Халады наступілі. А што ў Будславе?
Нагадаем, што раніцай 11 мая 2021 года сацыяльныя сеткі літаральна ўзарваліся ад шакуючай навіны з Будслава: пад страхой Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай з невядомай прычыны пачаўся моцны пажар. Адразу тады прыгадаўся падобны выпадак двухгадовай даўніны, толькі больш глабальнага маштабу, — полымя, што знішчае сімвал Парыжа — касцёл Нотр-Дам. Фотаздымкі таго, як паволі разрастаецца плошча пажару ўжо на будслаўскай святыні і як адчайна пажарнікі змагаюцца з агнём, як вернікі ратуюць тое, што можна было вынесці з касцёла, выклікалі шок. Былі агнём абпаленыя ды вадой залітыя старадаўнія касцельныя муры. Скурчаная медная абшыўка старога даху ды абгарэлыя стагадовыя драўляныя брусы, на якой ён трымаўся, зрынутыя з вышыні, пераўтварыліся ў змрочныя інсталяцыі. Аб тым, што адбылося далей, мы і распавядзем нашым чытачам.
Далей