Кіно і тэатр № 20 / 940 за 2010-05-15
Кароль Стах — у Магілёве
Днямі ў Магілёўскім абласным тэатры лялек адбыўся мастацкі савет, на якім была зацверджана п’еса рэжысёра Вячаслава Корнева паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” і разглядаліся эскізы дэкарацыі да яе. Дзякуючы рашэнню Савета і фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, гэты спектакль пабачыць свет у чэрвені 2010 года.
Далей
|
№ 17 / 937 за 2010-04-24
Відэапаэма Ракі Часу
Змясціць дух горада, так званы геній месца, у межах кароткай 20-хвіліннай стужкі вельмі цяжка, але цалкам магчыма. Гэта даказаў рэжысёр і сцэнарыст Віктар Аслюк у сваім паэтычным кінанарысе, прысвечаным сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. Карціна пра Полацк заняла пачэснае месца ў праекце “Гарады Беларусі”, які ствараецца на студыі “Летапіс” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Прыемна, што серыя пра старажытную сталіцу нашых продкаў не стала звычайным пералікам падзей мясцовай даўніны. “Полацк” Аслюка — сапраўдная філасофская відэапаэма аб лёсе, часе і месцы вялікага горада.
Далей
|
І да “Плошчы Перамогі”
Напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі беларускія тэатры рыхтуюць прэм’ерныя спектаклі. Мы вырашылі прапанаваць своеасаблівы “гід” па новых і ўжо вядомых пастаноўках на ваенную тэму. Аналіз рэпертуару тэатраў пераканаў, што многія калектывы выходзяць да гадавіны Перамогі з прэм’ерамі па творах аўтараў, якія даўно ўжо займелі статус класікаў сучаснай літаратуры.
Далей
|
№ 16 / 936 за 2010-04-17
Шырока... заплюшчыўшы вочы?
Прымаўку пра тое, што новае — гэта добра забытае старое, зазвычай ужываюць у выпадках, калі правераныя часам рэчы і ісціны аказваюцца больш пераканаўчымі, чым навамодныя эксперыменты. Аднак, як аказалася, дарэчнай яна бывае і ў адваротных выпадках. Праўда, набывае пры гэтым іншае адценне…
Далей
|
Колькі слоў пра “Паэму без слоў”
Своеасабліва адкрыццё Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адзначыў Гродзенскі абласны тэатр лялек: ён прыняў удзел у ХІІ Міжнародным фестывалі “Сустрэчы ў Расіі”, прысвечаным 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які днямі завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу. Лялечнікі з Гродна выступілі на фэсце са спектаклем “Паэма без слоў” паводле драматычнай паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане” (рэжысёр — Алег Жугжда, сцэнаграфія — Ларысы МікінайПрабадзяк). А сваімі фестывальнымі ўражаннямі падзялілася з намі актрыса тэатра Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ.
Далей
|
№ 14 / 934 за 2010-04-03
ВОЛЬТАВА ДУГА СЦЭНІЧНЫХ МАРТКАНТАКТАЎ
Навошта патрэбны тэатральныя фестывалі? Разважаць на гэтую тэму можна колькі заўгодна доўга, прыводзячы шматлікія аргументы накарысць тэатральных стасункаў. Але сапраўдныя матывы нашмат ярчэй відаць, калі аналізуеш вынікі канкрэтнага творчага форуму: толькі той плён, які застаецца, дае нам права казаць пра звыш задачы таго ці іншага фестывалю. Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кан.такт” у Магілёве прайшоў сёлета пяты раз. За час свайго існавання ён паспеў займець імідж аднаго з самых цікавых тэатральных фестываляў у краіне, які мае высокі ўзровень арганізацыі, конкурснай праграмы, унутры фестывальных мерапрыемстваў і — глядацкага інтарэсу да яго. Апошняе — вельмі важны фактар у фарміраванні іміджа не толькі “М.@rt.кантак ту”, але і яго галоўнага арганізатара — Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра: прыемна год ад года назіраць у фестывальнай зале знаёмыя твары гледачоў, што па спелістаць “сваімі” не. Пасля леташняга эксперыменту арганізатары вырашылі адрадзіць у рам ках фестывалю кон кур сную пра гра му спек так ляў. Матывіроўка гэтага рашэння простая: адной з задач “М.@rt.кантак ту” з’яўляецца стымуляванне маладых людзей да больш актыўнага ўключэння ў сучасныя тэатральныя працэсы. Апошняе, у сваю чаргу, прадугледжвае неабходнасць выпрацоўкі ўнутраных крытэрыяў для ацэнкі мастацкіх твораў, пошукі своеасаблівай “шкалы каштоўнасцей”, паводле якой яны будуць ацэньваць тэатральныя пастаноўкі. Не здарма поруч з прафесійным журы ў фінале форуму свае “рэспекты”, што, па сутнасці, з’яўляюцца ганаровымі “прызамі глядацкіх сімпатый”, раздае і ініцыятыўная маладзёжная група “М.@rt.кантак ту”.
Далей
|
№ 13 / 933 за 2010-03-27
Партрэты... публікі
Ва ўсіх тэатрах у фае — партрэтныя галерэі акцёраў, рэжысёраў, зрэдчас бачым партрэты дырэктараў, мастакоў. У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, акрамя пералічанага, — партрэты ўсіх прадстаўнікоў адміністрацыі, загадчыкаў цэхаў трупы!
Далей
|
“Падвойнае дно” Пане Каханку
Сёння, 27 сакавіка, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага — прэм’ера спектакля “Пане Каханку” ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка. Аўтар п’есы — Андрэй Курэйчык. У галоўнай ролі Караля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку) — Расціслаў Янкоўскі. Зазначым, вакол спектакля “Пане Каханку” яшчэ на золку яго стварэння кіпелі страсці. А кожная навіна пра будучую пастаноўку нязменна выклікала хвалю цікаўнасці і здзіўлення.
Далей
|
№ 11 / 931 за 2010-03-13
Чаму плача рэжысёр?
Дзмітрый Лось — рэжысёр-навічок на “Беларусьфільме”. “Трамвай у Парыж” — яго поўнаметражны дэбют, камедыйная меладрама ў дзвюх серыях для ТБ. “Гэта гісторыя пра маладога фатографа Валерыю Сташынскую, якая здымае закаханых. У ейным жа жыцці кахання няма, — распавядае выканаўца галоўнай ролі Ганна Палупанава, актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. — Лера хоча з’ехаць у Парыж, але напярэдадні паездкі на ейную галаву звальваюцца ўсе праблемы, якія толькі магчыма прыдумаць. І Лера мусіць іх вырашаць. Але ў рэшце рэшт прыходзіць каханне, і дзяўчына нікуды не едзе, таму што каханне лепшае за любы Парыж”. Толькі-толькі адбыліся апошнія здымачныя дні гэтага “тэлемуві”. Здача фільма — 19 красавіка. Мы паспелі, як кажуць, “ускочыць у апошні вагон” і пабываць на здымачнай пляцоўцы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|