі да “Трактарагорада” немалую ўвагу. Але ці паўплывае гэта на яго будучыню, сказаць пакуль цяжка. Без сумневу, аб’ект вельмі складаны — і сваімі маштабамі (гэта не адзін будынак, але… сапраўды цэлы гарадок, прычым каштоўны ён менавіта ў комплексе), і геаграфічным становішчам (далёка ад цэнтра) і, вядома ж, фізічным станам саміх пабудоваў. Што ж рабіць у дадзеных варунках, калі і захаваць цяжка, і страціць шкада? Гэтае пытанне мы вырашылі адрасаваць экспертам у сферы аховы спадчыны.
Ці патрэбен музей дэтэктыва, калі палац расцягваюць на цэглу?
Напрадвесні выправіліся ў чарговы аўтаваяж. Пралягаў ён гэтым разам праз Глускі раён Магілёўшчыны, Любанскі ды Слуцкі раёны Міншчыны. Як і заўжды, пабачылі і пачулі шмат цікавага, на вус наматалі, цяпер паступова размотваць будзем. Для ўсеагульнай, так бы мовіць, навукі, бо і станоўчага досведу назапасілі і з непазбежнымі праблемамі сутыкнуліся. Словам, ёсць што аналізаваць, ёсць над чым задумацца ды паразважаць пра стан і перспектывы сельскай культуры.
Не ў маштабе шоу справа
“А як “лютий” по-білоруськи?” — “Люты!” — “Чудово!” І стала адразу зразумела, што ў гутарцы беларускіх журналістаў з лідарам гурта “Бумбокс” Андрэем ХЛЫЎНЮКОМ, якая адбылася падчас яго нядаўняга наведвання Мінска, не будзе праблем з паразуменнем. Друкуем фрагменты той сустрэчы.
Рэканструкцыя тэатральнага
Доктар філалогіі, дацэнт Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй МАСКВІН займаецца праблемамі славянскай драматургіі і тэатра. Папулярызуе беларускую драматургію за мяжой. Напрыканцы 2016 года ён пабываў у Мінску і Віцебску з прэзентацыяй сваёй кнігі “Беларускі тэатр 1920-х — 1930-х: адабраная памяць”, якая выйшла ў перакладзе на беларускую мову. Па словах складальніцы беларускага варыянту Таццяны Арцімовіч, кніга Масквіна для нашага кантэксту ўнікальная. Гэта першае выданне, у якім здзейсненая спроба рэканструкцыі беларускага тэатра перыяду ягонага прафесійнага станаўлення. Упершыню паўстае шмат імёнаў і фактаў, якія ў савецкі перыяд былі выкрасленыя з нашай культурнай памяці. Крок па кроку рэканструюючы падзеі той пары, аўтар звяртаецца да крыніцаў, доўгія часы недаступных для даследчыкаў, такім чынам вяртаючы беларускаму тэатру ягоную памяць і гісторыю. Падчас знаходжання Андрэя Масквіна ў Віцебску і было зроблена гэта інтэрв’ю.
Другой спробы не будзе...
Чалавек, якога мы “прыплюсавалі” на час калектыўнага інтэрв’ю, настолькі па-свойму натуральны (калі працытаваць, да прыкладу, Дэкарта, думку сваю ён можа працягнуць з “неперадавальнымі мясцовымі дыялектамі”), што ў кагосьці гэта выклікае пачуцце негатыўнае. Урэшце, натуральны ён і на старонках газеты “СБ — Беларусь сегодня”, дзе працуе не першы год калумністам. Такі ж і на сцэне ў гурце, які ачольвае больш за 25 гадоў. Да такой яго “прастаты” журналісты “К” таксама “прыстасаваліся” на гадзінку — другую (і засталіся ў большасці сваёй задаволенымі сустрэчай).
Пра Пятра Кміту, залатую рыбку і чайныя прыпеўкі
Вясна перамагла! Мяркуючы па рэдакцыйнай пошце, ці не ў кожнай беларускай вёсцы масленічныя блінцы каштавалі пад вясёлы акампанемент нашых нястомных самадзейных калектываў. А потым, з не меншай радасцю, у клубах ды бібліятэках мы ўшаноўвалі Яе Вялікасць Жанчыну. А 9 сакавіка Віцебскі абласны краязнаўчы музей запрасіў на выставу “Выцінаная вясна”. Тут экспануецца 112 выцінанак з фондаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра і з калекцый майстроў Бешанковіцкага, Віцебскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Лепельскага, Полацкага, Сенненскага і Чашніцкага раёнаў.
Публічнасць сямейнай шафы
У бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прэзентавалі выданне “Кніжная справа ў Мінску (канец XVIII — пачатак XX стагоддзя)”. У склад манаграфіі прафесар кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументальных камунікацый БДУКіМ Ларыса ДОЎНАР уключыла каталог мінскіх выданняў, які налічвае 3133 бібліяграфічныя запісы, у тым ліку больш за 600 не ўлічаных беларускімі бібліёграфамі. З чытачамі “К” Ларыса Іосіфаўна дзеліцца адметнымі фактамі з гісторыі мінскай кнігі, якія зацікавілі яе падчас падрыхтоўкі энцыклапедычнай працы ў фондах бібліятэк, музеяў і архіваў Беларусі, Літвы, Расіі і Польшчы.
Скажы, “Pauline”, навошта…
З чаго б гэта “Культура” вырашыла прадставіць вам менавіта гэтую маладую каманду, спытаеце вы? За якія такія заслугі? Усё вельмі проста. Гурт “Pauline” — тыповы ўзор калектыву-пачаткоўца, які за два гады існавання дасягнуў сякіх-такіх поспехаў, атрымаў прызнанне ў часткі меламанаў ды зусім нядаўна выпусціў дэбютны альбом. На прыкладзе ансамбля мы і хочам паспрабаваць разабрацца, як сёння жывецца маладым музыкантам, з якімі праблемамі сутыкаюцца яны ў сваёй творчай дзейнасці, і наогул — навошта ім усё гэта трэба?.. За бэнд у рэдакцыю “К” прыйшла яго ідэолаг ды лідар-вакалістка Паліна ЦІМОХІНА. “Ужо колькі іх упала ў гэтую бездань...”, Марына Цвятаева. У бездань шоу-бізнесу...
Галопам па концы
Урачыстым адкрыццём Музея мінскай конкі дапоўнілася святкаванне 950-годдзя сталіцы ў дзень, пад якім яна ўпершыню і згадваецца ў летапісных крыніцах — 3 сакавіка. Экспазіцыя — рэканструкцыя першай коннай чыгункі, а таксама элементы побыту гараджан канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Для “К” пра “кантэнт” новай кропкі на культурнай карце сталіцы распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі Мінска Лідзія МАРКОВІЧ.
Пашыраны суіцыд
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі паставілі “Сіндром Медэі” вядомай беларускай пісьменніцы і драматурга Юліі Чарняўскай. Прэм’ера сабрала неверагодны аншлаг і, як ні дзіўна, пасля антракту не страціла гледачоў, нягледзячы на складаную тэму і яе такое ж няпростае, пры ўсім мінімалізме, сцэнічнае вырашэнне, прапанаванае рэжысёрам Кацярынай Аверкавай.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»