Родная зямля: час крэатыву № 41 / 909 за 2009-10-10
Прачыталі — адрэагавалі
На свяце ў Белавежскай пушчы карэспандэнт “К” змог не толькі на свае вочы пабачыць зуброў, патрымаць у руках рыцарскі меч і паспяваць разам з грамадой шлягер, прысвечаны запаведніку.
Далей
|
Без “Я” крэатыву не бывае!
“Крэатыў” (ад англ. creative — творчасць, ад лац. creation — тварэнне, стварэнне) у параўнанні са словам “творчасць” мае, на наш погляд, больш глыбінную семантычную афарбоўку і цалкам канкрэтную дэфініцыю: вынік ці працэс работы па стварэнні прынцыпова новых ідэй, а таксама здольнасць да творчага пераадолення праблем, да пастаяннага ўдасканалення ўласнай працы. У дачыненні да сферы нацыянальнай культуры, якая цяпер распрацоўвае ўласную нішу эканамічнай самадастатковасці, гэты тэрмін, пагадзіцеся, павінен стала ўвайсці ва ўжытак беларускіх работнікаў культуры. І не дзеля глыбакадумных тэарэтычных разваг, а для канкрэтнага практычнага выніку. І прыкладаў таму, як паказвае наша сёлетняя рубрыка “Родная зямля: час крэатыву”, назапашана ўжо шмат. На іх падставе і паспрабуем скласці адмысловую Энцыклапедыю крэатыву, якая не прэтэндуе на ўсеабдымнасць, бо штодня паглыбляецца і пашыраецца — вамі, спрадвек незаспакоеныя работнікі культуры... Амбіцыйны праект.
Далей
|
№ 40 / 908 за 2009-10-03
Як даказаць сваю патрэбнасць на турыстычным маршруце?
Развіццё сельскага турызму — справа, неаспрэчна, грашовая, а таму перспектыўная і неадкладная. Але... Бюджэтаўтваральная туріндустрыя і па сёння — у зародкавым стане. І асноўнае тлумачэнне тут, падаецца, досыць простае. Не ўсе структуры і ведамствы ў межах асобна ўзятага рэгіёна аднолькава зацікаўлены ў развіцці ўласнага гісторыка-культурнага іміджа, які, мяркуючы па сусветным досведзе, не толькі вабіць гасцей, прагных да сельскіх вандровак, але і прыносіць стабільны грашовы прыбытак. І гэтая хіба раз’яднанасці намаганняў уласцівы не толькі Клічаўскаму раёну. Між тым, любы выпадковы турыст-экскурсант зазначыць у захапленні: “Клічаўская зямля — выключна багатая на гістарычныя і прыродныя багацці!” Гэта ж сцвярджае і дырэктар Клічаўскага краязнаўчага музея Наталля Храмянкова. Паколькі большая палова раёна — лясныя забалочаныя масівы, дык не вялікае дзіва, што знаходзіцца тут аж 39 помнікаў прыроды. У тым ліку — гідралагічны заказнік “Астравы Дулебы” з некранутай флорай і першароднай фаунай, дубова-грабавы гай ля вёскі Бёрда, дэндралагічны парк... Таму цягам года на непраходных балотах Клічаўшчыны шчыруе не адзін дзесятак замежных паляўнічых, грашовы даход ад візітаў якіх адчувальны пакуль толькі для мясцовага лясгаса...
Далей
|
№ 38 / 906 за 2009-09-19
Ці патрэбны ў вёсцы культуролаг?
Ці патрэбныя ў сельскім клубе менеджэр, маркетолаг, праграміст, к у л ь т у р о лаг? Вельмі хочацца адказаць станоўча. Маўляў, чым нашы паселішчы адрозніваюцца ад г а р а д о ў ? . . Хочацца, але пакуль не в ы п а д а е . Праславутая “грань” паміж хатай і шматпавярховікам па-ранейшаму вострая і “выцірацца” ніяк не жадае. І прычын таму, натуральна, процьма. Кадравы голад сельскай культуры абумоўлены адсутнасцю сацыяльнага жылля, непрэстыжнасцю прафесіі (чытай: нізкімі заробкамі) і тлумачыцца ў выніку неакрэсленасцю і неабароненасцю статуса вясковага культасветніка. І калі ў штаце СДК хранічна не стае дырэктара ці акампаніятара, дык ці варта аддзелам культуры марыць пра культуролагаў і менеджэраў, якім у сённяшняй вёсцы проста справы па спецыяльнасці не знойдзецца? Дый не разлічаны на такіх спецыялістаў той самы вясковы штатны расклад... Словам, чакаюць у паселішчах нашых не глыбакадумных тэарэтыкаў ад культуры са свежымі дыпломнымі “корачкамі” БДУКіМа, а патэнцыйных рабацяг з вузкай спецыялізацыяй, якія не баяцца сельскай спецыфікі жыцця і прасякнуты духам народніцтва і асветніцтва. Праблема — агульнадзяржаўная, і рэгіёны тут розняцца толькі адным: дзесьці аддзелы культуры такіх кадраў пасіўна чакаюць, а дзесьці імкнуцца працаваць на тое, каб абнаўленне культасветнай “крыві” было гарантаваным, планавым, выніковым. Талачынскі раён тут — не выключэнне. І ў вырашэнні кадравых пытанняў хапае і станоўчага, і адмоўнага.
