вяртанне імёнаў № 20 / 1146 за 2014-05-17
Непастаральныя адбіткі з Дынабурга
Канстанцін Савіцкі… Выдатны рускі жывапісец-перадзвіжнік, якога сучаснікі называлі “маркотнікам гора народнага”, “Някрасавым у жывапісе”. 25 мая споўніцца 170 гадоў з дня яго нараджэння. Па прафесійным майстэрстве і тэматычнай разнастайнасці ён быў у адным шэрагу з такімі творцамі, як І.Крамской, В.Паленаў, У.Макоўскі, В.Максімаў, М.Неўраў, М.Ярашэнка, В.Пяроў. Але так здарылася, што сёння яго, акрамя культуролагаў-расіян, мала хто ведае. А дарэмна! Хаця ягоныя лепшыя работы па-ранейшаму ўпрыгожваюць Траццякоўку, Рускі музей, іншыя музеі і галерэі. У нашым Нацыянальным мастацкім таксама ёсць тры невялічкія творы мастака — “Аматар кавы. Стары халасцяк”, “Земляныя работы на чыгунцы” і “Хворы конь”. Усе яны ў розныя часы былі набыты Аленай Васільеўнай Аладавай у прыватных маскоўскіх калекцыянераў...
Далей
|
№ 18 / 1144 за 2014-05-03
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
...Такім чынам, прадстаўляю артыкул Рамуальда Зямковіча. “Першым з украінцаў, які зацікавіўся пачаткам літаратурнага адраджэння ў Беларусі, быў вялікі Кабзар Украіны — Тарас Шаўчэнка. У 1839 годзе, будучы ў Пецярбургу, Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка пазнаёміўся з беларускім пісьменнікам Янам Баршчэўскім. Вакол Баршчэўскага гуртаваліся тады і іншыя беларусы, усе яны пад уплывам Баршчэўскага сталі цікавіцца ўсім беларускім і дамовіліся выдаваць свае работы. Шаўчэнка, пазнаёміўшыся з імі, прасіў прачытаць яму іхнія беларускія творы і асабліва зацікавіўся беларускімі народнымі песнямі.
Далей
|
№ 17 / 1143 за 2014-04-26
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
Сёння мы працягнем аповед пра паэта і мастака Тараса Шаўчэнку, згадаўшы, у тым ліку, і тых асоб з беларускага літаратурнага ды мастацкага Парнаса, з кім быў асабіста альбо ў сваіх перакананнях блізкі гэты славуты сын украінскага народа.
Далей
|
№ 15 / 1141 за 2014-04-12
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
...Я не буду падрабязна пераказваць даты біяграфіі Шаўчэнкі: яны досыць вядомыя любому чытачу. Але, на ўсялякі выпадак, нагадаю эскізна. З ранняга дзяцінства (нарадзіўся ён у вёсцы Морынцы Кіеўскай губерні, цяпер — Чаркаская вобласць) жыццё сустрэла беднага хлопчыка, сына прыгоннага селяніна, жорстка. Маці ён амаль не памятаў. На сёмым годзе страціў бацьку і застаўся на руках мачахі разам з дзвюма сёстрамі — адна з іх была сляпою. Тут упершыню ён зведаў шмат гора. У самым кволым узросце, пазбаўлены любові і матчынай ласкі, хлопчык прывык замыкацца ў сабе, дзічыўся людзей і сустракаў недаверліва ўсялякае ветлівае абыходжанне з ім родных ды суседзяў. Злая мачаха за яго скрытны і ўпарты нораў даручала яму летам пасвіць цялят і свіней у наваколлі вёсак Кірылаўкі і Тарасаўкі Звянігародскага павета, дзе ў стэпавай прасторы, на палях, было вельмі шмат могільнікаў.
Далей
|
№ 14 / 1140 за 2014-04-05
Невядомы вядомы Кабзар і яго беларускі след
Нядаўна споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння выдатнага ўкраінскага паэта і празаіка, жывапісца, гравёра, акварэліста Тараса Шаўчэнкі. А пражыў ён усяго сорак сем гадоў. Між тым, яго літаратурная спадчына налічвае каля 240 твораў, а спадчына мастацкая — больш як 1 000 работ. Зрэшты, бясконцыя спрэчкі і дыскусіі пра ягоную творчасць, яго культурна-грамадскі ўнёсак у станаўленне Украіны працягваюцца да сённяшняга часу.
