Кіно і тэатр № 26 / 946 за 2010-06-26
“Брэсцкая крэпасць”: прэм’ера ў Цытадэлі
Лічыцца, што сказаць новае слова ў кіно пра Вялікую Айчынную вайну вельмі складана. Альбо нават зусім немагчыма. Тым не менш, аўтарам карціны “Брэсцкая крэпасць” праз амаль дзесяць гадоў пасля выхаду на экраны стужкі Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га” гэта ўдалося. Няхай дакладна вызначыць жанр “Брэсцкай крэпасці” вельмі складана, але новы фільм не падобны да сваіх “равеснікаў” на экране. І перш за ўсё— сваёй надзвычайнай эмацыйнасцю, экстраардынарным “уключэннем” гледача ў падзеі на экране, характэрным для карцін, знятых людзьмі, якія бачылі вайну на свае вочы. “Брэсцкая крэпасць” — гэта і заяўлены пад час мінулагодніх здымак “фільм-катастрофа”, і рэдкі жанр рэквіема па ўсіх загінулых у першыя, а на самой справе— і ва ўсе дні Вялікай Айчыннай.
Далей
|
№ 25 / 945 за 2010-06-19
Даставай свае кручкі!…І пасаг з вензелямі
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прапанаваў тэатралам чарговую прэм’еру. Вырашыўшы адпачыць ад “праграмнасці” на сцэне, рэжысёр Сяргей Кавальчык звярнуўся да лёгкага жанру, і згодна з ім назваў свой новы спектакль “Рускія вадэвілі”. А склалі яго аднаактоўкі “Пецярбургскі анекдот з жыльцом і домаўласнікам” П.Грыгор’ева і “Аз і Ферт” П.Фёдарава.
Далей
|
Вы верыце ў cinema verite?
Назіраючы — адчувай
Назіранне — самы распаўсюджаны і, прынамсі, самы актуальны прыём у кінадакументалістыцы. З таго моманту, як яна пачала радыкальна разыходзіцца з тэлевізійным накірункам, аўтары стужак пачалі аддаваць сваім героям усё большую прастору, паступова вызваляючы свае творы ад характэрных для журналістыкі прыёмаў. Беларускія кінематаграфісты — не выключэнне, яны крочаць у нагу з сусветнымі тэндэнцыямі, што дае відавочны плён: у апошнія тыдні адразу дзве айчынныя дакументальныя карціны атрымалі прызы на вядомых міжнародных кінафорумах. Стужка “Дар” Галіны Адамовіч атрымала “Бронзавага Віцязя” на ХІХ Кінафестывалі праваслаўных і славянскіх народаў у Маскве, а “Днюка” Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі выйграла Гран-пры на ХVІ Фестывалі рэгіянальных тэлекампаній у славацкім Кошыцэ.
Далей
|
№ 23 / 943 за 2010-06-05
"Абярэг" у пальчатцы, або Універсальны рэцэпт ад "трукацтва"
Сталічныя тэатралы завяршылі вясну "лялечным тыднем": з 24 па 30 мая на шэрагу мінскіх пляцовак шосты раз віраваў Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек. Майстэрства і шляхі творчых пошукаў прадэманстравалі калектывы з Польшчы, Славеніі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Бельгіі, Украіны. Яшчэ больш прыемна наступнае: у Мінск са сваімі пастаноўкамі з'ехаліся ўсе без выключэння айчынныя тэатры лялек. Так што можна было скласці пэўную панараму іх творчага жыцця на сучасным этапе. І за тое варта падзякаваць арганізатарам фестывалю: Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту і Беларускаму дзяржаўнаму тэатру лялек, якія парупіліся пра тое, каб гэты тыдзень стаўся не толькі дэманстрацыяй "імпартных" прапаноў, але і прэзентацыяй уласных магчымасцей і прафесійнага ўзроўню беларускіх лялечнікаў, фестывалем, дзе прадстаўнікі краіны-арганізатара не з'яўляюцца ўсяго толькі гасцямі на ўласным свяце. А таму і казаць у сувязі з фэстам хочацца найперш аб прадстаўленай панараме айчыннага мастацтва тэатраў лялек, якая, у параўнанні з замежнымі калектывамі, высвеціла пэўныя тэндэнцыі і праблемы.