Далей
|
№ 37 / 905 за 2009-09-12
Ці стане Міхееўка “аўтэнтычным” аграгарадком?
Чарнобыльская тэма зноў на старонках “К”. І гэта натуральна. На Магілёўшчыне і Гомельшчыне жывуць пацярпелыя ад чарнобыльскай навалы. А значыць, іх сацыяльнае абслугоўванне павінна быць паўнацэнным, і гэта, канешне ж, датычыць і культурнага складніка. Сёння мы зноў распавядаем пра правы перасяленцаў — тых людзей, якія, ратуючыся ад радыяцыйнай бяды, атрымалі дзяржаўную дапамогу, змаглі перасяліцца на “чыстую” тэрыторыю. Зразумела, што ім, адарваным ад роднай глебы, прыходзілася нялёгка: трэба было ўжывацца ў новы побыт, шукаць новыя месцы працы, наладжваць кантакты з новымі людзьмі. Карацей, адаптавацца да жыцця. Адаптацыя так або інакш ужо адбылася: з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло больш за 20 гадоў. Але ўвага да гэтых людзей з боку дзяржавы ніколі не змяншалася. Згодна з сацыяльнымі стандартамі, жыхары такіх раёнаў мелі і маюць сучаснае медыцынскае абслугоўванне, бясплатнае харчаванне дзяцей у школах, многія іншыя сацыяльныя льготы. Але культурнае абслугоўванне тут наладжана часам не належным чынам — яўная хіба мясцовага кіраўніцтва, якое павінна заўжды памятаць , што чалавек, страціўшы малую радзіму і захаваўшы яе традыцыйную культуру ва ўласнай душы, прагне творча самарэалізавацца на новым месцы жыхарства, каб зноў адчуць сябе запатрабаваным і адметным. І тут роля культасветнікаў — неацэнная. Гаворка ў матэрыяле пойдзе пра Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці, дзе названая сітуацыя далёкая ад ідэальнай.
Далей
|
№ 35 / 903 за 2009-08-29
Ці вырастуць на палескіх балотах культурнатурыстычныя комплексы?
Турпраект “К”: велатур па Палессі Частка ІІІ
(Пачатак у №№ 32 — 33)
Нарэшце, ззаду засталіся Бездзеж і Моталь, Варацэвічы, Іванава і Пінск, але наперадзе нас чакалі Кудрычы з іх незабыўнай аурай, Гарадная, Столін, Нова-Беражное, Давыд-Гарадок, Цераблічы… У кожным населеным пункце — свае адметнасці і свае праблемы. Яшчэ некалькі кіламетраў — і новыя нагоды для роздуму. Ці хутка глабалізацыя “пераможа” аўтэнтыку Кудрычаў і як гэтаму супрацьстаяць? Ці адродзіцца школа ганчарства ў Гарадной? Ці атрымае другое нараджэнне маёнтак рода Алешаў? І як зрабіць сацыякультурную сферу Давыд-Гарадка папраўдзе гарадской? Пытанні ўсё паўставалі і паўставалі...
Далей
|
№ 34 / 902 за 2009-08-22
Ракіроўка адбылася. Калі чакаць выніку?
Элементарныя заканамернасці ў бяздзейнасці
Па якіх крытэрыях ацэньваецца дзейнасць аддзела культуры? Любы раённы культасветнік пацвердзіць: “Па многіх!” У залік ідуць лічбы выканання планаў па аказанні платных паслуг, па эканоміі энергарэсурсаў, колькасці спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, народных і ўзорных калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама цякучка ці стабільнасць кадраў, стан матэрыяльнай базы, узровень пажарнай бяспекі... І кожны з гэтых фактараў наўпрост уплывае на “баявітасць” і самадастатковасць раённай культуры. Даруйце за банальнасць элементарнай заканамернасці. Але менавіта яна згадвалася ледзь не на кожным кроку камандзіроўкі на Жлобіншчыну... Леташні план аказання платных паслуг па раёне не выкананы. Рамонт гарадскога Дома культуры, распачаты аж у 1999-м, фактычна яшчэ не завершаны. У рэгіёне, дзе аж 106 тысяч насельніцтва, усяго толькі 9 узорных і народных самадзейных калектываў. Няма і належным чынам абсталяванага бібліобуса, пра што “К” пісала яшчэ ў 2006 годзе. З аддзела культуры цягам апошняга часу звольнілася амаль тры дзесяткі спецыялістаў. Et cetera, et cetera… Карацей кажучы, тэма падрыхтоўкі ўстаноў культуры Жлобінскага раёна да асенне-зімовага перыяду, на якую першапачаткова арыентаваўся, падалася вельмі вузкай для дакладнай характарыстыкі сённяшняга стану спраў у сферы рэгіянальнай культуры.
