Крытычная маса № 45 / 1171 за 2014-11-08
Медыум і тры “як”
Адной з вартасцей Месяца фатаграфіі ў Мінску стала магчымасць цеснага знаёмства з маладой беларускай фатаграфіяй. Тры персанальныя выстаўкі — Віктара Гіліцкага, Аляксандра Веледзімовіча, Аляксея Шлыка і Алега Шоблы (аўтараў, чые работы вядомыя не толькі нашай публіцы), — мультымедыйная прэзентацыя праекта “Сонны лес” Міхаіла Лешчанкі і таго ж Шлыка, выстаўка дзіцячай фатаграфіі з Паставаў — падзеі злучыліся ў блок, які дае ўяўленне пра тэндэнцыі ў гэтым сегменце.
Далей
|
№ 44 / 1170 за 2014-11-01
Задача — капіраваць ці развіваць?
Днямі завяршыўся марафон ІV Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “TэART”. Сімвалічна, што яго міжнародную праграму (агляд беларускай — у “К” № 42), а разам з ёй і ўвесь фестываль закрывалі беларускай прэм’ерай — спектаклем “Тата” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. А што ж паказвалі госці?
Далей
|
№ 42 / 1168 за 2014-10-18
Вагончык кранецца! Перон застанецца...
IV Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “TэАРТ” — у разгары. Але яго беларуская праграма ўжо завершана — самы час яе абмеркаваць. І саму па сабе, і на фоне ўжо паказаных замежных спектакляў.
Далей
|
№ 39 / 1165 за 2014-09-27
Што бачна з “Белай Вежы”?
Добры знак: у дзень закрыцця ХІХ Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” член аргкамітэта (а насамрэч — душа і розум гэтага форуму), генеральны дырэктар — мастацкі кіраўнік Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Аляксандр Козак ужо агучыў некаторыя ідэі наконт наступнага, юбілейнага, свята. Такі доўгатэрміновы разлік і вельмі сур’ёзны, нават скрупулёзны падыход да фарміравання праграмы, імкненне насыціць фестывальны тыдзень максімальнай колькасцю спектакляў — абавязкова добрых і розных, даўно сталі адметнасцю форуму ды залогам яго пастаяннага развіцця.
Далей
|
№ 30 / 1156 за 2014-07-26
Лета балета з вербацімам
Сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета завершаны. Але ўражанняў ад новага міжнароднага праекта “Балетнае лета ў Вялікім”, што вянчаў ліпеньскую афішу, хопіць да пачатку наступнага.
Далей
|
№ 29 / 1155 за 2014-07-19
“...Дама” ў піку?
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера “Пікавай дамы”. Сёмая на нашай сцэне пастаноўка гэтай оперы П.Чайкоўскага можа лічыцца чарговым крокам на шляху засваення еўрапейскай рэжысуры: сваю версію прадставіў дырэктар Сафійскай оперы Пламен Карталаў, які паўтара года таму скарыў нас на Калядным оперным форуме адметным прачытаннем “Зігфрыда” Р.Вагнера.
Далей
|
№ 28 / 1154 за 2014-07-12
Магілёў — гэта…
У Магілёве да Дня горада, які адзначаецца 28 чэрвеня, культурны абшар папоўніўся выставачнай залай. Як ні дзіўна, але пры наўянасці вядомых на ўсю краіну музеяў (адзін з іх — Мастацкі, нават выяўлены на грашовай купюры) абласны цэнтр пэўны час не меў агульнагарадской залы, адмыслова абсталяванай для зменных экспазіцый. Дакладней, фармальна такая зала існавала, але па прызначэнні не скарыстоўвалася. Бо даўно не рамантавалася, яе абсталяванне і дызайн састарэлі маральна і фізічна, яна была эканамічна нерэнтабельнай і не мела руплівага гаспадара.
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
Каб месца сустрэчы было падзеяй…
ХІV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне сабраў прыхільнікаў па ўсёй Беларусі. Тэлебачанне як ніколі поўна вяло запісы, зацікавіўшыся не толькі канцэртамі адкрыцця і закрыцця, але і фіналам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў, іншымі імпрэзамі, уключаючы паэтычную вечарыну. Штосьці ўжо транслявалася, штосьці — пакінута на далейшыя эфіры, сёе-тое выкладзена ў Інтэрнэт. Таму замест пералікаў-апісанняў фестывальных падзей, сведкамі якіх вы яшчэ зможаце стаць праз экран ці манітор, давайце скіруем позірк на тыя праблемы развіцця нашай эстрады, што на фоне святочнага ззяння становяцца яшчэ больш заўважнымі.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
Навошта нам “гуляцца ў лялькі”?
Такога напластавання звязаных паміж сабой падзей у нас яшчэ не было. Два буйныя святочна-фестывальныя праекты міжнароднага маштабу, сканцэнтраваныя вакол тэатраў лялек, прайшлі літаральна нон-стопам, быццам прадоўжыўшы яшчэ адзін — вулічных тэатраў. А “круглы стол” па праблемах тэатраў пластычных, дзе, зноў-такі, узгадваліся і нядаўнія “лялечныя справы”, стаўся, у сваю чаргу, яшчэ адным лагічным працягам жывых дыялогаў пра нашу тэатральную рэчаіснасць. Дык навошта нам “гуляцца ў лялькі”? Тым больш, у гэткай колькасці!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|