Соцыум № 22 / 942 за 2010-05-29
Тэатр пачынаецца са... штатных адзінак
Калі з’явіцца ў Полацку прафесійная сцэна?
5 Можна было б шмат гаварыць пра тое, якім магутным падмуркам служаць прафесійнаму мастацтву аматарскія тэатральныя калектывы. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі “фільтрамі” для людзей, што мараць звязаць сваё жыццё са сцэнай: акурат тут правяраецца іх эмацыянальная гатоўнасць да акцёрскай прафесіі і закладваюцца першыя, базавыя веды пра ўнутраную этыку тэатральнага існавання, прышчапляецца тая культура, якая потым становіцца асновай для далейшага прафесійнага росту. Аднак раней ці пазней усе гэтыя “гімны” на адрас аматарскіх тэатраў перастаюць спрацоўваць: людзі, для каго яны становяцца часткай жыцця, пачынаюць жадаць іншага, новага развіцця — не толькі для сябе, але і для той ідэі, якой яны служаць. І справа тут зусім не ў амбіцыйнасці канкрэтных людзей — ім важна ведаць, што справа іхняя знойдзе свайго ўдзячнага адрасата.
Далей
|
№ 14 / 934 за 2010-04-03
Кінапракат у новых вымярэннях
Ажыятажны попыт на білеты ў кінатэатр “Кіеў” выклікае заканамерную выснову: на нашых вачах ад бываюцца фунда ментальныя змены індустрыі кінапракату. Па ўсім свеце сямімільны мікрока мірушыць “лічбавая рэвалюцыя”. Паводле не каторых прагнозаў, ужо праз 5 — 10 гадоў яна канчаткова “пераможа” традыцыйную стужку, зрабіўшы яе анахранізмам. Карэспандэнт “К” папрабаваў высветліць, чым якасна адрозніваюцца лічбавыя кінематограф і кінапаказ ад аналагавых (плёначных), якія перспектывы “лічбы” ў Беларусі і што такое 3D: чарговая “цацка” або наступная ступень эвалюцыі кінематографа?
Далей
|
КАЗУС ПРАДЗЮСЕРА
Элек трон ная ба за даных, якая ве дае кож нае сло ва ў бе ла рус кім зака на даў стве, на за пыт “прадзю сер” рэ агуе “не ахвот на”. На экра не з’яўля ецца хі ба не каль кі спа сы лак. Прычым камп’ютэр знаходзіць патрэбны тэрмін не ў назвах нарматыных дакументаў або хаця б іх артыкулаў, а непасрэдна ў тэксце. — У айчынным заканадаўстве тэма прадзюсерства ў сферы культуры распрацавана вельмі мала, — патлумачыў кваліфікаваны юрыст, да якога я звярнуўся па кансультацыю. — Утварыўся свайго кшталту юрыдычны вакуум. Дырэктар кампаніі, што спецыялізуецца на вытворчасці аўдыёвізуальнай прадукцыі, паўтарыў гэтае выказванне амаль слова ў слова. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст краіны Генадзь Давыдзька канстатаваў: — Законы пабудаваны так, што займацца прадзюсіраваннем папросту не выгодна. У гэтым уся праблема.
Далей
|
№ 12 / 932 за 2010-03-20
Рэальная віртуальнасць: інфармацыя і інаватыка
(Заканчэнне. Пачатак у № 11 за 2009 г.) Сёння ў нашай сталай рубрыцы “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)” завяршаем друкаваць матэрыялы Рэспубліканскага семінара “Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі”, які адбыўся на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Яго праблематыка была прысвечана павышэнню ўзроўню прававых ведаў грамадства, выпрацоўцы адзіных падыходаў па аказанні публічнымі бібліятэкамі інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву і вызначэнню накірункаў іх далейшага ўдасканалення.
Далей
|
Эфект адной афішы
“К” пільна сочыць за тым, як адбываецца рэалізацыя “Скарбніца”. Напярэдадні выхаду чарговага нумара газеты наш карэспандэнт наведаў дзесяць сталічных пунктаў продажу латарэі “Скарбніца”, сярод якіх — аддзяленні “Беларусбанка”, кіёскі “Белсаюздруку”, а таксама распаўсюджвальнікі РУП “Беларускія латарэі”.
Далей
|
Выйграць бы экскурсію
Літаральна месяц застаўся да розыгрышу латарэі “Скарбніца”. Журналісты “К” вырашылі пацікавіцца, ці карыстаецца попытам гэтая латарэя ў пунктах продажу. Разам са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, якія па нашай просьбе і са згоды рэктара ўстановы адукацыі Барыса Святлова далучыліся да акцыі газеты, мы наведалі пункты распаўсюджвання РУП “Беларускія латарэі” ў пераходзе станцыі метро “Інстытут культуры” і на верхнім узроўні ГЦ “Сталіца”.
Далей
|
ДА ЦЯБЕ, З НАДЗЕЯЙ І ВЕРАЙ
У гэтым нумары “Культура” зноў звяртаецца да тэмы рэканструкцыі Навагрудскага замка і правядзення Рэспубліканскай грашова-рэчавай латарэі “Скарбніца”. Такая цікавасць з боку нашай газеты зусім не выпадковая. Зноў і зноў паўтараемся: увага да помнікаў мінуўшчыны, іх зберажэння ды аднаўлення была і застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. З’яўляецца яна і адным з вядучых накірункаў на палосах “К”. На гэтым тыдні нашы журналісты даследавалі пытанне наконт продажу білетаў “Скарбніцы” з розных ракурсаў і прыйшлі да высновы: праблем у рэалізацыі латарэі наспела нямала. І найпершыя з іх — рэклама і саміх білетаў, і ўласна аднаўлення Навагрудскага замка. А таксама піар, піар і яшчэ раз піар самога Навагрудка... Неаднойчы мы пісалі: набыўшы адзін білет “Скарбніцы”, вы дадаяце дзве цаглінкі для рэканструкцыі замка. Часу да розыгрышу тыражу засталося не так ужо і шмат. Таму пара запытацца: “А вы ўклалі свае дзве цаглінкі ў падмурак будучыні?” Што ж, пагадзіцеся, перад намі сёння — прыклад ні больш ні менш як агульнанацыянальнай кампаніі. Падтрымаць яе, на нашу думку, — абавязак кожнага. Выдадзена 36 тысяч білетаў “Скарбніцы”. Як рэалізоўваецца тыраж у абласцях? Не нашмат лепш, чым у сталіцы. І ёсць таму шэраг канкрэтных прычын. Мы пацікавіліся сітуацыяй з распаўсюджваннем білетаў у шэрагу абласцей Беларусі.
Далей
|
Кансервацыя магчымая ўжо сёлета
Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі паведамляе “К”, што 17 сакавіка адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады. Яе члены ўхвалілі канцэпцыю кансервацыі Навагрудскага замка.
Далей
|
Замак не паказвалі…
Мы вырашылі даведацца, ці звярталі ўвагу айчынныя тэлеканалы на стан Навагрудскага замка і новыя крокі на шляху да яго рэканструкцыі.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|