art-блог № 6 / 1549 за 2022-02-05
Зіма? “Трамантана” прыляцела
Канцэрт найноўшай беларускай камернай музыкі “Трамантана”, што заўжды ўспрымаецца гэткім міні-фестывалем лепшых дасягненняў у гэтай галіне, прайшоў у шосты раз. Прычым упершыню — у зале імя Л. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Далей
|
Прыгажосць боскай аўтэнтыкі
У Палацы мастацтва разгорнута выстава твораў Міжнароднага фестывалю дзікай прыроды «Залатая чарапаха». Праект расійскі, удзельнікі — з усяго свету, тэма — экалогія.
Далей
|
“Свой мастыхін знайшла ў снезе…”
Скажу шчыра, не кожны мастак рызыкуе зімою выйсці на эцюды. А студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ Ларыса Зарубіна адважылася ўслед за выкладчыкам Уладзімірам Рынкевічам. Лошыцкі парк — магічнае месца для мастакоў і гісторыкаў, для рамантыкаў і закаханых у жыццё аптымістаў. Эцюд атрымаўся, нягледзячы на мароз і завею. Але сабраць увесь мастакоўскі рыштунак не давялося, сцямнела. Толькі раніцай свой любімы мастыхін знайшла ў гурбе снегу.
Далей
| |
№ 4 / 1547 за 2022-01-22
Знайсці смарагд сярод камення
Тэатр “Тэрыторыя мюзікла” выпусціў да зімовых канікулаў прэм’еру — “Чараўнік Смарагдавага горада”. У адпаведнасці з назвай, чараўніцтва там хапае. Смарагды таксама маюцца. Але ёсць і іншыя камяні пасярод казачнага горада.
Далей
|
Тульскія тэатральныя “пернікі”
Мінулым тыднем Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прымаў гасцей: у рамках гастрольнага праекта “Стары Новы год з Тульскім акадэмічным тэатрам драмы” былі паказаны чатыры спектаклі, тры з іх — двойчы. Дарэчы, гастролі былі абменнымі: у тыя ж дні, 12 — 16 студзеня, нашы артысты выступалі ў Туле, куды павезлі пяць спектакляў розных жанраў, уключаючы прэм’ерны вадэвіль “L’amour, l’amour — каханне, каханне”, а таксама святочны канцэрт.
Далей
|
Пераўтварыцца, каб стаць сабою
Хай даруюць мне тыя, хто мае звычку “правяраць алгебрай гармонію”, выводзіць ідэальныя прапорцыі, выбудоўваць ідэальныя мадэлі і не прымаць рэчаіснасць як такую, паколькі яна тым мадэлям не адпавядае. Хай даруюць, бо я заўжды лічыў, што эталонныя лічбы “90-60-90” не маюць дачынення да рэальных жанчын. Кожны чалавек унікальны, кожны чалавек можа быць прыгожым. Для гэтага трэба толькі раскрыць той патэнцыял, што закладзены ў нас прыродаю. Таму мне падабаецца тэлепраграма “Модны прысуд”, дзе ўдзельнікаў не ўплішчваюць у актуальны ў дадзены момант эстэтычны стандарт, але дапамагаюць ім стаць самімі сабою — выявіць сваю непаўторнасць з дапамогаю адпаведных канкрэтна гэтай асобе новага гардэроба, макіяжу, прычоскі.
Далей
| |
№ 2 / 1545 за 2022-01-07
Форум на Каляды — жанру оперы ўсе рады
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — заўжды раўнанне-параўнанне з некалькімі невядомымі. Але цяперашні, адзінаццаты фестываль пры ўсіх яго цікавостках стаўся сцвярджэннем беларускага опернага падмурку на фоне ва ўсіх сэнсах зорнага космасу, дзе ўсе “невядомыя”, уключаючы прэм’еры, насамрэч аказваліся добра вядомымі, хаця і з іншых бакоў.
Далей
|
Простая і зразумелая формула прыгажосці
25 cтудзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася імпрэза пад назваю Modern Culture View. Гэта паказ узораў творчасці дызайнераў, чыя спецыялізацыя — мадэляванне адзення. Паказ суправаджаўся музыкай, харэаграфіяй, іншай эстэтычнай аздобай. Тэатр, што прадаставіў сваю сцэну і ўзяў на сябе рэжысуру мерапрыемства, меў статус афіцыйнага партнёра імпрэзы. Свой унёсак зрабілі таксама шэраг вытворцаў, выданняў, інфармацыйных парталаў ды іншых зацікаўленых структур і асоб.
Далей
|
“Мастацтва жывога агню”
Гэта назва выставы паводле вынікаў 17-га Міжнароднага пленэру па кераміцы “АРТ-Жыжаль”, што гастралюе па краіне і цяпер атабарылася ў сталіцы, у галерэі Леаніда Шчамялёва. Працаваць будзе па 23 студзеня.
Далей
| |
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 154
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|