Цяжкая навука — свабода…
Кожнаму спартоваму заўзятару вядомая сітуацыя, калі любімую каманду, якая летась радавала сваіх фанатаў, у новым сезоне нібыта падмянілі. Ні куражу, ні спартовай злосці, ні прагі перамог. Толькі і глядзі, як бы з вяршыні турнірнай табліцы не скацілася на ніжнія радкі. У тое, што бачыш, не хочацца верыць. І тады пачынаеш шукаць апраўданні сваім улюбёнцам. Маўляў, стаміліся. Да таго ж, ідзе змена пакаленняў: майстры сваё збольшага адыгралі, але мацуюцца юніёры — так што хутка зноў пабачым свой сцяг над п’едысталам гонару. Уся надзея на моладзь — таленавітую і амбіцыйную!
Тое самае адбываецца і ў іншых сферах. Асабіста я на кожнай абароне дыпломаў у нашай мастацкай акадэміі, на кожнай маладзёжнай выставе шукаю знакі будучага трыумфальнага прарыву Беларусі ў сусветную культурную прастору. Але, на жаль, часта даводзіцца канстатаваць, што… дай Божа нашаму мастацтву сёння хаця б на ўласнай зямлі захаваць пазіцыі, заваяваныя мэтрамі савецкай эпохі.
Далей