art-блог № 5 / 1340 за 2018-02-02
“Жоўтыя зоркі” і сонечны смутак
Аншлагавая вечарына “Жоўтыя зоркі” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прымеркаваная да Міжнароднага дню памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня, была цікава не толькі музыкай, цудоўным выкананнем добра падабраных твораў, але і самой арганізацыяй. Атрымаўся не шараговы “дацкі” канцэрт, уся каштоўнасць якога — у прысвячэнні значнай падзеі, а цэласны праект як выдатны прыклад патрыятычнага, мастацкага выхавання, асветніцтва і, нарэшце, удалага маркетынгу ў галіне няпростай для ўспрымання акадэмічнай музыкі.
Далей
|
Бурштынавае святло Сяргея Пісарэнкі
У лідскай галерэі-майстэрні GA11ERY прайшла выстава Сяргея Пісарэнкі “Свая тэрыторыя”. Яна атрымалася лірычнай і задуменнай, пяшчотнай і светлай, вытанчанай і ўзнёслай.
Далей
|
№ 4 / 1339 за 2018-01-27
Беларускія п’есы forever
На мінулым тыдні Цэнтр беларускай драматургіі пачаў прыём п’ес на конкурс-фестываль WriteBox-2018. Здавалася б, зусім нядаўна там скончыўся Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі “Канцэнтрацыя”, што літаральна “ўсутыч” працягваў Рэспубліканскі фэст у Бабруйску, прысвечаны ідэнтычнай праблематыцы. Але гэта менавіта той выпадак, калі замнога не бывае. Бо размова ідзе пра нацыянальную драматургію, а тая не павінна развівацца лакальна, штуршкамі, ад адной падзеі да другой, з вялікімі перапынкамі — не, толькі forever. Без аглядкі, але з рэгулярным аглядам таго, что напісана і пастаўлена.
Далей
|
Разабрацца ў асаблівасцях
Выстава “Асаблівая фатаграфія” ладзілася вельмі хутка, і толькі зараз пачынаеш разумець, што ўсё ж такі часу на падрыхтоўку не хапіла. 18 студзеня пайшоў з жыцця найвыдатнейшы беларускі фатограф Юрый Васільеў. Яго знакаміты здымак з серыі “Кіжы” невыпадкова яшчэ да трагічнай падзеі быў абраны “тварам” выставы, што адкрылася днямі ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Далей
|
Чакаем на вернісаж
Не бывае мастацтва без глядацкай аўдыторыі. Нездарма плённасць дзейнасці творчых саюзаў у вачах грамады вымяраецца ступенню паспяховасці канцэртаў, спектакляў, выстаў. Вось і Беларускі саюз мастакоў, падводзячы вынікі года, звычайна акцэнтуе ўвагу на выставачнай дзейнасці.
Далей
| |
№ 3 / 1338 за 2018-01-21
Лялькі, што жывуць на “Нябёсах”
У нядзелю ў Мінску завяршыўся ІV Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў Нябёсы: з лялькай да Бога”. За чатыры дні дзеці і дарослыя змаглі ўбачыць 19 спектакляў з сямі краін свету: Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Расіі, Украіны, Эстоніі. Гран-пры паехаў у Львоў: яго атрымаў тамтэйшы тэатр “І людзі, і лялькі” за спектакль “Скінія залатая”.
Далей
|
Сімфонія зіхатлівага пылу
Персаналка віцебскага мастака і дызайнера Аляксандра Вышкі “13-ты цуд свету” праходзіць не ў галерэі, а ў аднайменным сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры, куды людзі ідуць, здавалася б, зусім не па мастацтва. І тым не менш — глядацкі поспех пераўзышоў чаканні арганізатараў, і таму выставу, якая мусіла завяршыцца ўжо ў сярэдзіне студзеня, было вырашана прадоўжыць да пачатку сакавіка.
Далей
|
№ 2 / 1336 за 2018-01-13
“…Лізавета” не адна
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, падобна на тое, зноў узяў курс на слова “ўпершыню”: чарговай прэм’ерай там стала трагікамедыя “Адна Лізавета...”, пастаўленая паводле п’есы Дарыа Фо. Творчасць гэтага сучаснага італьянскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры ўпершыню знайшла ўвасабленне на беларускай сцэне.
Далей
|
Дзе заблукала калядная казка?
У калядныя чараўніцтвы, у Дзеда Мароза са Снягуркай хтосьці верыць, хтосьці — не. А ці верыце вы ў чараўніцтва тэатра? Асабіста я — так. Ды толькі штогод узімку мая вера праходзіць велічэзнае выпрабаванне. Бо колькасць спектакляў, асабліва для дзяцей, павялічваецца ў гэты час з куды большай хуткасцю, чым іх якасць.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|