Крытычная маса № 15 / 1402 за 2019-04-13
Дзякуй, “правінцыя”!
У нататцы “Вялікі блеф маленькага тэатра” (“К” № 12) аўтар са здзіўленнем і сумам дзяліўся сваімі ўражаннямі ад спектакля “Майстар і Маргарыта” нейкага маскоўскага “эксперыментальнага” тэатра. Тэатр апынуўся з разраду “мы к вам заехали на час”. А “эксперымент” звёўся адно да праверкі, як доўга зможа вытрымаць гэтае “відовішча” далікатны мінскі глядач. Звышзадача была відавочная — “сарваць банк”. І бяда ў тым, што падобныя неспадзяванкі ў апошні час сталі справай нярэдкай. Часам нашым аматарам тэатра нават сталі прыходзіць у галаву “крамольныя” думкі: няўжо вялікі рускі тэатр застаўся ў мінулым?
Далей
|
Хіраноры ІТА: “Одзу — гэта Джэйн Осцін у літаратуры”
“Паглядзіце на гэты кадр — у фільмах Ясудзіра Одзу прастора распавядае больш, чым нам падаецца…” Тым, хто на мінулым тыдні патрапіў у мінскі кінатэатр “Піянер”, неверагодна пашчасціла. Па-першае, там ладзілася рэтраспектыва класіка японскага і сусветнага кіно Ясудзіра Одзу. Па-другое, на працягу тыдня адмыслова адабраныя і адрэстраўраваныя стужкі майстра прадстаўляў і разбіраў японскі кіназнаўца Хіраноры ІТА.
— На трэцім курсе я ўбачыў фільмы рэжысёра, і яны настолькі мяне ўразілі, што я вырашыў прысвяціць Ясудзіра Одзу сваё жыццё, — прызнанне спадара Іта прагучала цалкам у самурайскім духу. Чаму Одзу лічыцца самым японскім рэжысёрам, у чым магія яго кіно, і ці ёсць сёння ў майстра сапраўдныя паслядоўнікі? Кіназнаўца шчыра распавёў аглядальніку “К” пра аўтара, які змяніў яго жыццё.
Далей
|
№ 14 / 1401 за 2019-04-06
Арт, “Кантакт” і мы
Днямі ў Магілёве завяршыўся ХІV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Спектаклі, годныя называцца на ім “падзеяй”, вылучаны. Што засталося “за дужкамі”? Галоўнае. А менавіта, вектары далейшага развіцця самога фестывалю і тэатра наогул — нацыянальнага і замежнага.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Пра сям’ю рэальную і ўяўную
Яшчэ летась выстава “Родны склон” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў засведчыла, што сямейная фатаграфія можа быць вартай увагі. Як высветлілася, тое, што зразумела і здаецца блізкім толькі табе, можа знайсці водгук у многіх. Сёлета ўдалы праект атрымаў свой працяг, зноў прадэманстраваўшы пераканаўчую сілу асабістых і чужых архіваў. Куратары “Роднага склону — 2” Дзіна Даніловіч і Алена Пратасевіч сабралі выказванні 14 мастакоў.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Час збіраць “Ураджай”
Хто сказаў, што нашы дзяржаўныя тэатры ва ўпор не бачаць п’есы Паўла Пражко, неаднаразова ўганараваныя ў Расіі? Калі ласка, у адным з самых прэстыжных, а менавіта ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — прэм’ера спектакля “Ураджай”. І паставіў яго малады, але ўжо спрактыкаваны (узгадаем яго “Каханне як мілітарызм” на той жа Камернай сцэне) рэжысёр Дзмітрый Цішко, выхаванец мастацкага кіраўніка тэатра Мікалая Пінігіна.
Далей
|
Так, смешна, але…
Звычайна я разглядаю спектакль, зыходзячы з правілаў гульні, закладзеных рэжысёрам. Пагадзіцеся, які б не быў у аснове літаратурны матэрыял, глядач будзе ўспрымаць яго ключавыя моманты праз трактоўку пастаноўшчыка. У выпадку з “Ураджаем” купалаўскага гэты падыход развальваецца, бы тыя ненадзейныя скрыні для яблыкаў: п’еса Паўла Пражко ўпарта вывальваецца з рамак літаральнага прачытання тэксту.
Далей
|
№ 52 / 1387 за 2018-12-30
Форум мастацтва ці “агляд нявест”?
У нашым Вялікім тэатры стала добрай традыцыяй сустракаць Каляды Міжнародным оперным форумам і, у спалучэнні з ім, Міжнародным конкурсам вакалістаў. Так было і сёлета: 9-ы фестываль і 5-ы конкурс завяршыліся. Ёсць нагода паразважаць над гэтымі падзеямі, а заадно і выйсці на больш шырокае кола пытанняў далейшага развіцця беларускага опернага мастацтва.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
(Не)абавязковыя фатаграфіі
Аналагавая фатаграфія сёння набывае другое дыханне. Стаміўшыся ад утылітарнасці лічбавай выявы, яе бясконцага множання, аўтары ўсё часцей звяртаюцца да традыцыйных тэхнік як сродку спасціжэння падзабытай магіі і пошуку ўласнага стылю.
На выставе “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно” куратар праекта Андрэй Антонаў звярнуў увагу на яшчэ адну асаблівасць аналагавага фота — павольнасць. Такія здымкі нельга атрымаць хутка — і тое, што раней лічылася недахопам, сёння пачынае адкрываць іншыя вартасці. “Віленскі фестываль” распачаў гэтую размову пра магчымасці формы — і спадзяюся, што працяг яе будзе.
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
Прыняцце пластычных рашэнняў
31-ы Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску падвёў вынікі і вызначыў пераможцаў. Гран-пры далёка не ўпершыню паляцела ў Кітай. Але ў выйгрышы засталіся ўсе — ад гледачоў да ўдзельнікаў. Бо акрамя грашовых прэмій, якія заўжды даводзіцца дзяліць, ёсць яшчэ мастацкі складнік — і ён схільны памнажацца.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 20
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|