Сальеры на... Месяцы
Высокая арбіта брэсцкіх лялечнікаў
Брэсцкія лялечнікі вядомыя далёка за межамі нашай краіны. Тэатр — уладальнік ганаровага звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На яго творчым рахунку — шматлікія гучныя перамогі на самых прэстыжных фестывалях. Летась ён быў адзіным прадстаўніком беларускіх тэатраў лялек на Расійскім фестывалі “Залатая Маска” ў праграме “Маска-Плюс”, дзе спектакль “Месяц Сальеры” паводле А.Пушкіна атрымаў самую высокую ацэнку тэатральнай грамадскасці. Днямі Брэсцкі тэатр лялек завяршыў сваё “турнэ” ажно па чатырох міжнародных фестывалях: у Сербіі, Польшчы, Беларусі і Чэхіі. Дарэчы, брэстчане прывезлі шэраг узнагарод, сярод якіх — Гран-пры Сусветнага фестывалю тэатраў лялек у Празе!
Далей