Наш эксклюзіў № 12 / 1295 за 2017-03-25
Парабалічны компас лёсу
…А той трагічны дзень 28 верасня 1976-га я добра помню. Гэта здарылася ў памяшканні будынка Саюза мастакоў БССР (дом № 23), які тады размяшчаўся на рагу Кастрычніцкай плошчы і Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці, зараз там уваход у станцыю метро “Кастрычніцкая”). Ішло пасяджэнне Выставачнага камітэта па заключэнні дагавораў з мастакамі да наступнай выставы, прысвечанай 60-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. На чале выстаўкама быў Міхаіл Савіцкі, а я як мастацтвазнаўца і сакратар праўлення Саюза мастакоў БССР — членам гэтага камітэта.
Далей
|
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
У першай частцы серыяла “Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча” (№ 46 за 2016 год) я распавёў пра двух сясцёр Вінцэнта: Юлію і Алену-Ганну. Іх імёны былі вядомыя гісторыкам літаратуры. Але біяграфія “самага вывучанага класіка” настолькі багатая на сямейныя таямніцы, што цяпер, мабыць, у першы раз мы можам назваць імя і ў асноўных рысах абмаляваць біяграфію яшчэ адной яго сястры — Францішкі. Праўда, у адрозненне ад двух першых, не роднай, а адзінакроўнай, народжанай ад першага шлюбу Яна Марцінкевіча — з Людавікай Рыкачэўскай.
Далей
|
№ 7 / 1290 за 2017-02-18
№ 6 / 1289 за 2017-02-11
Вернутыя з небыцця
Не так даўно на Беларускім радыё прайшла прэм’ера радыёспектакля “Пісьмы, вернутыя з небыцця”. Ён быў створаны паводле ліставання Кандрата Крапівы і яго жонкі з сынам-вайскоўцам, які загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Аўтарам сцэнарыя выступіла ўнучка пісьменніка Алена АТРАХОВІЧ — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Шырокава. Яна не толькі пагадзілася распавесці “К” пра гэтую творчую працу, але і прадаставіла для публікацыі частку тых лістоў, якія ніколі раней не друкаваліся.
Далей
|
Таямніца Міцкевіча "па кудзелі"-2
Чытачам “К” не трэба тлумачыць, хто такі Адам Міцкевіч і кім ён ёсць для Беларусі. Але па пытанні генеалогіі вялікага паэта і да нашага часу вядуцца спрэчкі, хоць, як падаецца, кропкі над “і” былі расстаўлены тройчы — у 1932, 1998 і 2016 гадах. Аўтар спадзяецца, што дыскусія пасля выхаду гэтага артыкула нарэшце спыніцца.
Далей
|
№ 5 / 1288 за 2017-02-04
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
У папярэдніх артыкулах я ўжо неаднаразова звяртаўся да асобы бацькі беларускага класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Яна Марцінкевіча. З-за нявыяўленых архіўных дакументаў жыцці Яна і Марцыяны, маці пісьменніка, былі рэканструяваны, хутчэй у літаратурным, а не ў гістарычным стылі, з мноствам выдумак, здагадак і нават памылак. Напрыклад, калі маці “пахавалі” на 10 гадоў раней, то бацька, наадварот, “пражыў” яшчэ 10 гадоў пасля часу сваёй рэальнай смерці. Зрэшты, гэта далёка не адзіная памылка ў яго біяграфіі і, хутчэй за ўсё, намаляваны беларускімі літаратуразнаўцамі вобраз зусім не адпавядае рэальнаму. Але пра ўсё па парадку…
Далей
|
№ 4 / 1287 за 2017-01-28
"Дзе жыву — называюць легендаю..."
Нячаста на старонках газеты “Культура” з’яўляюцца вершаваныя радкі. Але тут выпадак асаблівы: музыкант, які піша вершы. Не тэксты для спеваў ці якой іншай выгоды. Ён проста піша пра тое, чым жыве, пра тое, што яму баліць. Вось і цяпер верш, які заслужаны артыст БССР Леанід Тышко (а менавіта пра яго гаворка) даслаў на адрас рэдакцыі, — лічы сацыяльная калонка пра набалелае. І, да ўсяго, традыцыйна цудоўныя, глыбокія радкі. (Нагадаем, з літаратурнай творчасцю Леаніда Барысавіча “К” падрабязна знаёміла была сваіх чытачоў у № 35 за 2015 год.)
Далей
|
№ 51 / 1281 за 2016-12-17
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
У папярэдніх артыкулах я распавёў пра раней невядомыя перыпетыі лёсаў сясцёр Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — Алены (Хелены) і Юліі (у “К” №№ 46 — 47 за 2016 год). На жаль, архівы не данеслі да нас звестак, наколькі блізкім быў Вінцэнт з імі. Ды вядома, што ён перажыў сясцёр, і шмат у чым на яго лёг клопат пра пляменнікаў — дзяцей Алены. Але з чалавекам, пра якога гаворка пойдзе сёння, ён быў блізкім. Блізкім, як можа быць сын, што рана застаўся без бацькі, і рос, хутчэй за ўсё, без клопату дзядуляў і бабуляў або іншых родных (прынамсі, нам нічога пра іх невядома). Увесь свет Вінцэнта быў сканцэнтраваны на маці. Менавіта з яе лёсам была звязана і мая паездка ў беларускую глыбінку.
Далей
|
№ 47 / 1277 за 2016-11-19
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Жыццё першага беларускага літаратара-прафесіянала Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — адно з найбольш даследаваных і вядомых у айчынным літаратуразнаўстве. Аднак тычыцца гэта, у першую чаргу, пазнейшых гадоў яго жыцця. Што ж да нараджэння, дзяцінства і юнацтва Вінцэнта, і, асабліва, жыцця маці, бацькі і сясцёр, то ніякай яснасці тут не было, бо, па сутнасці, даследчыкам былі вядомыя ўсяго... чатыры дакументы, дзе яны згадваліся. Працягваем друкаваць унікальныя архіўныя звесткі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|