Далей
|
№ 13 / 1139 за 2014-03-29
L.B. Народжаны ў Мінску
...А цяпер я раскажу пра тое, дзе і як “ствараўся” сам Лазар Маер. Самая галоўная разыначка ў ягонай біяграфіі, цікавая асабіста для мяне, заключаецца ў тым, што яго малая радзіма — губернскі горад Мінск. Нарадзіўся ён… Але тут існуюць розныя версіі адносна дакладнага дня і нават года ягонага з’яўлення на свет: ці то 1884-ты, ці то 1885-ты… Хтосьці кажа, што ён нарадзіўся 12 ліпеня, а ўжо ў Штатах гэты дзень змяніў у пашпарце на 4 ліпеня, спецыяльна прымеркаваўшы яго да Дня Незалежнасці ЗША, тым самым жадаючы паказаць, што ён не нейкі там “эмігранцішка”, а “сапраўдны амерыканец”. Можа, і так. Але я прытрымліваюся меркавання яго дачкі Айрын Маер Сэлзнік: 4 ліпеня 1884 года, горад Мінск.
Далей
|
№ 12 / 1138 за 2014-03-22
L.B. Народжаны ў Мінску
Мабыць, самы гучны скандал, які ўвайшоў у кіналетапіс Галівуда, быў звязаны з узаемаадносінамі паміж Маерам і суперзоркай 1920-х гадоў Джонам Гілбертам. Гэтая драматычная гісторыя характарызуе Маера як чалавека, які ніколі і нікому не дараваў нанесенай яму крыўды, нават калі сам не меў рацыю. Джон Гілберт трапіў на студыю “MGM” у год яе нараджэння — у 1924-м — і адразу стаў вядучым акцёрам. Фільмы з ягоным удзелам — “Яго час”, “Той, хто атрымае аплявуху”, “Вялікі парад” — карысталіся шырокай папулярнасцю і прынеслі студыі вялікі даход. Што і казаць, Маер забяспечыў Гілберту казачнае жыццё, купляючы для яго шыкоўныя аўтамабілі “ролс-ройс” і дапамагаючы яму ва ўладкаванні парку апельсінавых дрэў, сярод якіх жылі-не тужылі коні і сабакі, коткі і папугаі. Сам акцёр-гаспадар быў вялікі кніжнік, нікому не адмаўляў у грошах, займаўся дабрачыннасцю, падносіў каштоўныя падарункі каханым жанчынам...
Далей
|
№ 10 / 1136 за 2014-03-08
L.B. Народжаны ў Мінску
...Мабыць, меў рацыю Іосіф Бродскі, калі напісаў пра трафейнае кіно так: “...Напэўна, менавіта таму, што ўсе гэтыя “Каралеўскія піраты” і “Зорра” былі бясконца далёкія ад нашай рэчаіснасці, яны паўплывалі на нас зусім процілеглым чынам. Пададзеныя нам як займальныя казкі, яны ўспрымаліся хутчэй як пропаведзь індывідуалізму. Тое, што для нармальнага гледача было касцюмнай драмай з часу бутафорскага Адраджэння, успрымалася намі як гістарычны доказ першаснасці індывідуалізму”. Хаця... Па праўдзе сказаць, і ў нямногіх ранейшых савецкіх фільмах былі падобныя героі тыпу Георгія Саакадзэ, Аляксандра Неўскага, рускага матроса Івана Нікуліна, Чапаева, Катоўскага, якія сімвалізавалі гонар і чалавечую годнасць. Нам таксама хацелася браць з іх прыклад. Але там, у замежных стужках, было штосьці іншае — салодка невядомае, чароўнае і з добрым фіналам, дзе справядлівасць заўсёды перамагала зло…
Далей
|
№ 8 / 1134 за 2014-02-22
L.B. Народжаны ў Мінску
Менавіта так называлі яго калегі і сябры па кінематографе. L.B. — гэта ініцыялы імя Луіса (Лазара) Барта Маера, знакамітага на ўвесь свет заснавальніка найбуйнейшай кінакампаніі Галівуда — “Metro-Goldwyn-Mayer” (MGM) і Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў, той самай, якая прыдумала штогадовую прэмію “Оскар”. Так, нягледзячы на амерыканскае паходжанне “Оскара”, “бацькам” яго быў ён, эмігрант з Беларусі Лазар Маер, які ў гісторыю кіно увайшоў як Луіс Маер — першы сярод усемагутных прадзюсараў “залатога веку Галівуда”, "кароль" легендарнай студыі, “вялікі і жахлівы” маленькі чалавек, чый ціхі голас мог напалохаць больш, чым крык Тарзана-Вайсмюлера і рыканне звяр’я з фільма 1932 года, зробленага на яго студыі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 26
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|