“Гэта выглядала сапраўднай авантурай...”
“Вясёлыя, зялёныя, лупатыя…”, — першы вопыт работы ў анімацыі славутых “Песняроў” прыпаў менавіта на гэты мультфільм: “Квака-задавака” рэжысёра Уладзіміра ГОЛІКАВА.
А вядомы хіт “Дружба” Барыса Савельева быў напісаны адмыслова да анімацыйнай стужкі Марты ЛУБЯНІКАВАЙ “Цімка і Дзімка”, створанай у 1975 годзе. Сёння пра тое ведаюць нямногія, але дзякуючы энтузіязму менавіта гэтых людзей — Уладзіміра Голікава і Марты Лубянікавай — кінастудыя “Беларусьфільм” займела ў свае часы секцыю мультыплікацыі. У 1970-я маладая пара — мастак і гісторык — прыехала ў Мінск, каб пачаць новае жыццё, і ў выніку стала “заснавальніцай” беларускай анімацыйнай школы. Вядомыя мультфільмы “Цімка і Дзімка” ды “Квака-задавака” рабіліся менавіта на студыі “Беларусьфільм”.
Пра тое, якім быў золак беларускай анімацыі, карэспандэнт “К” папрасіў распавесці “піянераў” справы. Пра гэта будзе цікава даведацца цяпер, калі айчынная анімацыя заваявала прызнанне ў свеце. Як правіла, яна займае пачэснае месца на адмысловых беларускіх кінафорумах — “Лістападзіку” ды “Анімаёўцы”.
Далей