Адна з балючых праблем сучаснага тэатра лялек - адсутнасць новай, актуальнай драматургіі для яго. Гэтую праблему яскрава выявіў сёлетні фестываль, прадэманстраваўшы, што рэжысёру, які захоча вырвацца са спрадвечна-класічнага кола казачных сюжэтаў, давядзецца адчуць сябе амаль скарбашукальнікам.
Зрэшты, праблема гэтая мае шырокі, так бы мовіць, інтэрнацыянальны ахоп. Неаднаразова ад прысутных на фестывалі рэжысёраў - і не толькі - даводзілася чуць: сучасныя аўтары, калі яны ўсё-такі бяруцца пісаць для тэатра лялек, вельмі слаба ўяўляюць спецыфіку жанру. Сярод самых распаўсюджаных праблем - загрувашчванне п'есы тэкстам (толькі ўявіце сабе, як статычна і нядзейсна будзе ў такім фармаце глядзецца доўгі, хаця і цалкам прыдатны для драматычнага тэатра, маналог лялькі!) ды адсутнасць дакладнага ўсведамлення ўзроставай катэгорыі, для якой ствараецца сам твор. Перад рэжысёрамі, як перад казачнымі волатамі, паўстаюць тры шляхі: падбіраць сучасныя сцэнічныя формы для пастаноўкі даўно вядомых твораў, вышукваць-такі "свежы" матэрыял, часам нават звяртаючыся для гэтага ў мінулае, альбо запазычваць узоры "прагрэсіўнай" літаратуры для лялечнага тэатра ў бліжэйшых суседзяў і спрабаваць адаптаваць іх пад нашы рэаліі. Фестываль даў нам цудоўную магчымасць прасачыць за рэжысёрскімі паходамі ва ўсіх гэтых трох накірунках.
Далей
|
Вакол апошняй бочкі вады
Нашу размову з галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога тэатра лялек Ігарам КАЗАКОВЫМ мы пачалі з пытання аб тым, адкуль узялася "рэжысёрская смеласць" для размовы ў тэатры лялек на такую няпростую і абсалютна "не лялечную" тэму, як экалогія.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
Яго каханне. Апошняе?..
Тэма аддаленасці новай беларускай п’есы ад сучаснага сярэднестатыстычнага гледача, на жаль, — невычарпальная: маўляў, раней пісаць для тэатра ўмелі!.. У якасці галоўных драматургічных “аўтарытэтаў” мінулага пачынаюць гучаць імёны Шэкспіра з Чэхавым, хаця, па шчырасці, зусім не гэтыя класікі з’яўляюцца для айчынных аўтараў “тытанамі ад літаратуры”, на чыіх плячах тыя ўзраслі. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі сваёй апошняй прэм’ерай — спектаклем “Яго апошняе каханне” (“Лета”) па п’есе Анатоля Дзялендзіка — акурат пра гэта нам і нагадаў.
Далей
|
“Мая ўмова — годны сцэнарый”
На сустрэчы з народным артыстам Украіны Іванам ГАЎРЫЛЮКОМ, што адбылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прысутнічалі не толькі студэнты і іх выкладчыкі. Пабачыць даўняга сябра прыйшлі Мікалай Кірычэнка, Юрый Цвяткоў — тыя творцы, з кім Іван Яраслававіч працаваў у Мінску яшчэ ў 1970-я. “Ідучыя за гарызонт” і “Бронзавая птушка” Мікалая Калініна, “Пасля кірмашу” Юрыя Цвяткова — назвы толькі самых вядомых стужак, у якіх здымаўся акцёр на “Беларусьфільме”.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
“Не мой”: агонь і дым
Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў прэм’еру— спектакль “Не мой” паводле Алеся Адамовіча. Пад час грамадскага прагляду зала Купалаўскага ледзь змясціла ўсіх ахвотных пазнаёміцца з новай тэатральнай работай, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны, убачыць увасобленыя на сцэне “памкненні душы”, якія падштурхнулі рэжысёра Аляксандра Гарцуева звярнуцца да гэтага матэрыялу.
Далей
|
Напачатку быў… Сцэнограф
13 мая ў галерэі Музея гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка работ тэатральных мастакоў “Вынікі сезона 2009 — 2010”. Яе арганізатарамі, па-традыцыі, выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў і Музей гісторыі кіно.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|