Гістарыёграф № 4 / 1391 за 2019-01-26
Два Яны, два Чачоты
Праз два гады будзе адзначацца 225-я гадавіна “бацькі беларускай этнаграфіі”. Менавіта такую — і, як мне падаецца, трапную —характарыстыку далі літаратуразнаўцы Яну Чачоту. Між тым, у нешматлікіх прысвечаных яму публікацыях беларускіх і польскіх даследчыкаў можна сустрэць настолькі супярэчлівыя звесткі, што сам Шэрлак Холмс мусіў бы выпаліць не адну файку табакі, калі б ён пагадзіўся ўзяцца за даследаванне гэтай справы.
Далей
|
№ 2 / 1389 за 2019-01-12
Шчамялёў, які ён ёсць
Цікавыя людзі, з якімі мне давялося сустрэцца ў жыцці, мабыць, былі перадвызначаныя мне самім Лёсам. Праўда, раней, у маладосці, я і сам быў чалавекам больш разняволеным і мог лёгка, па асабістай ініцыятыве ды без ценю збянтэжанасці, падысці да той асобы, якая чымсьці мяне прывабіла, і завесці з ёю размову. А затым паспрабаваць выйсці на такую сцежку духоўных зносін, якая б сталася цікавай для нас абодвух. Менавіта так больш за паўстагоддзя таму і здарылася ў мяне з Леанідам Шчамялёвым — колісь цікавым, але незнаёмым мастаком, а пасля — вельмі блізкім сябрам.
Далей
|
№ 52 / 1387 за 2018-12-30
Ён напісаў “Маніхвэст”
Зміцер Жылуновіч пакінуў пасля сябе змястоўную літаратурную спадчыну. Яму аднолькава добра ўдаваліся і проза, і вершы, і драматургічныя творы. Аднак не будзе перабольшваннем сцвярджаць, што самым важным для гісторыі тэкстам яго аўтарства стаў кароткі і стылістычна зусім не бездакорны “Маніхвэст часовага работніча-селянскаго савецкага правіцяльства Беларусі”.
Менавіта малады паэт з беднай сям’і местачкоўцаў становіцца першым кіраўніком ССРБ — хай і ненадоўга, хай і з вельмі абмежаванымі паўнамоцтвамі. Але ў кожным разе — ягоную ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці сёння цяжка пераацаніць.
Далей
|
Карціна, якой… не было
1 студзеня 1929 года Беларуская ССР адсвяткавала свой першы круглы юбілей. Падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ папярэднім летам: 21 ліпеня 1928 года. Пачэснае месца ў распрацаваным адмысловай камісіяй плане мерапрыемстваў займала 3-я Усебеларуская мастацкая выстава, якая сабрала бадай усе вядомыя імёны — агулам 62 мастакоў. Папярэдне даў сваю згоду на ўдзел у ёй і Валянцін Волкаў, якога ўжо ў тыя часы лічылі мэтрам. Аднак у выніку гледачы яго твора не ўбачылі.
Далей
|
№ 51 / 1386 за 2018-12-22
Музей, што з’явіўся праз краўдфандынг
Першы музей Адама Міцкевіча з’явіўся ў 1911 годзе ў Вільні, другі — у 1930 годзе ў Парыжы. Трэці рана ці позна меўся паўстаць у Навагрудку — зважаючы хаця б на тое, якую ролю старажытны горад і ягоныя ваколіцы адыгралі ў жыцці паэта. Паводле большасці крыніц, гісторыя ўстановы пачынаецца з 1955 года. Аднак мала хто ведае, што спробаў яе заснаваць было ажно тры. Гісторыя музея драматычная, але ў нечым і павучальная.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Магіканін тэхнічнай эстэтыкі
У 1977 годзе ў Харкаве праходзіў семінар “Інтэрдызайн-77”, які праводзіла Міжнароднае аб’яднанне нацыянальных арганізацый прамысловага дызайну ІКСІД. Беларусь прадстаўляў супрацоўнік філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі (УНДІТЭ) Кім Лыцін. Аўтар, які ствараў дызайн для медыцынскіх апаратаў, смеццявозаў і сталоўскага посуду — і знаходзіў у гэтых тэмах натхненне.
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
Чырвоны Бераг Чырвонага возера
Пасля ўсталявання савецкай улады па ўсёй краіне, як грыбы пасля дажджу, пачалі ўзнікаць гарады, пасёлкі
і вёскі з новымі назвамі: Свярдлоўск, Ульянаўск, Ленінград… Не абмінула гэтая тэндэнцыя і нашы землі. Сёння ў Беларусі налічваецца шэсць толькі буйных населеных пунктаў з назвай Леніна, дзевяць тапонімаў, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, пяць вёсак, названых у гонар 1 мая. Ажно дзевятнаццаць паселішчаў атрымалі назву Чырвоных — ад “колеру рэвалюцыі”.
Далей
|
№ 48 / 1383 за 2018-12-03
“Творчасць — гэта як тузануць Бога за бараду”
Ірландскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў тэатра абсурду Сэмюэл Бэкет атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1969 годзе. На той момант з часу напісання яго самай знакамітай п’есы “У чаканні Гадо” прайшло 20 гадоў. Яна ўжо ўбачыла святло рампы ў Парыжы, дзе адбылася прэм’ера, некаторых іншых еўрапейскіх гарадах — і ў Мінску! За год да сусветнага прызнання пісьменніка, у 1968-м, культавы твор паставілі энтузіясты з аматарскай студыі. Упершыню ў Савецкім Саюзе!
Далей
|
“Беларускі гай” у Адэсе
Свежую манаграфію кандыдата гістарычных навук, дацэнта БНТУ Мікалая Шчаўлінскага я прачытаў на адным дыханні. Адорваючы чытача цэлым россыпам цікавых фактаў, яна даставерна, пераканаўча і кампетэнтна распавядае пра такую малавядомую старонку мінуўшчыны як культурна-асветніцкая дзейнасць сярод беларускіх бежанцаў у часы Першай сусветнай вайны. Толькі вось чытачоў у яе, пэўна, будзе небагата — зважаючы на сціплы наклад. Лічу, гэта несправядліва.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|