Дык што здарылася? Што перашкодзіла мясцовым культработнікам набраць стабільныя працоўныя тэмпы яшчэ ў, так бы мовіць, дакрызісныя часіны? Сітуацыю паспрабаваў патлумачыць намеснік старшыні Жлобінскага райвыканкама Віктар Касцяйкоў. Па ягоных словах, яшчэ год таму кіраваў тутэйшым аддзелам культуры вельмі мяккі чалавек: маўляў, не надта маштабныя задачы перад падначаленымі ставіў, не вельмі сачыў за ходам іх выканання. Прыйшоў новы кіраўнік, патрабавальнасць на першае месца паставіў — адсюль і цякучка кадраў: сышлі тыя, хто працаваць з аддачай не захацеў. Згодны: чалавечы фактар у любой справе — вырашальны. Але з хібаў леташне-пазалеташніх узбуялі хібы сёлетнія.
Далей
|
№ 33 / 901 за 2009-08-15
Ці прыжывуцца іванаўскія ідэі на пінскай глебе?
Турпраект “К”: велатур па Палессі Частка ІІ
Пра помнікі, туркомплексы, аграсядзібы і лекавыя травы
(Працяг. Пачатак у № 32.)
Калі мы пакінулі сцены мотальскага музея, надышла ўжо шарая гадзіна. Адпаведна, самы час вырашаць пытанне з начлегам. Адна з мэт нашага падарожжа — праверыць турінф р а с т р у к т у р у маршруту, так бы мовіць, “на ўласнай скуры”. Ад пачатку паставілі сабе задачу спыняцца, па магчымасці, не ў гатэлях райцэнтраў, а ў маленькіх вёсках і мястэчках. Менавіта тут болей за ўсё адчуваецца тое, па што мы на Палессе і прыехалі: своеасаблівы і ні з чым не параўнальны дух гэтай зямлі, які, адначасова, з’яўляецца і галоўным яе турыстычным патэнцыялам.
Далей
|
№ 31 / 899 за 2009-08-01
Як “раскруціць” Драздовіча з Мюнхгаўзенам?
Глыбокае ў кантэксце сацыякультурнай утульнасці
Глыбокае — адметнае не толькі сярод гарадоў Віцебшчыны, але і ўсёй Беларусі. Маю на ўвазе не толькі багатую гісторыю славутага мястэчка, а, у першую чаргу, сённяшняе даволі імклівае сацыякультурнае развіццё горада. Менш за год таму адкрыла дзверы новая Цэнтральная раённая бібліятэка, распачалося добраўпарадкаванне набярэжнай, узведзены летні амфітэатр на беразе возера ў цэнтры Глыбокага, адбудоўваецца стадыён, а ў планах гарадскіх улад — пабудова Лядовага палаца... Адным словам — ёсць дасягненні, вартыя абавязковага пераймання ў многіх іншых райцэнтрах. Аднак такому славутаму гораду, як пераканаўся цягам камандзіроўкі, не стае крэатыўнага падыходу да арганізацыі змястоўнага адпачынку. Не ў апошнюю чаргу такое становішча, відаць, склалася з-за цяперашняй рэканструкцыі Глыбоцкага ГДК. Але галоўная прычына, думаецца, не толькі ў гэтым. Пазнаёміўшыся з горадам, убачыў: Глыбокае не напоўніцу выкарыстоўвае свае культурныя брэнды, каб разнастаіць баўленне вольнага часу і мясцовых жыхароў, і турыстаў. У першую чаргу, вяду гаворку пра “раскрутку” знакамітых імёнаў Ігната Буйніцкага ды Язэпа Драздовіча. Апроч таго, знітавана Глыбокае і з прозвішчам… барона Мюнхгаўзена. Пагадзіцеся, іміджавыя постаці, належным чынам разрэкламаваныя і “ўпісаныя” ў культурны кантэкст райцэнтра, павінны максімальна працаваць на турыстычную папулярнасць, спрыяючы ажыўленню культурнай работы па аказанні платных паслуг. Глядзіш, і з’явіцца ў мясцовага аддзела культуры якая вольная капейчына на рамонт ДК.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|