art-блог № 13 / 1139 за 2014-03-29
Песенная зямля: “і рай, і боль”
Пад назвай "І рай, і боль на Песеннай зямлі..." у Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстаўка, якая працягвае навукова-экспазіцыйны праект “У пошуках страчанага”, прысвечаны шматгадовай гісторыі ўстановы.
Далей
|
№ 12 / 1138 за 2014-03-22
Пакой Селіханава
Словы як аб’ект, як пароль ці як утылітарны сродак… Словы як гнуткая і пластычная форма, вартая ментальнага дотыку, роўнага працы мастака з прыроднымі матэрыяламі — каменем, дрэвам, сплавам металаў, — з якіх ён “вызваляе” твор мастацтва. “Логасы. Тое, што робіць наша жыццё камфортным” — у гэтым праекце скульптара Канстанціна Селіханава ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” паказаны словы, а дакладней — тое, што стаіць за імі. Яны, падобна да “мастацкіх” матэрыялаў, раскрываюць сутнасць праз кантэкст. Ці здольныя мы сёння бачыць, адчуваць закладзеныя ў словах магчымасці? Або прызвычаіліся слізгаць па іх паверхні? Праект прапануе звярнуць увагу на тое, чым з’яўляецца і можа быць слова.
Далей
|
Пазайздросцяць і нашы класікі...
Рэпертуар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра папоўніўся новым балетам — “Тысяча і адна ноч” Ф.Амірава. Азербайджанская класіка прадстаўлена цяпер на сталічных сцэнах творчасцю трох кампазітараў ХХ стагоддзя. Чым не сціслая энцыклапедыя, якой маглі б пазайздросціць нават айчынныя класікі?
Далей
|
Прыгожыя? Надта ж...
Другі Мінскі фестываль фатаграфіі набліжаецца да сваёй кульмінацыі. 3 красавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску адкрыюцца тры новыя выстаўкі форуму: першая — маладых малдоўскіх фатографаў “Беражлівае стаўленне да дробных рэчаў”, другая — украінскай групы “L K” — “Наша агульнае асабістае”, і трэцяя — беларускай “Школы фатаграфіі “Studio 67” пад назвай “Чалавек на дарозе”.
Далей
|
“Дзесяць стагоддзяў...” за дзесяць месяцаў
“Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” — гэты доўгачаканы ўнікальны праект, падрыхтаваны “Белгазпрамбанкам” разам з Міністэрствам культуры, Нацыянальным мастацкім музеем краіны, ААТ “Газпрамтрансгаз Беларусь”, 27 сакавіка нарэшце выходіць насустрач гледачу!
Далей
|
№ 11 / 1137 за 2014-03-15
Класіка і класы
Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае” прайшоў сёлета ў трэці раз. Два першыя такія форумы, парушыўшы ўсе сюжэтныя заканамернасці казачнага аповеду, пакінулі самыя яркія ўражанні і цудоўныя ўспаміны. Як было сёлета?
Далей
|
Парывіста. Пейзажна
Пагадзіцеся, назваць дзвюхзальную экспазіцыю “Дзённік назіранняў” можа далёка не кожны мастак. Менавіта назіранняў, а не ўражанняў, як мне хацелася б удакладніць. Тым больш, што Васіль Пяшкун (а гаворка — пра яго выстаўку ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава), пры ўсёй духоўнай вернасці “перадзвіжнікам”, застаецца надзвычай эмацыйным рэалістам, бо піша не зрокавую, а пачуццёвую рэальнасць. Тым не менш, пленэрнасць твораў больш чым відавочная: імгненнасць уражанняў, парывістая хуткасць мазка, якую так і хочацца назваць пульсуючай… І ўсё гэта пры такой мастакоўскай сталасці, якая ўвачавідкі кантрастуе з маладосцю самога творцы.
Далей
|
№ 10 / 1136 за 2014-03-08
Вердзі правакуе на...
У Вялікім тэатры — чарговая прэм’ера: опера Дж.Вердзі “Рыгалета”. Некаторыя нават здзіўляюцца: маўляў, якая прэм’ера, калі гэты спектакль літаральна не сыходзіць з афіш! Так і ёсць. Асабіста я памятаю не адну, а тры ранейшыя беларускія пастаноўкі. Але цяперашняя, увасобленая сумесна з эстонскай творчай камандай, — папраўдзе новая. І цалкам адпавядае прыказцы пра тое, што новае — гэта добра забытае старое.
Далей
|
Ёсць кантакты, ёсць і грані...
Стрыжнем “Тыдня сучаснай беларускай драматургіі”, што прайшоў на сцэне РТБД, стаў праект Цэнтра беларускай драматургіі “АмБІвалентнасць”. “Бі” азначала дзве п’есы, напісаныя за два апошнія гады двума рознымі аўтарамі, якія выступілі ў дзвюх ролях — драматурга і рэжысёра, а таксама “дзве прасторы існавання ў кожнай п’есе: беларускамоўнасць і рускамоўнасць, рэальны і віртуальны свет”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|