Сны на Парнасе пры недахопе крэслаў і прасторы
У рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбыўся “круглы стол” “Сучасны беларускі тэатр: тэндэнцыі і праблемы развіцця”. Малая зала Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага не магла змясціць усіх ахвотных.
Прычым не толькі таму, што абмеркаванне набалелага выклікала такі рэзананс, але і з выключна арганізацыйнай прычыны: зала разлічана ўсяго на сорак чалавек — пры складзе журы ў больш за сотню. А яшчэ ж завітала і прэса! Таму ў ход пайшлі і дадатковыя крэслы, і нават сцэна, на ўзвышэнні якой таксама спрабавалі ўладкавацца журналісты. Заўважым, што з той жа прычыны “недахопу крэслаў і прасторы” рэжысёр Мікалай Пінігін збіраўся здымаць з конкурснай праграмы свой спектакль “…Тэатр Уршулі Радзівіл”, які павінен быў ісці ў запісе, бо Купалаўскі тэатр у гэты час знаходзіўся на гастролях. Прагляд відэа мусіў адбыцца ўсё на той жа Малой горкаўскай сцэне. І толькі пасля выступлення Пінігіна на прэс-канферэнцыі, дзе ён заявіў пра магчымую адмену паказу “з тэхнічных прычын”, была дасягнута дамоўленасць з кінатэатрам “Беларусь”.
Далей