Соцыум № 33 / 953 за 2010-08-14
Спецыялісты “праектуюцца” на месцах Конкурсы, ратацыі і канатацыі прыёмных экзаменаў
У той час як асноўная частка абітурыентаў яшчэ хвалюецца за свае балы, прыёмная кампанія ў трох вядучых творчых ВНУ краіны — Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — ужо даўно скончана. Завершаны творчыя прыёмныя іспыты і ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Самы час падвесці вынікі! Тым больш, што сёлета працягваўся леташні эксперымент па падліку балаў, калі творчым іспытам надавалася больш вагі. Узніклі новыя спецыяльнасці, па якіх праводзіўся набор. Дый увогуле, у прыёмных кампаніях, як і ў цэлым у творчасці, дакладных паўтораў ніколі не бывае: кожны год прыносіць свае асаблівасці ды нечаканасці.
Далей
|
Паміж рэпертуарам і “свабодным плаваннем” Ці хутка на Беларусі з’явіцца Цэнтр візуальных мастацтваў?
У тым, што тэатр — мастацтва поліфункцыянальнае, сёння наўрад ці хто будзе сумнявацца. Аднак аналіз прапаноў беларускіх калектываў засмучае: аказваецца, наша сцэна да гэтага часу знаходзіцца ў сістэме каардынат, дзе існуюць толькі два віды творчага самавыяўлення — спектаклі і фестывалі. Што ў гэтым дрэннага? — спытаеце вы. А тое, што гэткая нішчымніца на фоне шырокага дыяпазону магчымасцей, якія сёння прысутнічаюць у сферы тэатральнага мастацтва, не толькі зніжае інтарэс да яе з боку гледачоў — патэнцыйных спажыўцоў, але і не прыносіць карысці самім тэатрам, вымушаным у чарговы раз “пракручвацца” паміж жаданнем ствараць штосьці цікавае і неабходнасцю рабіць касу, а значыць — завабліваць у залу гледача. Прыхільнікі здаровага харчавання ведаюць, што любая монадыета, заснаваная нават на самым карысным прадукце, не можа працягвацца доўга: арганізму рана або позна спатрэбяцца іншыя вітаміны і спажыўныя рэчывы, якіх абраны прадукт не ўтрымлівае. Той жа самы прынцып дзейнічае і ў дачыненні да “ежы духоўнай”: нават самы зацяты традыцыяналіст (да каго, між іншым, я адношу і сябе) час ад часу з ахвотай і задавальненнем смакуе тыя або іншыя тэатральныя далікатэсы. Няхай нават і толькі для таго, каб упэўніцца: сваё — лепшае.
Далей
|
№ 32 / 952 за 2010-08-07
“Амплуа” для помніка
На наступны дзень па сканчэнні працы міжнароднай летняй школы “Нясвіжская акадэмія” ў рэдакцыю газеты “Культура” завіталі калегі з дзвюх суседніх краін— галоўны спецыяліст Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і дакументацыі гістарычных помнікаў Варшавы Лідзія КЛЮПШ і начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРНЯЎСКІ. Нязмушаная гутарка за кавай, удзел у якой узяў і рэдактар аддзела “К” Ілля СВІРЫН, завязалася сама сабою. Яна тычылася не толькі самога адукацыйнага праекта, але таксама і праблем, якія ўзнікаюць у сферы аховы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны на Беларусі і ў Польшчы. Як выявілася, у цэлым, яны — агульныя.
Далей
|
Калі аўтобус прыбывае да канцавога прыпынку?, або Як дабрацца да Здраўнёва?
Напярэдадні публікацыі матэрыялаў летняга “Турпраекта” “К” мы зноў закранаем сядзібную тэму. Гэтым разам — у ракурсе “абрастання” такіх месцаў адпаведнай інфраструктурай. Разабрацца ў сітуацыі з транспартным забеспячэннем Музея-сядзібы мастака Іллі Рэпіна “Здраўнёва” падказаў ліст нашага чытача. Апошняе яшчэ раз засведчыла: тэма спадчыны нашых сядзіб — актуальная і патрабуе далейшага разгляду.
Далей
|
№ 31 / 951 за 2010-07-31
Конкурс і яго механізмы
Слова “конкурс” апошнім часам выклікае цэлую палітру супярэчлівых выказванняў. Узнікае ўсё больш меркаванняў, што гэтая форма выяўлення талентаў не толькі вычарпала сябе, але і ўвогуле страціла сэнс. Маўляў, пад час спаборніцтваў у такой тонкай матэрыі, як мастацтва, перамагаюць не столькі рысы творчай індывідуальнасці, колькі больш моцныя нервы і правільна разлічаная педагогам падрыхтоўка. Але вось парадокс! Нягледзячы на дыскусіі, конкурсаў становіцца ўсё больш. І ўсё больш іх… не хапае! Паспрабуем разабрацца?
