Тыраж “гаворыць” за сябе
Паслухаць кнігу на беларускай мове? Не праблема, калі ў вас ёсць яе варыянт на аўдыёдыску. Знайсці ў продажы беларускую аўдыёкнігу не так цяжка, калі задацца падобным жаданнем. З іншага боку, аўдыёкніг на беларускай мове відавочна не шмат, а пра тыя, што выпусцілі айчынныя выдаўцы, не ведае не толькі большасць аматараў літаратуры, але і тыя, хто працуе з кніжкай прафесійна: бібліятэкары, настаўнікі, культработнікі. Айчынная аўдыёкніга толькі пракладае сабе шлях да спажыўца, і намаганняў па яе распаўсюджванні яўна не дастаткова. Найперш гэта датычыцца стратэгічнага мыслення аддзелаў збыту і маркетолагаў, у чыю задачу, поруч з кніжнай прадукцыяй, уваходзіць і прасоўванне на рынку аўдыяльных тавараў. Пройдзе зусім няшмат часу, і на чарговым Дні беларускага пісьменства — 6 верасня ў Смаргоні — будзе прадстаўлена ўсё, чым ганарацца нашы літаратары і кнігавыдаўцы. Спадзяёмся, што гэтым разам аўдыёкнігам і мультымедыя-дыскам знойдуць належнае месца. А гэта, магчыма, з’явіцца штуршком да папулярызацыі названай прадукцыі.
Далей