Суботнія сустрэчы № 42 / 1481 за 2020-10-17
Унікальна і ні на што не падобна
Анімацыйны фільм “Паданне пра гуслі” рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка Таццяны КУБЛІЦКАЙ працягвае збіраць прызы на міжнародных фестывалях. Цягам мінулага месяца беларускую стужку адзначылі на фестывалі дзіцячага і сямейнага кіно “Ноль плюс” у Цюмені, на севастопальскім “Залатым Віцязі”, а раней і на іншых фэстах. Падобны пераможны лёс ва ўсіх фільмаў рэжысёра Таццяны Кубліцкай — у гэтую прафесію яна прыйшла 10 гадоў таму, а як мастак-пастаноўшчык свой першы мультфільм зрабіла яшчэ ў 1985 годзе. “Піліпка”, “Сараканожка”, “Вясна ўвосень” — творы не проста папулярныя і любімыя дзіцячай аўдыторыяй, але і высока ацэненыя сусветнай прафесійнай суполкай. “Паданне пра гуслі” — стужка мінулага года, беларуская і па мове, і па выявах, і па гісторыі. З Таццянай Кубліцкай мы пагаворым і пра самы новы фільм, і пра прынцыпы працы — паспрабуем разгадаць сакрэт стварэння яе знакамітых фільмаў.
Далей
|
№ 40 / 1479 за 2020-10-03
Анатоль Алай: “Кожны мой фільм — гэта экзамен на творчую сталасць”
Рэжысёра Анатоля АЛАЯ можна смела называць жывой легендай нашага беларускага кіно — дакументальнага кіно. На “Беларусьфільм” ён прыйшоў яшчэ 60 гадоў таму: асвятляльнік, аператар, рэжысёр і сцэнарыст — такім быў шлях у прафесіі. На пачатку гэтага кастрычніка ў Анатоля Іванавіча і асабісты юбілей — 80 гадоў. Колькасць фільмаў, над якімі працаваў у розных якасцях, дык і сам ён не можа дакладна назваць — лік ідзе на сотні. Як рэжысёр зняў 25 стужак, многія з іх поўнаметражныя. І практычна кожную можна занесці ў залаты фонд айчыннай кінематаграфіі — адметныя героі, унікальныя гісторыі, непадробныя эмоцыі. Мноства ўзнагарод атрымалі фільмы, ушанаваны і іх аўтар — народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат многіх прэмій.
Да юбілею рэжысёр і сам падрыхтаваўся — напісаў пра сябе эсэ, напісаў Слова для будучых пакаленняў дакументалістаў. Але ж і мы пагаворым з Анатолем Алаем — пра яго цяперашнія справы, пра яго даўнія і новыя фільмы.
Далей
|
№ 39 / 1478 за 2020-09-26
Ад Жылібера да Святога Губерта
Хто не рады, блукаючы па гародзе, сустрэць за паваротам чароўную постаць з металу ці камня, пасядзець на лаве побач з якім спадаром ці прыгожай спадарыняй у нязменнай, дзякуючы скульптару, позе! Хто не пачынае адчуваць сябе дзіцёнкам, жадаючы пагладзіць па галаве якога дзіўнага звярка ці смеючыся з забаўнай наіўнай фігуркі! Усё гэта — гарадскія скульптуры, якія ад вялікіх помнікаў адрозніваюцца дэмакратызмам і блізкасцю да людзей. У Гродне большасць такіх скульптур створана мастаком, скульптарам Уладзімірам ПАНЦЯЛЕЕВЫМ: і гістарычныя асобы, і забаўныя звяркі, і сімвалічныя рэчы, і многае-многае іншае. Ужо гэтай восенню з’явілася і скульптура Святога Губерта з яго аленем, які з’яўляецца гербам Гродна. Для заслужанага і прызнанага майстра Уладзіміра Панцялеева гарадская скульптура — толькі частка творчасці, працы аўтара можна ўбачыць і на мностве выстаў што ў Беларусі, што за яе межамі. Але зараз мы пагаворым пра тое, як такія непафасныя і ўтульныя скульптуры змяняюць у лепшы бок вуліцы Гродна, і якая заслуга ў гэтым Уладзіміра Панцялеева.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
Дырыжор з “Капелюшом…” і без
24 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — прэм’ера аперэты “Кароль вальса”. Кампазітарам пазначаны знакаміты Ёган Штраус — аўтар “Лятучай мышы”, “Цыганскага барона”, “Ночы ў Венецыі”, безлічы вальсаў ды полек, што ва ўсіх на слыху. А вось твора з назвай “Кароль вальса” ў яго няма: такую мянушку далі самому Штраусу яшчэ пры яго жыцці. Што ж за рэбус такі? Амаль дэтэктыў нейкі атрымліваецца. Пра гэта і многае іншае мы размаўляем з дырыжорам-пастаноўшчыкам новага спектакля Мікалаем МАКАРЭВІЧАМ.
