Суботнія сустрэчы № 44 / 1170 за 2014-11-01
Не што іншае, як энергія
Нядаўна званнем народнай артысткі Беларусі была ўганаравана Галіна ПАЎЛЯНОК — салістка і мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны дзеячам культуры і мастацтва. Ураджэнка Гомеля, шмат гадоў таму яна вярнулася ў родны горад “па сямейных абставінах” пасля заканчэння Ленінградскай кансерваторыі і пяці гадоў працы салісткай оперы, педагогам кансерваторыі ў Новасібірску. І даказала, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а якраз наадварот.
Далей
|
№ 43 / 1169 за 2014-10-25
“Вы не ролю сыгралі, а лёс…”
Гутарыць з гэтым чалавекам надзвычай прыемна і цікава, бо адказ на кожнае з тваіх пытанняў ператвараецца ў маленькі спектакль, у які ён міжволі альбо наўмысна ўцягвае субяседніка… Вобразы, створаныя Майстрам, увайшлі ў скарбонку беларускага сцэнічнага мастацтва. Сярод галоўных здабыткаў акцёра — феерычны Труфальдзіна са “Слугі двух гаспадароў” Карла Гальдоні, камедыйна-буфанадны з падкрэсленай лініяй характару Благае з “Доктара філасофіі” Браніслава Нушыча, сатырычна-гратэскавыя Расплюеў з “Вяселля Крачынскага” Сухава-Кабыліна, Качкароў з “Жаніцьбы” Гогаля, сацыяльна тыпізаваны Жабрак з “Сымона-музыкі” Коласа, псіхалагічна аб’ёмныя, жыццёва-пазнавальныя Шаргаёў з “Парога”, Гастрыт з “Вечара”, Салянік з “Радавых”, Ютка з “Вежы” Дударава, трагічны Блазан з “Караля Ліра” Шэкспіра, па-дзіцячы наіўна-мудры Тарас з “Тараса на Парнасе” паводле Сяргея Кавалёва і многія іншыя… Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік “Крыштальнай Паўлінкі” Тадэвуш КОКШТЫС, якому 31 кастрычніка спаўняецца 80 гадоў, — увасабленне гонару і годнасці старэйшага пакалення коласаўцаў, лепшых традыцый нацыянальнага тэатра, яго вытокаў і каранёў.
Далей
|
№ 42 / 1168 за 2014-10-18
Опера можа... і “даўгабуд” зрушыць
Цікавы і эрудыраваны суразмоўца Рыгор САРОКА, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Музыкант, дырыжор, выкладчык, кіраўнік — да яго можна прымяніць хадзячую фразу “чалавек, апантаны сваёй працай”. А прадметам гутаркі сталі тыя тэндэнцыі, што хвалююць бадай кожнага работніка культуры. Урэшце, некаторыя моманты мы закранулі хіба пункцірам.
Далей
|
№ 40 / 1166 за 2014-10-04
Зерне ролі
Сорак тры гады ў трупе Коласаўскага служыць вядучы майстар сцэны Пётр ЛАМАН. Цяжка ўявіць яго па-за нацыянальным тэатрам, бо сам голас, інтанацыя, манера сцэнічнага існавання, увогуле акцёрская індывідуальнасць Майстра маюць сваю адметнасць: яны стопрацэнтна беларускія. І гэта адчувальна нават тады, калі артыст іграе ў спектаклі паводле рускай ці заходнееўрапейскай п’есы. Найбольш жа яскрава талент Пятра Ламана раскрыўся менавіта ў нацыянальнай драматургіі. 5 кастрычніка на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца бенефіс творцы з нагоды яго 65-годдзя.
Далей
|
№ 39 / 1165 за 2014-09-27
Не “абавязаны прапісцы”
Не раз чуў такія фразы, што музыканты, якія выконваюць непапсовую музыку (урэшце, і не толькі) і пры тым жывуць не ў сталіцы, адрасавалі мінскім калегам: “Вам лёгка стаць знакамітымі! Усе цэнтравыя пляцоўкі — у вас, вядучыя СМІ, Інтэрнэт, FM-станцыі, студыі гуказапісу, прадзюсары, двухмільённы горад!.. Невядома яшчэ, ці здолелі б вы стаць папулярнымі, каб мы з вамі памяняліся геаграфічным становішчам!” Усё так. І — не так. А як? Пра тое мы папрасілі выказацца музыкантаў двух гуртоў, адзiн з якіх, “Akute”, “вырваўшыся” з Магілёва, сёння карыстаецца ўстойлівым попытам не толькі ў Мінску, але і за мяжой. Іншы ж, “Glofira”, з Гомеля, нягледзячы на ўзрост, усё яшчэ набірае абароты. Бас-гітарысту “Akute” Раману ЖЫГАРАВУ (далей — Р.Ж.) і франтмену “Glofira” Сяргею СОЧНЕВУ (С.С.) мы задалі адны і тыя ж пытанні…
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
“Песні...” і "Ева"
Унікальная кніга ручной работы была прэзентавана ў Гарадской выставачнай зале Гродна. Гэта твор, уключаны ў спіс сусветнай літаратурнай спадчыны, — “Песня песняў цара Саламона”, — выдадзены на італьянскай і англійскай мовах. Кніга аздоблена афортамі вядомага гродзенскага графіка Юрыя ЯКАВЕНКІ. Выйшла яна ў італьянскім горадзе Сан Бендэта дэль Тронта ў прыватным выдавецтве накладам усяго ў 130 асобнікаў. Выданне — у скураным пераплёце, надрукаванае на паперы італьянскай фабрыкі Фермі. Усё рабілася майстрамі ўручную: клеілася, сшывалася… І нават гранкі тэксту “Песні песняў” набіраліся ўручную. Таксама ў экспазіцыі дэманструецца папка вершаў грэчаскага паэта Хрыстаса Янакіса “ЕВАнгелія”. Гэта вершы на пяці мовах: грэчаскай, рускай, нямецкай, англійскай і кітайскай. Яны прысвечаны жонцы паэта Еве Янакіс, якая хварэла на анкалогію. Аздоблены вершы таксама афортамі Юрыя Якавенкі. Друк ажыццёўлены ў Італіі Джуліяна Якамучы, а футляры папак і вершаў выраблены ў Грэцыі. Серыя нацюрмортаў “Няскончаны санет” дапаўняе незвычайную выстаўку.
