Крытычная маса № 19 / 1145 за 2014-05-10
Рэнтген працэсу без фоташопа
У абсалютнай большасці выпадкаў маштабны ды разнапланавы выставачны праект вельмі цяжка ахарактарызаваць адным словам. Але “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” падаецца акурат выключэннем з правілаў. Выстаўка атрымалася адэкватнай. Ні добрай, ні дрэннай, але менавіта адэкватнай: самому мастацкаму працэсу ў нашай краіне і тым размаітым тэндэнцыям, якія на яго ўплываюць. Бы лакмусавая паперка, праект праявіў з’явы як станоўчыя, так і не вельмі. Магчыма, апошнія можна было б неяк штучна адкарэктаваць з такой паважнай нагоды. Але гэта амаль тое ж самае, што апрацоўваць у фоташопе рэнтгенаўскія здымкі...
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
Дык грошы альбо моладзь? Кантакт альбо кантракт?
ІХ Міжнародны маладзёжны форум “М.@rt.кантакт”, што прайшоў у Магілёве напрыканцы сакавіка, быў прасякнуты не толькі святочным настроем, атмасферай сяброўска-творчага спаборніцтва (Гран-пры паехаў у Літву), але і роздумам пра тое, якім быць фестывалю надалей. У бліжэйшай перспектыве — чым адметным можа вызначыцца праз год юбілейны, Х фестываль. У далёкай — як распрацаваць такую стратэгію, што “скантактуе” паміж сабой супрацьлеглыя, здавалася б, паняцці: моладзь (форум — маладзёжны!) і вялікія грошы, якіх патрабуе падобны з’езд тэатраў свету.
Далей
|
№ 11 / 1137 за 2014-03-15
І маленькія шэдэўры былі!
Другі Адкрыты форум пластычных тэатраў Беларусі “ПлаSтформа Мінск-2014” прыцягнуў не менш увагі, чым леташні Першы. І — прадэманстраваў не толькі сваю жыццяздольнасць, але і рэальна выкарыстаныя магчымасці далейшага развіцця. Больш за тое: ён акрэсліў найбольш перспектыўныя кірункі далейшага руху.
Далей
|
№ 6 / 1132 за 2014-02-08
Парнат сарваўся з прывязі!..
31 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася выстаўка, а больш дакладна — інтэрактыўны выставачны праект пад загадкавай назвай “Парнат 84 — 11Б”. І адразу адзначу вось што. Па шчырасці, большасць сучасных “простых” гледачоў на выстаўках не прывыкла “ўключаць мазгі”, задавальняючыся зразумелым сюжэтам “карцінкі” і яе назвай. Месэдж, аўтарская замаскіраваная дактрына, што чытаецца паміж радкоў, у падобных творах пакуль — цяжкая праца для розуму і душы шараговага наведвальніка. Акрэсліўшы адзін з кірункаў раздуму пра падзею, зробім яе аналіз.
Далей
|
№ 3 / 1129 за 2014-01-18
Прынцыпова іншы?
IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум, пры ўсёй падобнасці знешніх абрысаў на ранейшыя тры, аказаўся шмат у чым прынцыпова іншым. Чым не нагода для роздуму пра яго вынікі?
Далей
|
№ 52 / 1126 за 2013-12-28
А мы "Ясные дни" пакідаем сабе...
Песні нельга проста пакласці на палічку ці выставіць у музеі, стварыўшы ім адпаведныя тэмпературныя ўмовы. Музыка жыве сваім гучаннем, новымі выкананнямі, якія і надаюць ёй актуальнасць, набліжаючы да сучаснага слухача. Якой жа аказалася чарговая “Залатая калекцыя беларускай песні”? Гэты праект Міністэрства культуры Беларусі і Сталічнага тэлебачання можна будзе ўбачыць у тэлеэфіры 7 студзеня. Сам жа канцэрт лепшых песень мінулых гадоў прайшоў у Палацы Рэспублікі 17 снежня, стаўшыся, паводле традыцыі, лагічным працягам і важкім дапаўненнем да Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстраднага мастацтва, скіраванай на сённяшнія здабыткі. Што ж мы пачулі і пабачылі?
Далей
|
№ 51 / 1125 за 2013-12-21
Нацыянальная музычная прэмія: палёт… які?
Клянуся айчынным шоу-бізнесам, ізноў я адправіўся на цырымонію ўзнагароджання Нацыянальнай музычнай прэміяй, каб напісаць пра яе ў найвышэйшай ступені, а выйшла… бадай, як заўсёды. Урэшце, публіка, якая сабралася 16 снежня ў Палацы Рэспублікі, дзе і падводзіліся вынікі 2013-га ў сучаснай беларускай музыцы, і тэлегледачы, каму яшчэ пакажуць мерапрыемства, напэўна, будуць задаволены “карцінкай”, “упакоўкай” шоу: яно і сапраўды з кожным годам становіцца ўсё лепшым, больш “смотрибельным”. Несумненна, хтосьці абавязкова пагодзіцца з вынікамі, хтосьці — не. І ўсё гэта — нармальна. Ды вось, адчуванне свята за кулісамі дзейства ўзнікала спарадычна, калі там з’яўляўся новаспечаны лаўрэат і яго віншавалі — кожны ў меру ўласнай шчырасці. А так артысты давысвятлялі адносіны з арганізатарамі, дзяліліся (ва ўсялякім выпадку, са мной) крыўдамі на іх, асобы ж, набліжаныя да заснавальнікаў праекта (Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і канал “СТБ”), казалі пра далёка не заўжды карэктнае стаўленне саміх музыкантаў. Карацей, пэўнай аналітыкай, асабістымі назіраннямі ды зацемкамі з закулісся я вас і пазнаёмлю.
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
Карануецца... мюзікл
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр выпусціў прэм’еру мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Соф’я Гальшанская” (“Каханне і карона”). Ці можна ў яго герояў закахацца і ці не ўпадзе з іх карона ад погляду крытыкаў?
Далей
|
№ 48 / 1122 за 2013-11-30
На якой мове… танцуем?
Сёлетні IFMC завершаны, прызы пераможцам беларускага конкурсу раздадзены, члены міжнароднага журы ў рамках “даследчай лабараторыі фестывалю” выказалі свае заўвагі і пажаданні ўдзельнікам (праўда, надта агульныя, на ўзроўні: маўляў, запрашайце ў сааўтары “драматургаў” — у шырокім сэнсе слова, шукайце тых, хто, не зразумеўшы вашы пастаноўкі, будзе задаваць нязручныя, правакацыйныя пытанні). Якой жа паўстала сучасная айчынная харэаграфія на гэтым конкурсе і, шырэй, форуме?
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|