"Дзвіна", "Задзвінне", "Фэст"...
Так, "Горад майстроў" - традыцыйная рамесніцка-творчая аздоба фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - сёлета значна пашырыў свае маштабы і па заслугах можа назвацца "Краінай майстроў". У гэтым годзе было пададзена больш за 700 заявак на ўдзел у фестывальным кірмашы народных рамёстваў і мастацтваў, а адабрана каля 150 майстроў. Як паведамляе "К" дырэктар Гарадскога цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў Віктар Кібісаў, на кірмашы будуць прадстаўлены лепшыя ганчары, кавалі, ткачы, разьбяры па дрэве, лоза- і саломкапляцельшчыкі Беларусі. А "Горад майстроў", як і заўжды, стане адной з яркіх старонак незабыўнага фестывальнага жыцця.
Далей