Кіно і тэатр № 31 / 899 за 2009-08-01
Сапраўды народны фільм
Рэпартаж са здымачнай пляцоўкі
…Грымнуў стрэл. На цаглянай сцяне капаніра Кобрынскага ўмацавання знакамітай Брэсцкай крэпасці ўспыхнула полымя... Здымачная група рэжысёра Аляксандра Котта толькі што зрабіла чарговы дубль яшчэ адной стужкі пра пачатак вайны. Яшчэ адной, але — не шараговай: кінапраект “Брэсцкая крэпасць” — ці не самы буйны з тых, што здымаюцца на Беларусі ў апошнія два дзесяцігоддзі. Прычым — па заказе Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Фільм павінен быць прадстаўлены на суд гледача, паводле апошніх звестак, 22 чэрвеня 2010 года — у 69-ю гадавіну пачатку вайны.
Далей
|
Цень ад агеньчыка
У Беларускім тэатры “Лялька” адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Хлопчык і цень”. Гэта філасофская казка для вялікіх і маленькіх па п’есе пецярбургскага драматурга Кіры Чаркаскай «Таямніца мігатлівых агеньчыкаў».
Далей
|
№ 30 / 898 за 2009-07-25
Калі “Вячэра...” становіцца камедыяй
Хто сказаў, што камедыя — жанр лёгкі і не паважаны? Тым, хто гэта дэкларуе, раю звярнуцца да гісторыі тэатра, дзе можна на ўласныя вочы пабачыць, якую важную ролю ў станаўленні такога сур’ёзнага віду мастацтва, як тэатр, сыграў гэты “несур’ёзны” жанр. А ўжо ў беларускім прафесійным тэатральным мастацтве камедыя з’яўляецца ці не асноватворнай і ў дачыненні да айчыннай драматургіі, і ў адносінах да нацыянальнай акцёрскай школы, якая шмат у чым ёй абвязана.
Далей
|
“Прыправа” оптам і ў розніцу
Праца ў кіно — не жаночая. Праўда, жанчын у беларускім кіно нямала. А вось сярод сцэнарыстаў, бадай, меней, чым у іншых прафесіях. Аўтарамі сцэнарыя новай беларускай кінастужкі “Кадэт” сталі пісьменнік Анатоль Жук і кінаактрыса Валянціна Бялько. Пазней да двух сцэнарыстаў замацавалі яшчэ аднаго сур’ёзнага літаратара — Яўгена Амельчанку. Сцэнарый, канешне, мужчынскі, ды і падзеі ў ім зусім не для экзальтаваных жаночых натур. Але Анатоль Жук, аўтар аповесці, па якой напісаны сцэнарый, шчыра прызнаецца: каб не жаночы погляд, каб падзеі не разглядаліся праз прызму жаночых эмоцый, пачуццяў і перажыванняў, паўнавартасны, нанава прачытаны сюжэт наўрад ці атрымаўся б.
Далей
|
У паляшуцкай інтэрпрэтацыі
Знаёмства з бягучым рэпертуарам Палескага драматычнага тэатра, што ў Пінску, надзвычай уразіла мяне, падштурхнуўшы да таго, каб падзяліцца пра пастаноўкі, якія давялося паглядзець на сцэне гэтага самага маладога з прафесійных беларускіх тэатраў.
Далей
| |
№ 25 / 893 за 2009-06-20
І тэхнічны, і мастацкі
Цэлым шэрагам прэм’ер парадуе Нацыянальная кінастудыя гледачоў сёлета і ў наступным годзе. Ужо 22 чэрвеня ў шырокі пракат выйдзе “Дняпроўскі рубеж” Дзяніса Скварцова, рыхтуюцца пабачыць свет — камедыя Аляксандра Канановіча “Грашовае дрэва” і драма Аляксандра Колбышава “Ваўкі”, чакаюцца здымкі трылера “Масакра” Андрэя Кудзіненкі… Плануецца вытворчасць і некалькіх тэлевізійных шматсерыйных стужак. Відавочна, што студыя паступова выходзіць на актыўны рэжым працы і пацвярджае статус аднаго з самых запатрабаваных вытворчых кінакомплексаў.
Далей
|
№ 24 / 892 за 2009-06-13
БІТВА ЗА ДУШУ
Амаль праз дзевяць дзесяцігоддзяў у сталічнай тэатральнай афішы зноў з’явілася імя Элізы Ажэшка: на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы рэжысёр Аляксандр Гарцуеў паставіў спектакль “Хам”. Як вядома, творчасць знакамітай пісьменніцы канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя адыграла значную ролю ў станаўленні прафесійнага тэатральнага мастацтва нашай краіны. Хрэстаматыйныя факты: адной з пастановак, сыграных 14 верасня 1920 года пад час адкрыцця першага прафесійнага Беларускага тэатра, была “Рысь” у пастаноўцы Фларыяна Ждановіча паводле яе апавядання “У зімовы вечар”, а ў 1921 годзе сцэну пабачыў і “Хам”.
Далей
|
У што верыш, Пятровіч?
Сваё пяцідзесяцігоддзе акцёр і рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Уладзімір ПЯТРОВІЧ сустрэў, як і належыць прадстаўнікам яго “цэха”, — на сцэне. Перад гледачамі юбіляр паўстаў у некалькіх іпастасях. У прэм’еры пад назвай “Воўкамаркоўка” Мікалая Каляды — у вобразе свайго “калегі”-акцёра, адзінокага і не зразумелага іншымі, які марыць ажыццявіць два свае патаемныя і надзвычай моцныя жаданні: сыграць, нарэшце, “сваю” галоўную ролю і знайсці вернага, надзейнага сябра. У ролі Ломава ў адноўленай чэхаўскай “Прапанове”, пастаўленай больш за дзесяць гадоў таму Алегам Жугждам, — яна з’яўляецца не толькі адной з любімых роляў самога акцёра, але і на працягу многіх гадоў свайго сцэнічнага жыцця збірала поўныя залы. А яшчэ — у ролі Лётаючага дома ў капусніку, які акцёры тэатра зладзілі з нагоды юбілею Пятровіча...
Далей
|
№ 21 / 889 за 2009-05-22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|