На людным месцы № 49 / 1540 за 2021-12-04
Час на шчаслівыя варожбы
Дзесьці амаль адразу пасля Чарнобыльскай катастрофы ў пацярпелую ад радыяцыі Ветку прыехалі журналісты з японскай нацыянальнай газеты “Асахі сімбун” (“Ранішняе сонца”). Кожны з іх, як я зразумеў, меў яшчэ і спрактыкаванасць у навуковай дзейнасці. Былі яшчэ перакладчык і нейкі дэпутат з Масквы. Цікавіла іх ступень забруджанасці раёна. Суправаджаць дэлегацыю на рэдакцыйным “Уазіку” даручылі мне. Дзень мы матляліся па вёсках. Японцы рабілі замеры, цокалі языкамі і круцілі ў роспачы галовамі. Але гаворка пра іншае. На адным з хутароў бабулька-стараверка запрасіла ў хату. Японцы збіліся ў кучку ля покуці з іконамі, вялікімі, яркімі, пераканаўчымі. Хтосьці папрасіў прадаць хоць адну. Бабулька раззлавалася: “Калі б так папрасіў, я б аддала, — і праводзіла нас словамі: — Абразы не прадаюцца”. Мяне, маладога, гэта вельмі ўразіла. Ікона — канцэнтрацыя веры, а яе купіць немагчыма. Потым, да слова, мне некалькі разоў будуць прапаноўваць па вёсках іконы, якія згубілі гаспадароў. Я катэгарычна адмаўляўся, бо і па сёння баюся патаемнай сілы абраза.
Далей
|
№ 48 / 1539 за 2021-11-27
Ганарыцца сваім і сваімі
Гадоў колькі таму ў Вялікай Бераставіцы, ля старога касцёла ў цэнтры мястэчка, я запытаўся ў тутэйшых старшакласнікаў, якім чынам касцёл гэты звязаны з лёсам Кастуся Каліноўскага (існуе меркаванне, што менавіта тут друкавалася “Мужыцкая праўда”). Адказу ніхто не ведаў. Больш за тое, і пра Каліноўскага асобныя з маладзёнаў так і не здолелі сказаць штосьці ўцямнае. Свет, на жаль, недасканалы. У Мурагах на Расоншчыне школьнікі не маглі патлумачыць, што “фантастычнага” зрабіў для Беларусі іх зямляк Ян Баршчэўскі. Хто вінаваты? Школа і бібліятэка.
Жыццё, напэўна, пачне мяняцца, калі мы перастанем блытаць Орду з ардой. У нас ёсць кім ганарыцца. За гэтым гонарам — моц нацыі.
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
Без кораня нават палын не расце
У кожнага — свой шлях да асэнсавання мастацтва. У мяне ён — стараверскі. Палову жыцця пражыў у Ветцы і толькі цяпер дарос да канчатковага ўсведамлення, пасярод чаго душа мая вырай знайшла ды раўнавагу. Эгаізм месціча, разбэшчанага навакольнай прыгажосцю людзей і рэчаў. Менавіта гэта дадае мне ўпэўненасці называцца беларусам старой веры. Маці, у дзявоцтве Дзям’янава, была мясцовай. Бацька ж паходзіў родам з добрушскай Церахоўкі. Нас літаральна ды натуральна ўціснулі ў мясцовы веткаўскі фармат і назвалі “Рагінавы”. Я не быў супраць. Мне ўвогуле падабалася веткаўская вольніца. На адным канцы мястэчка гаварылі і чыталі на ідыш. На другім, прысожскім, насілі бароды, вырошчвалі неверагодныя сады і рабілі лятучыя лодкі-дашчанікі. Аказваецца, не толькі іх. Абразы з покуцяў і старадрукі з куфраў адлівалі золатам акладаў і буквіц. Іх арнаменты нагадвалі таямнічы сад, а сапраўдныя сады былі падобныя на карціны эпохі Адраджэння. Ад гэтай мешанкі кружылася галава. Думкі нараджаліся ў пакутах, але дадавалі годнасці. Заставалася мары пераўтвараць у словы і фарбы. У кожнага быў свой шлях…
Далей
|
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Знайсці слова сваё
Пагадзіцеся, словазлучэнне “ачаг культуры” — нейкае каструбаватае. Няма ў ім цяпла, адно толькі пажарная небяспека. Зразумела, што гаворка пра цэнтр культуры (згадайце — “ачаг паражэння” ці “ачаг распаўсюджвання”). Слова “ачаг” нейкае засмяглае. Мо таму што не наша? Хтосьці скажа: “Ды ў нас такіх — процьма!” Згодны. Пра выйсце з сітуацыі — і гаворка.
