Соцыум № 32 / 1471 за 2020-08-08
Падказка ад прашчураў
У адным з нядаўніх нумароў, гаворачы аб праблемах пошуку продкаў (гл. матэрыял “Айчынная генеалогія: зірнуць у мінулае, каб пабачыць будучыню” у № 30 за 25 ліпеня), мы звярнулі ўвагу на тое, што першапачатковай інфармацыяй, неабходнай для складання свайго радаводу, з’яўляюцца не архіўныя звесткі, а перадусім расповеды старэйшых сваякоў, якія дазваляюць высвятляць пытанні напрамкі, для наступных пошукаў.
Далей
|
Той, што развенчвае міфы, або Асветніцтва пад зорным купалам
Мінскаму Планетарыю — 55. Узрост даволі сталы, калі меркаваць па тым, што самы першы планетарый ў свеце, які з’явіўся ў Мюнхене, адзначыць векавы юбілей толькі праз пяць гадоў. Ну а тое, што жыць планетарыям на Зямлі не адзін век, не выклікае ніякіх сумненняў.
Па сутнасці, уся іх гісторыя — гэта пошук найбольш відовішчных спосабаў расказаць
пра зорнае неба, цікавасць да якога ў чалавека ніколі не згасне.
Далей
|
№ 31 / 1470 за 2020-08-01
Сустрэтае мной у дарозе…
Нядаўна я са здзіўленнем зразумеў, што апошнім замкам Беларусі, да якога я дагэтуль не дабраўся ў сваіх падарожжах, заставаўся Быхаўскі. Калі рэшта яго “братоў”, збольшага, размешчаныя на захадзе нашай краіны, то ён, наадварот, некалі вартаваў яе ўсходнія рубяжы — таму, мо, і аказаўся апошнім у маім спісе, чыста з геаграфічных прычын. Але пабачыць яго, безумоўна, было варт — тым больш, што па дарозе я запланаваў агледзець яшчэ цэлы шэраг іншых помнікаў гісторыі і дойлідства. Што ж — рушым на ўсход!
Далей
|
Затрымаліся на старце, навярстаем ў працэсе
Сёлета на конкурс “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў намінацыі “Скульптура” прадстаўлены сярод іншых твораў два манументальныя аб’екты — кампазіцыя “Прысвячэнне дактарам-анколагам” Паўла Лука, усталяваная на тэрыторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, і помнк Льву Сапегу ў Слоніме (Іван Міско, Уладзімір Піпін, Сяргей Логвін). Помнік Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну ў Лідзе аўтарства Сяргея Аганава і Вольгі Нячай праходзіць на конкурсе па намінацыі “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”.
Далей
|
№ 30 / 1469 за 2020-07-25
Айчынная генеалогія: зірнуць у мінулае, каб пабачыць будучыню
У апошнія дзесяцігоддзі ў нашым грамадстве актыўна расце зацікаўленасць да мінуўшчыны. І не толькі да агульнай гісторыі дзяржавы і народа – але і да ўласнай, сямейнай. Мінулае краіны складаецца з мностваў лёсаў блізкіх і далёкіх продкаў, таму так важна кожнаму, па магчымасці, даследаваць іх біяграфіі ды повязі. Бо хто ж лепш за ўсё разбярэцца ў перыпетыях лёсу чалавека з мінулага, як не ягоны нашчадак?
Далей
|
№ 29 / 1468 за 2020-07-18
Асколак у целе помніка
Плануючы адпачынак на гэтае лета, марыць пра замежныя вандроўкі не выпадала. Унутраны турызм зрабіўся як ніколі актуальным, нават для тых, хто раней імкнуўся пры першай магчымасці выбрацца далёка ад радзімы, у цёплыя экзатычныя краі. Я, шчыра кажучы, не надта люблю ні спёку, ні адпачынак ля мора, таму сёлетнія асаблівасці турыстычнага сезона перажываю спакойна, без празмернага расчаравання. Як спявалася ў старой пасляваеннай песні, “есть у нас ещё дома дела” — свае адпачынкавыя маршруты па Беларусі я планаваў так, каб на шляху сваім агледзець найцікавейшыя помнікі гісторыі ды архітэктуры, якія даўно не наведваў, абмінуў увагай у мінулыя візіты, альбо да якіх яшчэ не дабіраўся.
Далей
|
Прастора годнасці
Эмацыйнае ўспрыманне пабачанага часта залежыць ад таго, што мы загадзя пра яго ведаем; якую інфармацыю мелі пра аб’ект да таго, як ён трапіў нам на вочы. Калі ж гаворка ідзе пра краіну, канкрэтна — пра Беларусь, дык тое, як ставяцца да яе замежнікі ды і ўласныя грамадзяне, звычайна перадвызначана існуючымі стэрэатыпамі, утворанымі гістарычнай ды ідэалагічнай міфалогіяй. А замацаваныя тыя стэрэатыпы звычайнай лянотай, бо людзі гатовы прыняць хай недасканалыя, але простыя фармулёўкі, абы самім галаву не ўключаць. І нават пабачыўшы сёння на свае вочы штосьці цалкам супрацьлеглае згаданым тэзам і сутыкнуўшыся з неабвержнай аргументацыяй на карысць годнасці тутэйшага люду, такі чалавек будзе ўпарта трымацца за звыклае. Інэрцыя мыслення — страшная сіла.
Далей
|
№ 28 / 1467 за 2020-07-11
Чалавек у архіўным дакуменце
Усё часцей на паліцах кнігарань можна пабачыць выданні, прысвечаныя мінуўшчыне тых ці іншых населеных пунктаў. Такія працы грунтуюцца, не ў апошнюю чаргу, на запісах вусных успамінаў іх жыхароў. Прычым гаворка можа ісці не толькі пра гарады ды мястэчкі, але нават пра вёскі. Але ці кожны запіс такіх успамінаў можна лічыць паўнавартаснай гістарычнай крыніцай? Якімі правіламі мусяць кіравацца даследчыкі, каб сумленна падысці да справы стварэння падобных дакументаў часу?
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
Музей ля Плошчы Незалежнасці
Сімвалічна, што Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў двух кроках ад плошчы і праспекта Незалежнасці. Бадай галоўная місія гэтай установы — адлюстроўваць шматвяковую гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці. Прычым не толькі фактамі, але і артэфактамі — “рэчыўнымі доказамі”, канцэнтрацыя якіх тут папраўдзе неверагодная. І яны не ляжаць мёртвым грузам, а працуюць на фарміраванне грамадскай свядомасці дзякуючы мноству выставачных і не толькі праектаў, на якія музей заўсёды багаты.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|