Далей
|
№ 36 / 1475 за 2020-09-05
Тэатр як натхненне і восьмы цуд прыроды
8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрывае свой 88-мы сезон. Гэтае спалучэнне трох васьмёрак адразу — ці ж не дадатковы сімвал бясконцасці мастацтва? А яшчэ васьмёрка вымушае згадваць таямнічую ў сваёй прастаце і незразумеласці стужку Мёбіюса, калі падарожжа па адным баку яе паверхні незаўважна прыводзіць на другі. Пэўна, гэтак жа сплятаюцца ў сценах Вялікага опера і балет? Пра адкрыццё сезона, падрыхтаваныя да яго акцыі, далейшыя планы калектыву і многае іншае мы размаўляем з Генеральным дырэктарам тэатра Аляксандрам ПЯТРОВІЧАМ.
Далей
|
№ 35 / 1474 за 2020-08-29
Беларускія песні з Францыі
Былая мінчанка Настасся ЛУНЁВА ўжо восем гадоў жыве ў Францыі. Прычым працуе па спецыяльнасці — стварае там разнастайныя міжнацыянальныя і ўласна беларускія праекты. І пазіцыянуе сябе так: інструменталіст (цымбалы), кампазітар (дарэчы, член Саюза кампазітараў Францыі), спявачка і рэжысёр беларускага паходжання. На радзіму не забываецца: наша сустрэча адбылася ў час яе чарговага прыезду да сваякоў.
Далей
|
№ 32 / 1471 за 2020-08-08
Генадзь МАРКЕВІЧ: “Магу аддаць песню забясплатна”
Я назаву ўсяго пару яго песень, і вы абавязкова пагадзіцеся са мной, што сённяшні госць “К” — рэальна адзін з вядучых беларускіх хітмэйкераў: “Жемчуга”, што ўвасоблены Інай Афанасьевай, і “Падае снег” у выкананні Вольгі Плотнікавай. Ды і як чалавек кампазітар Генадзь МАРКЕВІЧ добры, паверце…
Далей
|
№ 31 / 1470 за 2020-08-01
Бас-гітара — one love
Адзіная ў Беларусі бас-гітарыстка — так часта прадстаўляюць Людмілу Крукоўскую. Насамрэч, можа, і не адзіная, але дакладна са спіса найлепшых нашых музыкантаў, чый інструмент бас-гітара. Канешне, у першую чаргу Людмілу ведаюць у джазавых колах — а яна пайграла з усімі значнымі калектывамі, ад “Дыліжанс-джаза” да Apple tea і “Аўтсайдараў”, і з усімі, якія толькі ёсць у Беларусі, музыкантамі гэтага стылю. Але ж і рок, і эстрада, і самыя іншыя жанры ёй падуладныя — у свой час была праца і з “рок-каралямі” групай Rouble zone, і з сімфанічнымі аркестрамі. А з пэўнага часу Людміла Крукоўская не толькі музыкант, але і арганізатар канцэртаў — кіраўнік праекта BlackWhiteJazz, які выводзіць джаз на сцэны і дае магчымасць музыкантам выступаць, а меламанам атрымліваць асалоду ад любімай музыкі.
Далей
|
№ 29 / 1468 за 2020-07-18
Ганна Хітрык: “Забыць Купалаўскі тэатр немагчыма!”
Неўзабаве Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы будзе святкаваць свой 100-гадовы юбілей. 17 год з гэтых ста на славутай Купалаўскай сцэне адыграла актрыса Ганна Хітрык — яскрава, тэмпераментна, запамінальна. Некалькі гадоў таму Ганна пераехала жыць у іншую краіну, але паклоннікі і па тэатральных справах, і па музычных праектах “Дзецідзяцей” і “Сундук” не забываюцца на сваю любімую артыстку і сочаць за яе лёсам, перажываюць, спадзяюцца ізноў убачыць у Мінску. Нягледзячы ні на што, у нашай размове Аня гэтак жа ззяла ўласцівымі ёй усмешкамі і неўтаймоўнай энергіяй. А пагаворым мы з ёй і пра любімы Купалаўскі тэатр, і пра яе новы сямейны тэатр, і пра тое, якім пакручастым можа быць лёс чалавека і артыста.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|