Далей
|
№ 37 / 1163 за 2014-09-13
Каму аркестр — шоу?
Аляксандр ЛІПНІЦКІ ўвесну справіў 30-годдзе. Але, падлічыўшы зробленае за гэты час, разумееш, што юбілей мог бы пачынацца і з “пяцёркі”. Мяркуйце самі: атрымаў вышэйшую адукацыю па некалькіх музычных спецыяльнасцях, паспеў папрацаваць у самых знаных навучальных установах і творчых калектывах краіны з эстрадна-джазавым ухілам. А галоўнае — яшчэ вучнем каледжа пачаў ствараць эстрадны аркестр, два гады таму пазначыўшы яго ўласным імем — “Lipnitsky Show Orchestra”.
Далей
|
№ 36 / 1162 за 2014-09-06
З далёкага ды блізкага замежжа...
Мабыць, далёка не кожны ведае, што за межамі Беларусі пражывае больш за тры мільёны нашых суайчыннікаў, згуртаваных не менш чым у 220 грамадскіх аб’яднаннях ды арганізацыях. Выхадцы з Сінявокай сёння “прапісаліся” не толькі ў краінах СНД і Еўропы, але і ў Аргенціне і ЗША, у Самалі ды Сінгапуры, у Кітаі ды Індыі… І яны не толькі жывуць у гэтых краінах, але і актыўна прапагандуюць там беларускую культуру, ладзячы свае адметныя канцэрты ды фестывалі і прымаючы ўдзел у разнастайных святочных імпрэзах у якасці пашанотных гасцей… Як вядома, многія калектывы, створаныя пры суполках беларусаў у розных краінах свету, ужо неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі айчынных фэстаў “Звіняць цымбалы і гармонік”, “Дняпроўскія галасы”, Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі ў Маладзечне…. Сёлета ж пабачыць артыстаў ды ансамблі нашых суайчыннікаў з Мексікі ці Аргенціны, Італіі ды Францыі, а таксама з іншых краін далёкага і блізкага замежжа змогуць і жыхары Мінска: літаральна праз тыдзень, 12 — 14 верасня, у рамках святкаванняў Дня горада, у сталіцы пройдзе ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Пра падрыхтоўку да гэтага маштабнага міжнароднага форуму, а таксама пра тыя цікавосткі, што чакаюцца пад час будучай культурнай падзеі, “К” распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл РЫБАКОЎ.
Далей
|
№ 35 / 1161 за 2014-08-30
Цукеркі, “Боінг” ды Музейны квартал
На рэкламу Нацыянальнага мастацкага музея, размешчаную ў пераходзе на праспекце Незалежнасці, не кожны звяртаў увагу: у такім людным месцы прынята глядзець пад ногі, а не па баках. Кіраўніцтва ўстановы ўлічыла гэтую акалічнасць, і прыступкі, што вядуць у музей з вуліцы Леніна, былі забяспечаны стрэлкамі, якія падказваюць мінакам “верны шлях”... Камунальнікі з гэтым адзін час змагаліся, але ўрэшце паразуменне было дасягнута. А ўжо неўзабаве свайго наведвальніка музей плануе ўзяць у абарот яшчэ на дальніх подступах ды “весці да мэты” ажно з метро. З дня на дзень на абедзвюх мінскіх лініях з’явяцца вагоны, упрыгожаныя сімволікай НММ, а таксама рэпрадукцыямі твораў класікаў беларускага мастацтва. Пра гэты ды іншыя амбітныя праекты “юбілейнага” для ўстановы года мы гутарым з іх нязменным арганізатарам — генеральным дырэктарам музея Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ. Гэты творца і менеджар здатны не толькі выпраменьваць неверагодныя ідэі, але і дамагацца іх увасаблення ў жыццё.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|