Бамонд: опера, балет № 50 / 918 за 2009-12-12
Тэатр паказу ці суперажывання?
Пастаноўка ў Маскоўскім камерным тэатры Б.Пакроўскага чэхаўскіх опер С.Картэса — “Юбілей” і “Мядзведзь” — аказалася “прымеркаванай”, калі можна так сказаць, адразу да двух юбілеяў пачатку наступнага года: у студзені споўніцца 150 гадоў з дня нараджэння А.Чэхава, у лютым С.Картэс адсвяткуе свае 75. Такое “знітаванне” не толькі творчасці, але і знамянальных дат пісьменніка і кампазітара здаецца лёсавызначальным. Абодвух іх папраўдзе звязвае вялізная любоў да людзей, якая, тым не менш, прывяла да розных і адначасова такіх блізкіх прафесій: калі доктар лечыць цела, дык творца (і асабліва кампазітар) — душу.
Далей
|
Вярблюд і web-люд
Ці ведаеце вы казку: “Жылі-былі... папяловыя чалавечкі”? А вось казку пра Папялушку ведаюць усе. І варыяцый на яе так многа, што, мабыць, калісьці пад чарговы бой гадзінніка “папялушкава-папялястыя” прынцэсы авалодаюць усім светам. Бо дзявочымі марамі яны ўжо кіруюць, падштурхоўваючы да формулы: ПРЫНЦ дзеля ПРЫНЦыпу. Якім жа стала цяперашняе балетнае прачытанне — на музыку С.Пракоф’ева?
Далей
|
№ 44 / 913 за 2009-10-31
Хто змагаецца з… Вердзі?
Прэм’ера оперы Дж.Вердзі “Трубадур” у нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, якая сталася сумесным беларускагаландскім праектам з удзелам шведска-нямецкіх пастаноўшчыкаў, была названа на прэс-канферэнцыі гістарычнай падзеяй, што стварае новую тэатральную эстэтыку. Ну як пасля такой заявы абмінеш саму з’яву?
Далей
|
№ 34 / 902 за 2009-08-22
“Каб зазнаць і ў будзень свята...”
Загадчык Курынскай сельскай бібліятэкі Віцебскага раёна Вольга Рыбакова — майстрыха на ўсе рукі: з саломкі, бяросты, лазы вырабляе адмысловыя кошыкі, бутэлькі, лапці, каралі-круглякі...
Далей
|
№ 20 / 888 за 2009-05-16
У Егіпет... са сваім сланом
Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі вярнулася з гастролей па Егіпце і Сірыі. 16 дзён, 11 спектакляў, у Егіпце — 6 паказаў “Спартака”, у Сірыі — 5 “Рамэа і Джульета”.
“За дужкамі” гэтай немудрагелістай статыстыкі — значны фінансавы прыбытак, што ідзе ў бюджэт нашай дзяржавы. Але чым вымераць прэстыж айчыннага тэатра і ўсёй Беларусі, які напрацоўваецца бліскучымі выступленнямі нашых артыстаў у далёкім замежжы?
Далей
|
№ 17 / 885 за 2009-04-25
Лявоніха з гармонікам
Дзяржаўнаму ансамблю танца Беларусі сёлета — паўстагоддзя. Урачыстасці запланаваны на восень, але творчыя здабыткі не падпарадкаваны календару. Таму напярэдадні нядаўняга выступлення калектыву ў Канцэртнай зале “Мінск” дырэктар — мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч запрасіў журналістаў на прэс-паказ сваіх прэм’ер.
Далей
|
Кантакт-імправізацыя
Сцэнічнай пляцоўкай харэаграфічнага мадэрна ў Мінску, падобна на тое, хутка стане Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Менавіта тут паказаў нядаўна сваю новую праграму, складзеную з аднаактовых балетаў і мініяцюр, тэатр “D.O.Z.SK.I” — першы ў Мінску калектыў, што свядома займаецца сучасным танцам у яго інтэлектуальна-аўтарскім, а не эстрадна-забаўляльным абліччы, сінтэзуючы пры гэтым харэаграфічнае і тэатральна-драматычнае мысленне.
Далей
|
№ 14 / 882 за 2009-04-04
У Галандыю з уласным “Багаццем…”
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначыў Міжнародны дзень тэатра не толькі чарговай канцэртнай праграмай, але і прэс-канферэнцыяй, прысвечанай далейшым планам трупы. З журналістамі сустрэліся намеснік генеральнага дырэктара тэатра Валерый Гедройц, галоўны дырыжор, заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна і галоўны мастак Аляксандр Касцючэнка. Паводле драматургіі размова нагадвала сучасна трактаваную санатную форму — з уступам, галоўнай і пабочнай партыямі, бурлівай распрацоўкай, кодай.
Далей
|
Як “разварушыць” публіку?
Міжнародны дзень тэатра прынёс салісту Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, заслужанаму артысту краіны Сяргею ФРАНКОЎСКАМУ падвоенае адчуванне свята: таленавіты спявак быў адзначаны прэміяй імя Ларысы Александроўскай Міністэрства культуры і Саюзам тэатральных дзеячаў. Праўда, прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў Драматычным тэатры Беларускай арміі ён не змог. Бо адначасова з гэтым праходзіў святочны гала-канцэрт у яго родным Вялікім тэатры, і зорны оперны артыст упрыгожваў сваім майстэрствам абодва аддзяленні.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|