Кіно і тэатр № 8 / 876 за 2009-02-21
Калі ж становяцца сучаснымі?
Так склалася, што беларускія тэатры вольна ці не ўсклалі “правы і абавязкі” па адкрыцці новых аўтараў на Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. І той вось ужо паўтара дзесяцігоддзя стараецца, адшуквае маладыя таленты, спрабуе “падсадзіць” іх на творчы драйв, прапаноўваючы паспытаць тэатральнае чарадзейства і тое невыказнае адчуванне, калі твая п’еса — плён асабіста-інтымных перажыванняў — раптам выходзіць на сцэну і становіцца даступнай шырокаму колу людзей. Нярэдка пастаноўкі гэтыя становяцца выключна “хатнімі радасцямі” і ўжо праз некалькі паказаў пад захопленыя воплескі родных і блізкіх драматурга ды акцёраў шчасліва пакідаюць сцэну. Але ж бывае і іначай.
Далей
|
№ 6 / 874 за 2009-02-07
Чым вымяраецца лёгкасць?
3 лютага ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка Дзмітрыя Мохава пад назвай “Таямніцы прасторавых структур”. Гэты знаны мастак тэатра і кіно летась адзначыў свой 65-гадовы юбілей. І, як “высветлілася”, хоць майстар прымаў удзел у значнай колькасці выставак у шэрагу еўрапейскіх краін, на Беларусі яго апошняя персанальная выстаўка адбылася гадоў з пятнаццаць таму. Яшчэ і па гэтай прычыне яна выклікала вялікую цікавасць з боку тэатральнай і мастацкай грамадскасці.
Далей
|
3D-ліпень ужо ўзімку?
“Фантазіі важнейшыя за веды” — гэты афарызм Альберта Эйнштэйна стаў для творчай каманды фільма “Навагоднія прыгоды ў ліпені” свайго роду дэвізам, які падмацоўваў яе на працягу ўсіх трох гадоў здымак. Сапраўды, першая за доўгі час стужка для дзяцей Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у многіх адносінах — эксперыментальная. І, мусіць, якраз гэта вымагала ад рэжысёраў-пастаноўшчыкаў Алены Туравай і Івана Паўлава неймаверных высілкаў і выдумкі, каб здзейсніць тэхналагічныя працэсы, некаторыя з якіх на Беларусі яшчэ недастаткова шырока выкарыстоўваюцца. Нарэшце, карціна выйшла на фінішную прамую: хутка ў сталіцы адбудзецца яе прэм’ера. Пра творчыя і тэхналагічныя нечаканасці, якія папярэднічалі прэм’еры, карэспандэнту “К” распавяла аўтар праекта Алена ТУРАВА.
Далей
|
№ 3 / 871 за 2009-01-17
Джессика Альба
Джессика Мари Альба родилась 28 апреля в 1981 году в штате Калифорния в Помоне. С самого детства будущей актрисе пришлось много переезжать с места на место, так как её отец был военым - американец мексиканского происхождения, он служил в ВВС. Уже с 5 лет девочка начала мечтать о карьере актрисы. В 12 лет девочка убедила свою мать участвовать в одном актёрском конкурсе в Беверли Хилз, и выиграла главный приз - учёба на курсах актёрского мастерства. Через 9 месяцев Джессика подписала свой первый контракт. В 16 лет девочка окончила школу и поступила в театральную студию «Atlantic Theater Company».
Далей
|
№ 1-2 / 870 за 2009-01-10
“Унесці карэктывы” ў вечныя тэмы
Лічыцца, што белы колер пры ўсёй сваёй “прастаце” і “бясколернасці” ўбірае ў сабе ўвесь спектр вясёлкі. І ў тэатральным мастацтве, а ў лялечным — дык бясспрэчна, ён вельмі часта аказваецца нашмат больш выразным, чым уся стракатасць мастакоўскай палітры, пра што сведчаць прэм’еры Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у гэтым сезоне.
Далей
|
Слова пра акцёра
Ён пайшоў з жыцця ў першы дзень новага года, не паспеўшы адзначыць свой 80-ы дзень нараджэння. 3-га студзеня ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі развітваліся з патрыярхам яго сцэны — заслужаным артыстам Беларусі Сяргеем Іванавічам Еўдашэнкам.
Далей
|
№ 50 / 867 за 2008-12-13
Практычны ўрок сцэнічнага існавання
З 28 лістапада на 3 снежня ў Бабруйску прайшоў Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён стаўся заключным акордам у своеасаблівым “парадзе планет”, у які гэтай восенню склаліся айчынныя тэатральныя фестывалі. І даў важкія падставы для таго, каб паразважаць аб сучасным тэатральным фестывальным руху ў нашай краіне.
Не сакрэт, што тэатральныя фестывалі ўжо даўно выйшлі за межы проста канцэнтраванага паказу ў адным месцы вялікай колькасці цікавых і яркіх спектакляў. І сёння інтарэс да таго ці іншага творчага фэсту ў значна большай ступені вызначаюць яго канцэпцыя і тыя задачы, што ставяць перад сабой арганізатары ды “ідэолагі” фестывалю. Функцыянальнасць і праца на перспектыву — вось тыя патрабаванні, якія прад’яўляюць да падобных мерапрыемстваў не толькі прафесіяналы гэтай справы, але і самі гледачы.
Далей
|
№ 48 / 865 за 2008-11-29
Што дадаць да “высокай пробы”?
У часы распаду Савецкага Саюза тры тэатры — гомельскі, бранскі і чарнігаўскі — вырашылі, не зважаючы на з’яўленне дзяржаўных межаў, застацца вернымі ідэям славянскай еднасці і міжкультурнага сяброўства, заснаваўшы свой міжнародны тэатральны фестываль. І сёлета беларускі Гомель ужо дзесяты раз вітаў “Славянскія тэатральныя сустрэчы”. Не напалохаў і не сапсаваў фестывальнага “надвор’я” нават сусветны фінансавы крызіс, бо калектывы і людзей, што з’язджаюцца ў горад над Сожам, аб’ядноўвае не клопат пра камерцыйны поспех свайго мастацтва, а — ідэі, што стаяць вышэй за эканамічна-лічбавыя паказчыкі: сяброўства, вернасць традыцыям славянскай культуры і сцвярджэнне пазачасавасці ідэй маральнасці і дабра, незалежна ад знешніх абставін.
Далей
|
№ 44-45 / 862-863 за 2008-11-08
Вернісаж… жаніхоў
Як вядома, у сусветнай культурнай прасторы адной са знакавых дат надыходзячага 2009 года станецца 200-годдзе з дня нараджэння Мікалая Гогаля. Чым не нагода для таго, каб у чарговы раз звярнуцца да яго бессмяротнай класікі? Зрэшты, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валянціна Еранькова напярэдадні сваёй гогалеўскай прэм’еры зазначыла, што кіравалася ў выбары “Жаніцьбы” зусім не круглай датай — Гогаль даўно “чакаў” свайго часу ў яе рэжысёрскім “партфелі”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|