Анатоль Сыс выцягнуў з бабульчынага куфра займеннік слову “ачаг” — агмень. Для мяне асабіста ў ім — цеплыня сямейных зносін, еднасць памкненняў, трываласць нацыянальных традыцый. Чаму гэты агмень знік на стагоддзе? Відаць, таму, што занадта старанна “філолагі” скародзілі беларускую лексічную дзялянку. А тут не праполкай трэба займацца, а дбайным вырошчваннем.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
“Восеньскі настрой” і антураж рэтра-выставы
Халады наступаюць хоць і павольна, але няўхільна. Ды гэтак жа няўхільна і актыўна на наш е-mail прыходзяць аўтарскія допісы пра тыя ці іншыя цікавыя клубныя, бібліятэчныя, музейныя мерапрыемствы, што адбыліся днямі ў розных рэгіёнах Беларусі. Так што і холад, і ранішняя шэрань на зямлі, і адсутнасць сонечнага цяпла — усё гэта не так важна, калі ў сэрцы гарыць агонь творчасці або адчуваецца няўхільная прага да сцвярджэння новага і адметнага ў працы сваёй канкрэтнай установы. Вось пра гэтае новае, адметнае, цікавае і пагаворым у нашым традыцыйным аглядзе лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Дзе “Карані творчасці”, там і “Чытайце беларускае!”
Гаворка пра сусветнае пацяпленне ідзе нездарма — нават у канцы кастрычніка сёлета ў Беларусі даволі сонечна і лагодна. А раз яшчэ ўсіх нас радуюць цёплыя дзянёчкі — значыць, гэта самы час для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў клубнага, бібліятэчнага ці музейнага фармату. Гледзячы на ладны стос лістоў, якія дасылаюць нам на рэдакцыйную пошту чытачы з усіх рэгіёнаў краіны, у актыўнасці культработнікаў пераконваешся, што называецца, на свае вочы. Такім чынам, наш традыцыйны агляд лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Дзень маці і “Масты надзей”
Сярэдзіна кастрычніка — гэта, ужо традыцыйна, шматлікія імпрэзы з нагоды Дня маці. Менавіта пра гэтыя святы пераважна і расказвалі аўтары тых лістоў, што прыходзяць цяпер на пошту “К”. Але ж, зразумела, былі ў нашай рэдакцыйнай “скарбонцы” і допісы пра іншыя адметныя ды цікавыя мерапрыемствы, што ладзяцца ў многіх кутках Беларусі. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе тыднёвай пошты “К”.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
“Гальшанскі кірмаш” і “Конікі” з Давыд-Гарадка
Паступова восень уступае ў свае правы, замяняючы сонца і цяпло на холад і дождж. Але ж, зразумела, неспрыяльнае надвор’е — не перашкода для правядзення шматлікіх акцый і мерапрыемстваў, што працягваюць ладзіцца ў розных рэгіёнах Беларусі. Як сведчыць рэдакцыйная пошта, культработнікі не спыняюцца прыдумваць нешта новае, уражваць незвычайным і марыць пра лепшае. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе “К”.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Дзень пажылых людзей і “Бульбяная карусель”
Кастрычнік пакуль што радуе сонечнымі днямі і даволі цёплым надвор’ем. А гэта значыць, што ў розных кутках Беларусі супрацоўнікі сферы культуры працягваюць ладзіць мерапрыемствы не толькі ў памяшканнях бібліятэк, клубаў ці музеяў, але і на адкрытым паветры. І, натуральна, вельмі радуе, што пра ўсе гэтыя імпрэзы нам працягваюць пісаць нашы сталыя аўтары ў лістах, якія штодня прыходзяць на рэдакцыйную пошту “К”. Чарговая падборка падобных лістоў — у нашым традыцыйным аглядзе.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 121
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|