Далей
|
Лінк для аддзела культуры
З чаго пачаць, каб сайт “пабудаваць”? тэрмін “віртуальная рэальнасць”, мы ўсё часцей згадваем яго інфармацыйны складнік, калі ў Інтэрнеце дакладна адлюстроўваецца менавіта рэальнае: месцы, падзеі, з’явы, праца калектываў і асобных людзей. Дзякуючы такой рэальнасці, створанай словам, здымкамі, відэаролікамі, мы маем уяўленне пра тое, чаго яшчэ не бачылі і да чаго не дакрануліся. І, мусіць, такое тлумачэнне наўпрост адносіцца да web-прэзентацыі падзей і арганізацый, што працуюць у сферы культуры. Аднак атрымаць уяўленне пра айчынную культуру з Інтэрнета пакуль складана. Журналісты “К”, рыхтуючыся да камандзіровак, пастаянна сутыкаюцца з недастатковасцю свежай інфармацыі пра культуру таго або іншага рэгіёна Беларусі. І не скажаш, што, да прыкладу, пэўны аддзел культуры зусім не прадстаўлены ў Сеціве. Аднак звесткі пра культурны складнік раёна на афіцыйных сайтах райвыканкамаў часцяком уяўляюць з сябе даволі фармальную даведку. Прычым, што парадаксальна, далёка не па кожным райвыканкамаўскім інтэрнет-адрасе знойдзеш саму спасылку “Культура” на галоўнай старонцы (хаця, здавалася б, якраз там і маюць быць прадстаўлены ўсе адметныя брэнды мясцовасці). І калі журналісцкія пошукі немінуча прывядуць на старонку “Сацыяльная сфера”, а там па адной са спасылак знойдзем шуканую “культурную старонку”, дык зацікаўлены замежнік (чытай: патэнцыйны турыст) зможа хіба толькі падзівіцца марным вынікам сваёй спробы знайсці што-кольвечы па пошукавым запыце кшталту “архітэктура горада N”…
Далей
|
№ 30 / 950 за 2010-07-24
Тое, што трэба, з доўгатэрміновым эффектам
З чаго пачынаецца ланцужок складнікаў эстраднага поспеху?
Матэрыялы сённяшняга “Соцыуму” ў пэўнай ступені перагукаюцца паміж сабой. Бо паспяховае прадзюсіраванне ў любым відзе мастацтва, як рэзюмавалі ўдзельнікі пасяджэння калегіі Міністэрства культуры, прысвечанай развіццю эстраднага мастацтва, немагчымае, у тым ліку, і без мецэнацтва. Апошняе ж, адпаведна, патрабуе вартых для падтрымкі праектаў. Два бакі якаснага культурнага прадукту разглядаюць у гэтым нумары журналісты “К”.
Далей
|
Мода на мецэнацтва
Неаднойчы з вуснаў дзеячаў мастацтва мне даводзілася чуць выраз: “Эх, няма ў наш век мецэнатаў!” Ды і афішы значных (але пры гэтым не вельмі “масавых”, з пункта гледжання глядацкай увагі) культурных праектаў сёння не стракацяць лагатыпамі спонсараў. З іншага боку, сітуацыя пакрысе змяняецца. І ад прадстаўнікоў буйных кампаній усё часцей можна пачуць выраз “сацыяльна адказны бізнес”. Яшчэ напрыканцы 2006 года намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў уручыў сертыфікаты сусветнай ініцыятывы Арганізацыі аб’яднаных нацый “Глабальны дагавор” яе першым удзельнікам з Беларусі. Тады іх было ўсяго 26, сёння — ужо 72.
Далей
|
№ 29 / 949 за 2010-07-17
"Кантэнт" кампетэнтнасці
Што "корміць" менеджэра-міжнародніка?
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылася знамянальная падзея: законным уласнікам упершыню былі ўручаны дыпломы, дзе ў графе "Спецыялізацыя" значылася "Менеджмент міжнародных культурных сувязей". Пагадзіцеся, гучыць паважна! Але што тоіцца за гэтымі словамі? Веды і навыкі, здатныя ператварыць імпэтнага маладога чалавека ў сапраўднага прафесіянала-міжнародніка, або проста амбіцыі і кан'юнктура? У гутарцы з карэспандэнтам "К" дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці БДУКіМ Мікалай КАРАЛЁЎ прыводзіў толькі факты. І яны абумоўлівалі заканамерную выснову.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|