Соцыум № 8 / 876 за 2009-02-21
№ 6 / 874 за 2009-02-07
Ці не боязна парушаць табу?
Запіс праграмы ўжо скончыўся, сафіты ў тэлестудыі пагаслі, але дыскусія ўсё ніяк не магла суняцца. Пацікавіўся ў вядучага ток-шоу “Ход у адказ”, намесніка старшыні Белдзяржтэлерадыё
кампаніі Аляксандра Мартыненкі, ці часта яму даводзіцца бываць сведкам гэткіх інтэлігентных жарсцяў.
— Амаль кожны раз, — адказаў ён. — Бо супастаўленне розных, часам дыяметральна супрацьлеглых пазіцый — гэта сутнасць нашай праграмы. Таму і запрашаем у студыю людзей, якія маюць нагоду паспрачацца.
Але што рабіць у тым выпадку, калі эмоцыі ўжо, здавалася б, пераліваюцца цераз край? Калі ўдзельнікі праграмы настолькі захопленыя дыскусіяй, што нават не чакаюць мікрафону, каб выказацца?
— У такіх выпадках мы абвяшчаем перапынак на рэкламу, — тлумачыць Аляксандр Мартыненка.
Далей
|
№ 4 / 872 за 2009-01-24
Хуткая дапамога для шэдэўра
За 70 гадоў у фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь назапашана 25 тысяч прадметаў, з якіх больш за 7 тысяч патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі. Аднак амаль штодзённа гэтыя спецыялісты вымушаны адхіляцца ад скрупулёзнай працы, каб вырашыць шматлікія пытанні, звязаныя з арганізацыйным і тэхнічным бокам іх прафесійнай дзейнасці.
Далей
|
Калі прадзюсер — філармонія
З чаго пачынаецца артыст? Хтосьці абсалютна справядліва скажа: “З таленту”. Хтосьці па-філасофску дадасць: “З выхавання, падрыхтоўкі, бо любая прыродная адоранасць патрабуе далейшага развіцця”. А хтосьці хітра ўсміхнецца: “З прадзюсера!” І, не хаваючы з’едлівасці, дадасць агульнапрынятае: “Толькі дзе яго знайсці?”
Пакінем спрэчкі пра тое, ці існуе на Беларусі шоу-бізнес і якія ў яго перспектывы. Паразважаем у гэтым кантэксце пра сутнасць такой канцэртнай арганізацыі, як філармонія.
Далей
|
№ 3 / 871 за 2009-01-17
Рэклама на ўзбочыне
Пра тое, што такое навязлівая рэклама ў сферы турыстычных паслуг, многія з нас ведаюць не па чутках. Ледзь толькі ступіўшы на зямлю Санкт-Пецярбурга або Кіева, падарожнік мае ўсе магчымасці адчуць сябе патэнцыйным кліентам турбізнесу. У ягоных вушах гудзіць ад экскурсійных прапаноў, агучаных у рыпучы мегафон, а першы погляд на горад нярэдка трапляе на аналагічнага зместу плакаты. Добра яшчэ, калі гэтыя “маркетолагі” за крысо паліто не будуць хапаць...
Далей
|
№ 50 / 867 за 2008-12-13
Прома-тур “з ахвотай”, або “Адзіны ў свеце” патрабуе інфраструктуры
“К” ужо неаднаразова пісала пра турыстычны патэнцыял Смілавічаў. Балазе, пра існаванне гэтага мястэчка ведаюць нават жыхары Парыжа: не так даўно на тамтэйшых вуліцах можна было бачыць афішы з надпісам “Шаленец са Смілавічаў”, якія запрашалі на вялікую выстаўку твораў Хаіма Суціна. А пасля таго, як на радзіме знакамітага мастака адкрыўся прысвечаны яму музей, гэты патэнцыял стаў набываць рэальныя абрысы.
Далей
|
Стратэгічная галіна спадчыны
Гомельшчыну, мусіць, ніяк не назавеш найбагацейшым на гісторыка-культурныя помнікі рэгіёнам Беларусі: завірухі часу “парупіліся” пра тое, каб аб’ектаў, пазначаных у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей “нулявой” і “першай” катэгорыямі, захавалася ў вобласці ўсяго тры. Але тую акалічнасць, што месцам правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства культуры краіны, прысвечанага адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны, была абрана менавіта Гомельшчына, нельга прызнаць выпадковай. Убачанае актуалізавала ў свядомасці адну відавочную ісціну: спадчына можа стаць сапраўднай вартасцю толькі дзякуючы рупнасці сучаснікаў.
Як адзначыў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, які адкрываў пасяджэнне калегіі, убачанае на Гомельшчыне засведчыла: абласныя і раённыя ўлады ўмеюць шанаваць мінуўшчыну свайго краю, і таму яна прыносіць належны плён і ў наш час.
Далей
|
№ 49 / 866 за 2008-12-06
Творчая механіка рэстаўрацыі
Будынак Рэспубліканскага тэатра юнага гледача, які быў узведзены ў 1956 годзе на вуліцы Энгельса, чакае капітальны рамонт. Нягледзячы на такую поўную клопатаў акалічнасць, любімы дзецьмі тэатр працягне дзейнічаць і пад час будаўнічых работ. Як мяркуецца арганізаваць бесперапынны творчы працэс і паказы спектакляў? За кошт чаго глядзельная зала ТЮГа “паменшыцца”, а самі памяшканні тэатра — павялічацца? Карэспандэнт “К” наведаў установу напярэдадні рэстаўрацыі.
Далей
|
№ 47 / 865 за 2008-11-22
Вымераць якасць прэстыжу, або Дзень памiж "тэлелiфтам" i атрыумам
Напярэдадні Дня работнікаў культуры “К” звярталася да сваіх чытачоў з просьбай паразважаць над тым, з чаго фарміруецца прафесійны прэстыж работнікаў культуры. Шэраг меркаванняў мы змясцілі ў нумары, прысвечаным прафесійнаму святу.
Сёння ж чытач “К” звяртаецца да асаблівасцей і, зноў жа, прэстыжу бібліятэкара, тым больш — такой іміджавай установы, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Летам гэтага года ў Інтэрнеце давялося прачытаць пяцёрку самых “нервовых” прафесій, вызначаную псіхолагамі. У пераліку — артысты, тэлевядучыя, палітыкі, зоркі шоу-бізнесу, мастакі, пісьменнікі, журналісты, рэжысёры, педагогі...
Прадстаўнікі вышэйпералічаных прафесій у той ці іншай ступені схільныя да стрэсаў і сур’ёзных псіхічных расстройстваў. Завяршаюць рэйтынг работнікі сферы абслугоўвання. А вось прафесія “бібліятэкар” у спісе наогул не фігуруе. Але тут патрэбна мець стрэсаўстойлівасць, а таксама цэлы шэраг уласна прадметных здольнасцей. Дык у чым жа ўся складанасць дадзенай прафесіі? Вопытам дзеліцца супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|